Партал:Геаграфія

Навічкам · Супольнасць · Парталы · Узнагароды · Праекты · Запыты · Ацэньванне

Запрашаем на партал «Геаграфія»

Фізічная карта свету
Фізічная карта свету

Геаграфія (ад грэч. γῆ (ге) — Зямля і грэч. γράφω (графо) — пішу) — комплексная навука аб прычынах, заканамернасцях і рэаліях тэрытарыяльных адрозненняў прыроды, насельніцтва і гаспадаркі планеты Зямля.

Сучасная геаграфія ўяўляе сабой сістэму прыродазнаўчых і грамадскіх навук аб прыродных, сацыяльна-эканамічных і прыродна-гаспадарчых тэрытарыяльных комплексах (сістэмах) і іх кампанентах. Фізічная геаграфія вывучае прыродныя тэрытарыяльныя комплексы, сацыяльна-эканамічная геаграфія — навука аб тэрытарыяльных сацыяльна-эканамічных сістэмах. У сувязі з гэтым геаграфія адносіцца адразу да двух цыклаў навук: фізічная геаграфія — прыродазнаўчая навука, сацыяльна-эканамічная геаграфія — навука грамадская.

правіць 

Абраны артыкул

Экспедыцыйнае судна «Квэст»
Экспедыцыйнае судна «Квэст»

Экспедыцыя Шэклтана — Роўэта, вядомая таксама як Экспедыцыя «Квэста» і Трэцяя экспедыцыя Шэклтана — апошняя самастойная антарктычная экспедыцыя сэра Эрнэста Шэклтана, спансаваная прадпрымальнікам Джонам Куілерам Роўэтам. Першапачаткова планавалася даследаванне мора Бафорта, але канадскі ўрад адмовіў у фінансавай падтрымцы. Гэта прывяло да радыкальнай змены мэты экспедыцыі; паход у Антарктыду стаў у значнай ступені імправізацыяй, якая не мела канкрэтнай накіраванасці. Яшчэ да пачатку асноўнага этапу экспедыцыі памёр Э. Шэклтан, Ф. Уайлд не здолеў прабіцца на маламагутным судне праз пакавыя льды, пасля чаго Роўэт аддаў загад аб вяртанні. Экспедыцыя мае, галоўным чынам, гістарычнае значэнне: на думку біёграфаў Шэклтана — Марджэры і Джэймса Фішэраў, «яна пазначыла мяжу паміж „гераічнай“ і „механічнай“ эпохамі асваення Антарктыкі» далей….

правіць 

Ці ведаеце вы, што...

правіць 

Як я магу дапамагчы

Трэба напісаць: Транспартная геаграфія  (англ.) · Індустрыяльная геаграфія · Сельскагаспадарчая геаграфія  (англ.) · Усясветны гандль  (англ.) · Дзяржаўная мяжа  (англ.) (таксама граніца) · Моўная геаграфія  (англ.) (лінгвістычная геаграфія) · Тэраса (геамарфалогія)  (англ.)

правіць 

Абраная выява


Вадаспад Каракол (штат Рыу-Гранды-ду-Сул, Бразілія).

правіць 

Раздзелы геаграфіі

правіць 

Новыя артыкулы