Праро́к (бібл. грэч. προφήτης) — чалавек, які абвяшчае, паведамляе людзям словы Бога.

Біблейскія прарокі, Нюрнбергская хроніка 15 стагоддзя

Прарок адчувае ўнутры сябе голас, які заклікае яго да дзейнасці. Біблейскія прарокі бачылі развіццё чалавецтва на многія тысячы гадоў наперад і казалі ад імя Бога пра Бога.

Пад словам «прарок» разумеюць, па-першае, чалавека, які прадказвае будучыню, па-другое чалавека, які перадае слова настаўлення, навучання і суцяшэння праз натхненне Духам Святым.

Прарокі, праца і словы якіх вядомы з Пісання, — гэта Енох, Ной, Аўраам, Майсей, Аарон, Марыям, Дэбора, Самуіл, Давід, Саламон, Данііл, Ілья, вялікія і малыя прарокі (Езекііль, Ісайя, Ерамія, Міхей і інш.) — аўтары прароцкіх кніг і інш. Свяшчэннае Пісанне сведчыць аб тым, што праз прарокаў гаварыў Святы Дух, і кнігі, напісаныя імі, створаны праз натхненне Духа Божага, «бо ніколі прароцтва не было агалошана з волі людской, а паведамлялі яго святыя Божыя мужы, натхнёныя Духам Святым».

" «Прарок бачыць тое, чаго іншыя не заўважаюць. Прарок прадказвае будучыню. Але найперш прарок размаўляе з Богам і апавяшчае яго сапраўдным перад тварам народа». "

Ілжэпрарок

правіць

У Святым Пісанні згадваецца і пра ілжэпрарокаў, якія, не быўшы пакліканымі і пасланымі Богам, праракаюць свае ўласные выдумкі на шкоду блізкім, зводзячы іх з праведнага шляху. Такія прарокі апісаны ў Старым і Новым запаветы.

Гл. таксама

правіць