Партал:Гродна

Партал Coat of arms of Hrodna.svg Гродна
Партал:Гродна
Старажытны герб Гродна

Гро́дна, сустракаюцца таксама назвы Гаро́дня і Го́радня (афіц. транс.: Hrodna, руск.: Гродно, польск.: Grodno) — горад абласнога падпарадкавання на захадзе Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Гродзенскай вобласці і Гродзенскага раёна. Размешчаны ў заходняй частцы вобласці, на берагах ракі Нёман, на мяжы з Польшчай і Літвой (у 15 і 30 км адпаведна). Вузел чыгунак на Вільнюс (Літва), Масты, Беласток (Польшча), аўтадарог на Вільнюс, Ліду, Ваўкавыск. Порт, аэрапорт. Насельніцтва 368 710 чал. (2017).

Гродна — адзін з самых старых гарадоў Беларусі. Ён упершыню быў згадан у 1128 годзе ў Іпацьеўскім летапісе. У 1376 годзе Гродна быў далучан да ўладанняў князя Вітаўта. Пачынаючы з 1569 года горад знаходзіўся ў складзе Рэчы Паспалітай. У 1795 годзе Гродна быў далучан да Расійскай імперыі, а ў 1801 годзе стаў губернскім горадам. Горад быў цэнтрам паўстання 1863—1864 гадоў на Беларусі. У ліпені 1920 года ў горадзе ўстаноўлена савецкая ўлада, але ў кастрычніку таго ж года горад быў перададзен пад кіраванне Польшчы аж да верасня 1939 года, калі горад заняла Чырвоная Армія. 23 чэрвеня 1941 года Гродна захоплена нямецкімі войскамі, а 16 ліпеня 1944 года ў ходзе аперацыі «Баграціён» у горад увайшлі савецкія войскі. З 1991 года ў Рэспубліцы Беларусь.

Выдатны артыкул
Стары замак, від з боку Новага замка (2021).

Стары́ за́мак у Гро́дне, за́мак Бато́рыя — адзін з найстаражытнейшых помнікаў архітэктуры ў Беларусі, комплекс абарончых збудаванняў, культавых і свецкіх будынкаў 1119 стагоддзяў Размешчаны ў гістарычным цэнтры Гродна па адрасе: Гродна, вуліца Замкавая, 21.

Стары замак з’яўляецца адзіным (за выключэннем размешчанага на суседнім пагорку Новага замка) захаваным каралеўскім замкам на землях Беларусі. Доўгі час замак быў рэзідэнцыяй вялікіх князёў літоўскіх і каралёў польскіх, і такім чынам адыгрываў важную ролю ў жыцці чатырох сучасных народаў: беларускага, літоўскага, польскага і украінскага. У часы сярэднявечча гродзенскі стары замак стаяў у авангардзе барацьбы ўсходнееўрапейскіх народаў з крыжацкай навалай, набыўшы з цягам часу славу легендарнага. «Замак Гартэн», як яго называлі прускія храністы, атрымаў сярод еўрапейскага рыцарства славу непрыступнай цвярдыні, паход на які лічыўся справай гонару кожнага тэўтона. Усяго з канца XIII і да пачатку XV стагоддзя Гродна і яго замкі вытрымалі каля дваццаці нападаў крыжакоў.

Замак размешчаны на высокім і стромкім узгорку на правым беразе Нёмана пры ўпадзенні ў яго рэчкі Гараднічанкі. Пачаў будавацца ў часы Старажытнарускай дзяржавы. Замак неаднаразова руйнаваўся, аднаўляўся і перабудоўваўся. У яго планіроўцы і архітэктуры выяўляюцца напластаванні многіх стагоддзяў. Тапаграфія мясцовасці вызначыла абрыс плану замка, блізкага да трохвугольніка. Працягласць замкавых сцен дасягала амаль 300 метраў пры сярэдняй таўшчыні каля 3 метраў. Сцены мелі неаднолькавую вышыню і завяршаліся зубцамі. Ад горада замак падзяляўся ярам і глыбокім ровам. Паводле гістарычных дакументаў вядомы не менш як шэсць яго розных варыянтаў.

У пачатку 12 стагоддзя стаў княжацкай рэзідэнцыяй Гарадзенскага княства. Тут былі ўзведзены княжацкі церам, Ніжняя царква, Верхняя царква, іншыя жылыя і гаспадарчыя пабудовы. У гэты час у замку была пабудавана мураваная сцяна з плінфы, аналагаў якой не было сярод іншых усходнееўрапейскіх збудаванняў.

Да нашых дзён захаваліся палац, фрагменты абарончых сцен, руіны Ніжняй і Верхняй цэркваў, княжацкіх пакояў, мост і замчышча. Самымі вядомымі ўладальнікамі замка былі вялікі князь Вітаўт і кароль Рэчы Паспалітай Стэфан Баторый, а таксама славуты абаронца замка Давыд Гарадзенскі.

Цяпер у замку размяшчаецца Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей. Традыцыйна ўвесь комплекс збудаванняў на Замкавай гары захаваў назву Стары замак.

Добры артыкул
Вуліца Вялікая Траецкая (Гродна).

Ву́ліца Вялі́кая Трае́цкаявуліца ў гістарычным цэнтры Гродна, адна з самых старажытных у горадзе. Гістарычная назва вернутая ў пачатку 1990-х гадоў. Даўжыня — каля 700 метраў. Па вуліцы ходзіць грамадскі транспарт — тралейбус.

Праходзіць ад вуліцы Давыда Гарадзенскага да вуліцы Віленская праз месцы, якія ў мінулым складалі яўрэйскі квартал. Перпектыву вуліцы з боку Нёмана замыкае Стары замак. На вуліцы знаходзяцца прынамсі 2 будынкі сінагогі, адна з іх — Харальная, з’яўляецца адной з самых вялікіх у Беларусі.

Перасякаецца з вуліцамі Кастрычніцкая, Дамініканская, Найдуса. Рух транспарта ў два бакі, па адной паласе ў кожны бок.

Сучасныя і гістарычныя раёны
Сучасныя адміністратыўныя-тэрытарыяльныя адзінкі:Гістарычны цэнтр:

Гістарычныя прадмесці:

Гістарычны сядзібы:

Выбраная выява
Гималайские медвежата Гродно.JPG
Вікісховішча
20180812 103205 August 2018 in Hrodna.jpg 4211 Street in Hrodna, Belarus. May 2019.jpg Franciszkanie Grodno fc27.jpg Фестиваль. Азербайджанский двор.jpg
гісторыя
Гродна
вуліцы
Гродна
храмы
Гродна
фестывалі
Гродна
Роднасныя праекты
Wiktionary-logo-sv.png
Wiktionary
Вікіслоўнік
Commons-logo.svg
Commons
Вікісховішча
Wikiquote-logo.svg
Wikiquote
Вікіцытатнік
Wikidata-logo.svg
Wikidata
Вікіданыя