Сустрэча Марыі з Лізаветай

Сустрэча Марыі з Лізаветай, або Адведзіны Найсвяцейшай Дзевы Марыі (лац.: Visitatio Mariae) — сустрэча Дзевы Марыі з Праведнай Лізаветай, якая адбылася праз некалькі дзён пасля Дабравешчання. Падзея апісана ў Евангеллі паводле Лукі (Лк. 1:39-56).

Якаб Струб. «Сустрэча Марыі з Лізаветай», каля 1505. Гэта незвычайная карціна адрозніваецца тым, што ва ўлоннях абедзвюх жанчын намаляваны плады — будучыя Іаан Хрысціцель і Ісус Хрыстос

У Каталіцкай царкве свята Адведзінаў Найсвяцейшай Дзевы Марыі адзначаецца 31 мая[1].

Евангельскае паданне правіць

Згодна з Евангеллем паводле Лукі, даведаўшыся пры Дабравешчанні ад арханёла Гаўрыіла пра тое, што яе немаладая бяздзетная стрыечная сястра Лізавета нарэшце цяжарная, Дзева Марыя неадкладна адправілася з Назарэта наведаць яе ў «горад Іудаў» (Лк. 1:39). Евангелле апісвае сустрэчу так:

  Калі Лізавета пачула вітанне Марыіна, варухнулася дзіцятка ў чэраве ў яе; і Лізавета напоўнілася Духам Святым, і ўсклікнула моцным голасам, і сказала: Дабраславёная Ты сярод жанчын, і дабраславёны плод улоння Твайго! І адкуль гэта мне, што прыйшла Маці Госпада майго да мяне? Бо калі голас вітання Твайго дайшоў да слыху майго, варухнулася дзіцятка радасна ў чэраве маім. І дабрашчасная Тая, Якая паверыла, бо збудзецца сказанае Ёй ад Госпада.
 

Такім чынам, Лізавета стала першым чалавекам, хто абвясціў Маці Божай яе будучыню. Словы вітання Лізаветы ўвайшлі ў вядомую хрысціянскую малітву, званую ў праваслаўі Песня Прасвятой Багародзіцы, а ў каталіцтве Вітай, Марыя. Адказам Дзевы Марыі стаў велічны падзячны гімн, які пачынаецца са слоў «Праслаўляе душа Мая Госпада» (Лк. 1:46-55), вядомы ў заходняй традыцыі як Магніфікат.

Паводле Евангелля, Марыя пражыла ў доме Захарыі і Лізаветы каля трох месяцаў і вярнулася ў Назарэт незадоўга да нараджэння Іаана Хрысціцеля.

Месца сустрэчы правіць

 
Царква Адведзінаў у Эйн-Карэме
 
Манастырскі пандворак перад Царквой Адведзінаў у Эйн-Карэме

Паводле праваслаўнага і каталіцкага падання месцам сустрэчы быў дом Захарыі і Лізаветы ў паселішчы, якое цяпер называецца Эйн-Карэм і з'яўляецца заходнім прыгарадам Іерусаліма. На месцы гэтага дому пабудавана каталіцкая Царква Адведзінаў і заснаваны францысканскі кляштар. Трохі вышэй па схіле, прыкладна за дваццаць метраў ад Царквы Адведзінаў, за агароджай, размяшчаецца падземны храм у гонар Іаана Хрысціцеля рускага Горненскага манастыра.

У мастацтве правіць

 
Аляксандр Тарасевіч. «Сустрэча Марыі і Лізаветы» з кнігі «Rosarium et Officium B. Mariae Virginis…», 1672—1677 гг.

Гэты сюжэт, досыць просты па іканаграфіі, сустракаецца як у каталіцкім, так і ў праваслаўным мастацтве. Вядомы з V стагоддзя (равенскі саркафаг) — жанчыны проста размаўляюць. Пазней сцэна ледзь ускладняецца і напаўняецца знакамі: жанчыны могуць абдымацца, ускладняюцца інтэр'еры, уводзяцца служанкі, святы Захарый ці Іосіф.

Цікавы момант — з прычыны таго, што Лізавета замужняя жанчына, а Марыя — Дзева (Яе заручыны з Іосіфам адбыліся, але сам шлюб яшчэ не быў заключаны), у большасці выяў Лізавета намалявана ў галаўным уборы, які цалкам хавае валасы, а валасы Марыі могуць быць распушчаны, як знак яе незамужняга статусу.

У мініяцюрах праваслаўных рукапісаў немаўляты Іаан і Ісус могуць быць намаляваны ва ўлоннях маці ў медальёнах. Іканаграфія гэтага сюжэту незвычайна ўстойлівая: склаўшыся ў асноўных рысах у VI стагоддзі, яна захавалася ў Расіі да XIX стагоддзя. Эпізод сустрэчы Марыі з Лізаветай — сюжэт абавязковы для багародзічных цыклаў і таму часты ў насценных роспісах.[2]

Свята правіць

 
Фрэска пад купалам Ніжняй Царквы Адзведзінаў у Эйн-Карэме, прысвечаная гэтай падзеі

Свята Адведзінаў мае сярэдневяковае паходжанне. Яно адзначалася францысканскім ордэнам яшчэ да 1263 г., калі яно быў пісьмова рэкамендавана Святым Банавентурам. Дзякуючы ўплыву ордэна ён распаўсюдзіўся, але усецаркоўнае ўхваленне ён атрымаў толькі ў 1389 г. пры Папе Урбане VI.

Раней адзначаўся 2 ліпеня, потым дата была ўдакладнена і перанесена на 31 мая, каб патрапіць паміж Дабравешчаннем і нараджэннем Іаана. Тым не менш, у некаторых Цэрквах яна засталася фіксаванай на ранейшай даце.

У гонар свята Адзведзінаў была названа жаночая манаская кангрэгацыя візітантак, створаная ў 1610 годзе Святым Францыскам Сальскім і Святой Іаанай дэ Шанталь.

У Горненскім манастыры правіць

Па просьбе архімандрыта Антаніна (Капусціна) Найсвяцейшы Сінод Рускай праваслаўнай царквы ўказам ад 5 жніўня 1883 года блаславіў здзяйсняць у Горненскім манастыры свята — «Цалаванне Марыіна, або Прыход Божай Маці ў Горны горад Іудаў». Ён святкуецца праз пяць дзён пасля Дабравешчання — 30 сакавіка (12 красавіка), калі толькі гэты дзень не выпадае на Перадвелікодны тыдзень, тады ён пераносіцца на чацвер Светлага тыдня.[3][4] У агульнацаркоўным календары Рускай праваслаўнай царквы такое свята адсутнічае.

Зноскі

Спасылкі правіць