Дабравешчанне Прасвятой Багародзіцы
Дабраве́шчанне, таксама Благаве́шчанне або Звестава́нне (ст.-слав: Благовѣщеніе; калька грэч. Εὐαγγελισμός [τῆς Θεοτόκου]; лац.: Annuntiatio — абвяшчэнне) — евангельская падзея і прысвечанае ёй хрысціянскае свята; абвяшчэнне архангелам Гаўрыілам Дзеве Марыі аб будучым нараджэнні ў плоці ад яе Ісуса Хрыста.


У католікаў і пратэстантаў святкуецца 25 сакавіка. Руская праваслаўная царква і іншыя цэрквы, якія карыстаюцца юліянскі каляндар, святкуюць Дабравешчанне (25 сакавіка) 7 красавіка па грыгарыянскаму календару (у XX—XXI стагоддзях). У праваслаўі ўваходзіць у лік дванадзясятых свят.
Сюжэт ДабравешчанняПравіць
Паводле кананічных ЕвагелляўПравіць
Падзеі Дабравешчання апісаны толькі адным евангелістам — апосталам Лукою. У сваім Евангеллі ён паведамляе, што ў шосты месяц пасля зачацця праведнаю Лізаветаю святога Яна Прадцечы Бог паслаў Гаўрыіла ў Назарэт да Дзевы Марыі з весткаю аб будучым нараджэнні ад яе Збавіцеля свету:
Ангел, увойдучы да Яе, сказаў: радуйся, Шчаслівая! Гасподзь з Табою; блаславенная Ты сярод жанчын. Яна ж, убачыўшы яго, збянтэжылася ад слоў яго і разважала, што гэта было за прывітанне. І сказаў Ёй Ангел: не бойся, Марыя, бо Ты атрымала Ласку Божую; і вот, зачнеш у чэраве, і народзіш Сына, і нарачэш Яму імя: Ісус. Ён будзе вялік і нарачэцца Сынам Усявышняга, і дасць Яму Гасподзь Бог прастол Давіда, бацькі Яго; і будзе царстваваць над домам Якава ў векі, і Царству Яго не будзе канца.
Арыгінальны тэкст (руск.)Ангел, войдя к Ней, сказал: радуйся, Благодатная! Господь с Тобою; благословенна Ты между жёнами. Она же, увидев его, смутилась от слов его и размышляла, что бы это было за приветствие. И сказал Ей Ангел: не бойся, Мария, ибо Ты обрела благодать у Бога; и вот, зачнёшь во чреве, и родишь Сына, и наречёшь Ему имя: Иисус. Он будет велик и наречётся Сыном Всевышнего, и даст Ему Господь Бог престол Давида, отца Его; и будет царствовать над домом Иакова во веки, и Царству Его не будет конца.
На думку шэрагу багасловаў, словы архангела Гаўрыіла — «Радуйся, Шчаслівая» — сталі першаю «добраю» весткаю для чалавецтва пасля яго грэхападзення[1]. Феафілакт Балгарскі ў тлумачэнні да Евангелля ад Лукі піша: «Паколькі Гасподзь сказаў Еве: „У хваробе будзеш нараджаць дзяцей“ (Быц. 3:16), цяпер гэту хваробу перамагае тая радасць, якую прыносіць Дзеве Ангел, кажучы: радуйся, Шчаслівая! Паколькі Ева была праклята, Марыя цяпер чуе: блаславенная Ты»[2].
Сумняваючыся (па меркаванню Рыгора Неакесарыйскага, апасаючыся парушэння яе дзявоцтва[3]), Марыя запыталася ў ангела: «як будзе гэта, калі Я мужа не знаю?». На што ангел абяцаў бяссемявае, таямнічае зачацце — «Дух Святы нойдзе на Цябе, і сіла Усявышняга агарне Цябе», а затым пацвярджаючы, «што ў Бога не астанецца бяссільным ніякае слова», прывёў прыклад яе сваячкі Лісаветы.
Марыя, убачыўшы ў словах ангела волю Божую, кажа вельмі значныя словы: «вось, Раба Гасподня; хай будзе Мне па слову твайму». Лічыцца, што ў момант, калі Дзева Марыя сказала гэтыя словы, і адбылося нявіннае зачацце ёю Ісуса Хрыста[4]. Мікалай Кавасіла так каменціруе гэтыя словы:
|
Сваёй пакорнасцю і згодаю, па меркаванню Афанасія Вялікага, Марыя выразіла сваё вызнанне веры. Ён параўноўвае яе са скрыжаллю, «на якой Пісец піша, што Ён жадае. Гасподзь усяго хай піша і творыць, што хоча»[6].
Паводле апакрыфічных крыніцПравіць
Гісторыя Дабравешчання апісана і ў апакрыфічных тэкстах. Пра падзею расказваецца ў наступных апокрыфах II стагоддзя: «Протаевангелле Якава» і «Кніга аб растве Найблажэннейшай Марыі і дзяцінстве Збавіцеля» (вядома таксама як «Евангелле Псеўда-Матфея»)[7]. Апакрыфічныя тэксты не змяняюць агульнае гісторыі пра з'яўленне Дзеве Марыі архангела Гаўрыіла з весткаю аб нараджэнні ад яе Збавіцеля, але дабаўляюць рад падрабязнасцей, якія пазней былі адлюстраваны ў іканаграфіі гэтага свята.
