Пакровы Прасвятой Багародзіцы
Пакровы Прасвятой Багародзіцы або Пакровы Найсвяцейшай Багародзіцы, Трэцяя Прачыстая, Пакровы (няма адз. л.[1]) — багародзічнае свята з шэрагу вялікіх, якое адзначаецца пераважна ва ўсходнеславянскім свеце. Мае нерухомы дзень святкавання — 1 кастрычніка (паводле юліянскага календара — 14 кастрычніка).
Пакровы Прасвятой Багародзіцы | |
---|---|
Пакровы Найсвяцейшай Багародзіцы (1649, беларуская школа, з царквы ў Маларыце). | |
Тып | народна-праваслаўны |
Устаноўлена | у памяць з'яўлення ў 910 г. Багародзіцы ва Улахернскім храме |
Адзначаецца | Рускай праваслаўнай царквой, грэка-каталіцкімі цэрквамі, найперш — славянамі |
Дата | 1 (14) кастрычніка |
У аснове свята паданне пра з’яўленне Божай Маці ва Улахернскім храме ў Канстанцінопалі ў 910 годзе[2][3]. На Русі свята шырока адзначалася ў сялянскім побыце, увабраўшы ў сябе многія абрады старажытнаславянскіх восеньскіх свят, што адзначалі заканчэнне працы ў полі.
З’яўленне Божай Маці
правіцьУ 910 годзе, пры імператары Льве Мудрым і патрыярху Макарыі, Візантыйская імперыя вяла вайну з сарацынамі — мусульманамі (у шэрагу крыніц — з русамі), і Канстанцінопалю пагражала небяспека.
У нядзелю 1 кастрычніка ў час усяночнага чування, калі Улахернская царква была перапоўнена людзьмі, якія маліліся, святы Андрэй, Хрыста дзеля юродзівы (Андрэй, які назіраў гэтае з’яўленне, быў славянінам, у маладосці трапіў у палон і быў прададзены ў Канстанцінопалі ў рабства мясцоваму жыхару Феагносту) а чацвёртай гадзіне ночы, падняўшы вочы да неба, убачыў Прасвятую Багародзіцу, што ішла па паветры і была асветленая нябесным святлом, акружаная анёламі і святымі (Багародзіцу суправаджалі Іаан Хрысціцель і Іаан Багаслоў).
Асаблівасці богаслужэння
правіцьБогаслужэнне шмат у чым адпавядае Багародзічным дванадзясятым святам, хаця самі Пакровы — вялікае, а не дванадзясятае свята.
Народныя традыцыі
правіцьНа Русі — першае па-сапраўднаму восеньскае свята. З гэтага дня пачыналіся дзявочыя вячоркі і час восеньскіх вяселляў.
У народнай традыцыі ў гэты дзень адзначалася сустрэча Восені з Зімою, карані гэтага свята ідуць у глыбокую старажытнасць.
Саму назву народныя вераванні звязвалі з першым інеем, які «пакрываў» зямлю, паказваючы на блізкасць зімовых халадоў.
Прыкладна з гэтага часу пачыналі паліць печы ў хатах і ацяпляць жытло, пачыналі сваю працу ткачыхі і папрадухі.
Таксама са святам Пакроваў звязвалі і заканчэнне працы ў полі.
Зноскі
- ↑ Пакровы - Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (актуальны правапіс) . verbum.by. Праверана 2 жніўня 2023.
- ↑ Перевезенцев С. В. Покров Пресвятой Богородицы над Русью
- ↑ Димитрий Ростовский. Слово на Покров Пресвятой Богородицы
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Пакровы Прасвятой Багародзіцы