Дзева Марыя
Дзева Марыя, Божая Маці, Панна Марыя, Мадонна — адна з цэнтральных постацей хрысціянскага веравучэння, маці бязгрэшна зачатага Ісуса Хрыста.
Дзева Марыя | |
---|---|
арам.: ܡܪܝܡ іўр.: מרים | |
Дата нараджэння | I стагоддзе да н.э. |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | I стагоддзе ці 48 |
Месца смерці |
|
Месца пахавання | |
У ліку | святы[2] |
Дзень памяці | 15 жніўня |
Бацька | Святы Іаакім[d][1] |
Маці | Святая Ганна[1] |
Муж | Іосіф Абручнік |
Дзеці | Ісус Хрыстос |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У праваслаўі, каталіцызме, англіканстве, лютэранстве вераць, што як маці Хрыста Марыя з'яўляецца Багародзіцай, маці Бога. У пратэстанцтве існуюць і іншыя погляды, прычым яны вельмі адрозніваюцца паміж сабой, некаторыя з іх сцвярджаюць, што Марыя мае значна меншы статус.
Біблейскія звесткі
правіцьУ евангеллях пра яе сказана, што яна была дачкою Яўхіма з Назарэта і ў 14-гадовым узросце заручана са старцам Іосіфам. Яна была абрана ў выніку бязгрэшнага зачацця ад Бога. Марыя нарадзіла сына ў Віфліеме, выгадавала яго ў горадзе Назарэт у Галілеі і была ў Ерусаліме падчас яго распяцця і з апосталамі пасля яго ўшэсця. Памерла ва ўзросце 48 гадоў і, хаця пра яе далейшае жыццё ў Бібліі нічога не сказана, Каталіцкая і Усходнія хрысціянскія цэрквы (у тым ліку Беларуская праваслаўная царква) вераць, што яна была забрана на неба.
Імя
правіцьІмя Марыі ў арыгінальных рукапісах Новага Запавету было заснавана на яе арыгінальным арамейскім імені מרי מ, транслітараваным як Мар'ям. Зараз імя Марыя і яго формы з'яўляецца адным з самых распаўсюджаных у свеце.
Культ
правіцьКульт маці-багіні, заступніцы чалавецтва, меў месца ў язычніцкіх традыцыях. У IV ст. Дзева Марыя абвешчана Найсвяцейшай, а на 3-ім Сусветным саборы (Эфес, 431) афіцыйна прызнана Багародзіцай і Каралевай Нябеснай. У каталіцтве абвешчаны шэраг звязаных з Марыяй догматаў, не прынятых у праваслаўі. Лічыцца, што Святая Марыя была зачата беззаганна, бо Маці Божай магла стаць толькі чыстая Дзева, пазбаўленая ад бруду першароднага граху. У 1854 гэта было афіцыйна замацавана.[3] У 1950 прыняты догмат аб цялесным узнясенні Багародзіцы пасля смерці на неба, а ў 1964 папам Паўлам VI Найсвяцейшая Панна Марыя абвешчана «Маці Касцёла».
Багародзічныя святы
правіцьУ гонар Дзевы Марыі хрысціянская царква ўстанавіла шэраг рэлігійных свят:
- Раство Прасвятой Багародзіцы — 8 (21) верасня;
- Увядзенне ў храм Прасвятой Багародзіцы — 21 лістапада (4 снежня);
- Дабравешчанне Прасвятой Багародзіцы — 25 сакавіка (7 красавіка);
- Успенне Прасвятой Багародзіцы — 15 (28) жніўня.
Гэтыя 4 святы ў праваслаўі ўваходзяць у дванаццаць найважнейшых пасля Вялікдня вядомых як Дванадзясятыя святы.
Да Вялікіх свя у Беларуская праваслаўная царкве адносяцца Пакровы Прасвятой Багародзіцы, якія адзначаюцца 1 (14) кастрыніка.
Выявы Дзевы Марыі
правіцьЛічыцца, што першы абраз Дзевы Марыі напісаў евангеліст Лука. Колькасць абразоў Багародзіцы значна пераўзыходзіць колькасці абразоў іншых постацей хрысціянскага веравучэння, нават Хрыста.
Абраз Маці Божай Вастрабрамскай — адна з галоўных хрысціянскіх святынь Беларусі і Літвы, знаходзіцца ў капліцы Вострай брамы ў Вільнюсе. Абраз адносіцца да рэдкага тыпу выявы Багародзіцы без дзіцяці на руках.
Тэма Багародзіцы з Дзіцём шырока выкарыстоўваецца ў сусветным выяўленчым мастацтве і літаратуры.
У беларускім мастацтве
правіцьУ карцінах Міхаіла Савіцкага:
- «Партызанская Мадонна» (1867)
- «Партызанская Мадонна (Мінская)» (1972)
- «Чарнобыльская Мадонна» (серыя «Чорная быль», 1988-1989)
- «Мадонна Біркенау» (серыя «Лічбы на сэрцы», 1978)
- «Чарнобыльская Мадонна» Віктара Барабанцава
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ а б Gospel of James
- ↑ Brozović D., Ladan T. Marija, sv. // Hrvatska enciklopedija — LZMK, 1999. — 9272 с.
- ↑ Catholic.by - Догмат аб Беззаганным Зачацці ў Апостальскім лісце Папы Пія IX «INEFFABILIS DEUS»(нявызн.). old.catholic.by. Праверана 16 жніўня 2023.
Літаратура
правіць- Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — С. 130. — 207 с.: іл. ISBN 5-343-00151-3.
Спасылкі
правіцьДзева Марыя ў Вікіцытатніку | |
Дзева Марыя на Вікісховішчы |