Паводле апокрыфаў, Марыі па жэрабю выпала саткаць новую заслону з пурпуру для Іерусалімскага Храма[8]. Адправіўшыся за вадою, яна каля калодзежа пачула голас, які сказаў ёй: «Радуйся, шчаслівая! Гасподзь з Табою; блаславенная Ты сярод жанчын». Не ўбачыўшы побач нікога, яна спужаўшыся вярнулася дадому (гэты сюжэт часам называюць «прадблагавешчаннем» — г. зн. падрыхтоўчым этапам да самога Благавешчання[9]). Сеўшы за калаўрот, Марыя ўбачыла ангела, які супакоіў яе словамі: «Не бойся, Марыя, бо Ты атрымала Ласку Божую і зачнеш у славу Яго» (Правобразам сцэны каля калодзежа лічыцца гісторыя старазапаветнай Рэвекі, якая напаіла Еліезера, пасланага яе будучым жаніхом Ісакам).
У апокрыфах таксама падкрэсліваецца таямнічая форма зачацця, і на пытанне Марыі «Няўжо Я зачну ад Бога жывога і нараджу, як жанчына любая нараджае?» ангел адказвае: «Не так, Марыя, але сіла Усявышняга агорне Цябе». Пасля адыходу ангела Марыя закончыла прасці шэрсць і аднесла яе першасвяшчэнніку, які блаславіў яе, сказаўшы: «Бог узвялічыў імя Тваё, і Ты будзеш блаславенная ва ўсіх народах на зямлі».
Таксама царкоўнае паданне гаворыць, што Дзева Марыя ў момант з'яўлення ёй ангела чытала ўрывак з кнігі прарока Ісаі з яго прароцкімі словамі: «Вось, Дзева ў чэраве прыме, і народзіць Сына»[10]. З гэтай прычыны ў сцэне Дабравешчання Дзеву Марыю часам адлюстроўваюць з раскрытаю кнігаю.
Аб Дабравешчанні ўпамінаецца таксама ў Каране (3:45—51, 19:16—26), дзе гэты сюжэт не мае такога значэння, бо ў ісламе Ісус не Бог, а прарок.
Гл. таксамаПравіць
ЗноскіПравіць
- ↑ Епископ Александр (Милеант). Праздник Благовещения. Начало нашего спасения. На сайце "Православие и мир".
- ↑ Толкование Феофилакта Болгарского на Евангелие от Луки. Глава 1
- ↑ Григорий Неокесарийский. Беседа 1. На Благовещение Пресвятой Богородицы.
- ↑ Схиархимандрит Иоанн (Маслов). Благовещение Пресвятой Богородицы: о Богослужении
- ↑ Николай Кавасила. Проповедь на Благовещение (цитируется по: Лосский В. Н. Мистическое богословие Восточной Церкви. М., 1991).
- ↑ Афанасий Великий. Из толкования на Евангелие от Луки.
- ↑ Иеромонах Ефрем (Просянок). Благовещение Пресвятой Богородице и Приснодеве Марии
- ↑ Апокрифы древних христиан. СПб., 1992.
- ↑ Благовещение. Иконография на icon-art.info
- ↑ Н. В. Квливидзе.. Богородица // Православная энциклопедия. — М.: Церковно-научный центр «Православная энциклопедия», 2002. — Т. V. — С. 488. — 752 с. — 39 000 экз. — ISBN 5-89572-010-2.
ЛітаратураПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дабравешчанне Прасвятой Багародзіцы
- Н. В. Квливидзе.. Благовещение Пресвятой Богородицы // Православная энциклопедия. — М.: Церковно-научный центр «Православная энциклопедия», 2002. — Т. V. — 752 с. — 39 000 экз. — ISBN 5-89572-010-2.
- Богослужение православной церкви (репринтное издание 1912 года). — М.: Даръ, 2005.
- Закон Божий для семьи и школы. — М.: Даръ, 2006.
- Учительное Евангелие (по трудам Иоанна Златоуста). — М.: Единоверческая типография, 1912.
- Изложение учения Православной Церкви о Божией Матери. — М., 1990.
- Мозаики византийских храмов. Принципы монументального искусства Византии. — М., 2001.
- The Annunciation from the Right from Early Christian Times to the Sixteenth Century. — New York: Garland Publishing, 1977.
СпасылкіПравіць
- Дабравешчанне Прасвятой Багародзіцы(недаступная спасылка) на сайце Православие и современность
- Дабравешчанне Прасвятой Уладычыцы нашай Багародзіцы і Прыснадзевы Марыі на сайце Православие. Ru
- Дабравешчанне. Новазапаветныя сюжэты ў жывапісе Архівавана 18 кастрычніка 2007.
- Галерэя Дабравешчання (іконы, мазаікі, фрэскі і мініяцюры)
- Архангел Гаўрыіл: галерэя выяў
- Дабравешчанне ў дэкаратыўна-прыкладным мастацтве, вітражах. Галерэя
- Дабравешчанне Архівавана 11 красавіка 2014. // Расійскі этнаграфічны музей