Архітэктура (лац.: architectura — будаўніцтва, дойлідства, ад стар.-грэч.: ἀρχι — старшы, галоўны і τέκτων — будаўнік, цясляр) — адна з найбольш усёабдымных абласцей чалавечай дзейнасці, якая займаецца арганізацыяй прасторы і часу і вырашае любыя прасторавыя і часавыя задачы, ад распрацоўкі стратэгій развіцця агламерацый да дызайну дзвярных ручак.
Па словах старажытнарымскага архітэктара Вітрувія, архітэктура засноўваецца на трох пачатках: лац.: firmitas — трываласць, лац.: utilitas — карысць і лац.: venustas — прыгажосць (т. з. Трыяда Вітрувія) — і ляжыць у вызначаных гарманічных адносінах да прапорцый чалавечага цела
|
Замкава-паркавы комплекс «Мір», Мірскі замак — унікальны помнік беларускай нацыянальнай культуры, архітэктурны шэдэўр, які ўваходзіць у Спіс сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны ЮНЕСКА, адзін з нацыянальных сімвалаў Беларусі. Архітэктурны комплекс уключае ў сябе замак XVI—XX стагоддзяў, валы XVI—XVII стагоддзяў, стаў 1896—1898 гадоў, прыдарожную каплічку, капліцу-пахавальню князёў Святаполк-Мірскіх з домам вартаўніка і брамай, пейзажны і рэгулярны паркі, дом упраўляючага. Знаходзіцца ў пасёлку Мір, на правым беразе ракі Міранкі.
(далей…)
Правіць >>
Водна-зялёны дыяметр Мінска — сістэма вадаёмаў, паркаў, бульвараў і сквераў абапал ракі Свіслач, якая перасякае шырокай «зялёнай стужкай» увесь Мінск (Беларусь) з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход — ад вадасховішча Дразды да Шабаноў. Быў створаны ў выніку архітэктурна-ландшафтнага пераўтварэння поймы мінскай ракі Свіслачы ў 1950—1970-ых гадах і з’яўляецца часткай Вілейска-Мінскай воднай сістэмы. Стаў адным з двух планіровачных «стрыжняў» Мінска, перасякаючыся пад прамым вуглом з праспектам Незалежнасці (далей…).
Правіць >>
Правіць >>
Бягучая падборка · Правіць >>
Архіў · Правіць >>
Правіць >>
|
|