Праведная Лізавета
Праведная Лізаве́та, або Елісаве́та[1][2], у рымска-каталіцкай традыцыі Альжбе́та (іўр.: אלישבע — літар. «Бога майго клятва», «тая, што шануе Бога», грэч. Ελισβετ) — маці Іаана Хрысціцеля, жонка святара Захарыі. Паводле апостала Лукі, стрыечная сястра дзевы Марыі, якая, як і яна, паходзіла з роду цара Давіда. Яе маці звалі Ісмерыя (варыянт — Собі[3] (грэч. Σόβη), ці Совія[4]), яна жыла ў Віфлееме і была старэйшай сястрой Святой Ганны[5].
Праведная Лізавета | |
---|---|
Дата нараджэння | I стагоддзе да н.э. |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | I стагоддзе |
Муж | Захарый |
Дзеці | Ян Хрысціцель і John the Baptist in Islam[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Традыцыйна малюецца пажылой жанчынай, таму што цудоўным чынам зачала Іаана Хрысціцелі ў старасці.
Асноўны эпізод евангельскай гісторыі гэтай гераіні — Сустрэча Марыі з Лізаветай: Марыя прыходзіць наведаць сваю цяжарную кузіну, і Лізавета першая распавядае ёй пра будучы лёс (Лк. 1:39-56).
Падчас забойства немаўлят хавалася ў пустыні, дзе скала цудоўным чынам схавала іх ад праследавання царскіх воінаў. Яе муж Захарыя адмовіўся адказваць, дзе яны, і быў забіты прама ў храме. Праведная Лізавета з сынам працягвала жыць у пустыні і там памерла. Грэчаскія сінаксарыі паведамляюць, што Лізавета памерла праз 40 дзён пасля ўцёкаў у пустыню, а Іаана карміў анёл да часу яго выхаду на пропаведзь; у копцкіх сінаксарыях паведамляецца, што Лізавета бегла ў Сінайскую пустыню і памерла там праз 7 гадоў[5].
Памяць праведнай Лізаветы адзначаецца:
- у Праваслаўнай царкве — 5 верасня і 30 снежня (па юліянскім календары);
- у Каталіцкай царкве — 23 верасня.
Найбольш значныя цэрквы
правіцьГл. таксама Катэгорыя:Храмы Праведнай Лізаветы
- Царква Адведзінаў у Эйн-Карэме каля Іерусаліма
- Праваслаўны Горненскі жаночы манастыр («Масковія») у Эйн-Карэме размешчаны на месцы, дзе знаходзіўся дом бацькоў Іаана Хрысціцеля Захарыі і Лізаветы.
- Царква праведных Захарыі і Лізаветы над мошчамі прападобнага Іёны ў Троіцкам Клімецкім манастыры.
Зноскі
- ↑ Уладзіслаў Чарняўскі. Біблія. Кнігі Святога Пісання Старога і Новага Запаветаў. — Мінск: Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь, 2012. — 1127 с. — 4 000 экз. — ISBN 978-985-6183-14-6.
- ↑ Васіль Сёмуха. Біблія. Кнігі Сьвятога Пісаньня Старога і Новага Запавету. Кананічныя. У беларускім перакладзе. — DUNCANVILLE, USA: WORLD WIDE PRINTING, 2002. — 1538 с. — 10 000 экз. — ISBN 1-58712-085-2.
- ↑ Так яе называе Нікіфар Каліст са спасылкай на Іпаліта Рымскага.
- ↑ Часам сустракаецца памылковы варыянт Сафія — грэчаскае імя, якое было немагчымым для яўрэйскай жанчыны.
- ↑ а б Елисавета // Православная энциклопедия. — М.: Церковно-научный центр «Православная энциклопедия», 2008. — Т. XVIII. — С. 383—386. — 752 с. — 39 000 экз. — ISBN 978-5-89572-032-5.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Праведная Лізавета