Авэ Марыя
А́вэ Мары́я (лац.: Ave Maria — Вітай, Марыя) — каталіцкая малітва да Дзевы Марыі, названая па яе пачатковых словах. Малітву называюць таксама анёльскім прывітаннем, або angelico salutatio, бо яе першая фраза ўяўляе прывітанне арханёла Гаўрыіла да Марыі ў момант Дабравешчання.
У візантыйскім абрадзе малітве Ave Maria адпавядае Песня Прасвятой Багародзіцы.
Тэкст малітвы
правіцьТэкст на латыні | Літургічны каталіцкі пераклад | Падрадковы пераклад |
---|---|---|
|
Гісторыя
правіцьКрыніцай для малітвы паслужылі два вершы з Евангелля паводле Лукі:
Пераклад Васіля Сёмухі | Вульгата[6] | Новая Вульгата[7] |
---|---|---|
Прывітанне Анёла (Лк. 1:28) | ||
Анёл, увайшоўшы да Яе, сказаў: радуйся, Дабрадатная! Гасподзь з Табою; дабраславёная Ты сярод жанчын. |
et ingressus angelus ad eam dixit ave gratia plena Dominus tecum benedicta tu in mulieribus |
Et ingressus ad eam dixit: “ Ave, gratia plena, Dominus tecum ”. |
і прывітанне Лізаветы (Лк. 1:42) | ||
І ўсклікнула моцным голасам, і сказала: Дабраславёная Ты сярод жанчын, і дабраславёны плод улоння Твайго! |
et exclamavit voce magna et dixit benedicta tu inter mulieres et benedictus fructus ventris tui |
et exclamavit voce magna et dixit: “ Benedicta tu inter mulieres, et benedictus fructus ventris tui. |
Малітва Авэ Марыя ўвайшла ў частае ўжыванне з XI стагоддзя. Папа Урбан IV дадаў да яе заключныя словы: «Езус. Амэн». З XIV стагоддзя да яе сталі дадаваць наступныя заключныя словы, якія ўжываюцца і дагэтуль: «Святая Марыя, Маці Божая, маліся за нас, грэшных, цяпер і ў хвіліну смерці нашай. Амэн.». Канчатковы варыянт быў сфарміраваны да XVI ст. і ўключаны ў зборнік малітваў, выдадзены Папам Піем V у 1568 годзе[5].
Чытанне
правіцьАкрамя самастойнага значэння, Вітай, Марыя ёсць часткай малітвы «Анёл Панскі», якая паводле прадпісання Папы Яна XXII, выдадзенага ў 1326 годзе, чытаецца тройчы штодзень, пры перазвоне.
Таксама Вітай, Марыя чытаецца па малых пацерках ружанца, тады як вялікія пацеркі прысвечаны «Ойча наш».
Ave Maria у музыцы
правіць- На тэкст малітвы напісана шмат музычных твораў. Сярод аўтараў музыкі Палестрына, Гуно (на аснове прэлюдыі Баха), Дворжак, Вердзі, Масканьі (прыпісваецца Качыні), Ліст, Сен-Санс.
- Твор Франца Шуберта «Трэцяя песня Элен» часта недакладна называюць «Ave Maria Шуберта», хоць у рэчаіснасці тэкст, на які напісана гэта музыка, узяты з нямецкага перакладу паэмы Вальтэра Скота пра кельцкую Уладарку Возера («Дзеву Возера», 1810) і ўключае толькі першыя два словы малітвы. Пазней Ave Maria цалкам сталі спяваць на музыку гэтай песні Шуберта.
- Першыя чатыры словы лацінскага тэксту малітвы сталі рэфрэнам песні «Авэ, Марыя» ансамбля «Сябры» на словы Зянона Пазняка і музыку Ігара Лучанка.[8]
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ «Молитвенник для русских католиков». С.-Петербургъ. Типографія М. М. Стасюлевича, В.о., 5л., 28 Datum Petropoli die 4 Maii 1912a. Vincentius Archiepiscopus
- ↑ Ave Maria на сайце Маскоўскага Рымска-каталіцкага прыхода Бязгрэшнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі Архівавана 7 сакавіка 2016.
- ↑ Ave Maria на сайте Казанского римско-католического прихода «Воздвижение Святого Креста» Архівавана 15 лістапада 2017.
- ↑ Асноўныя малітвы на працягу дня. Анёльскае прывітанне Архівавана 11 сакавіка 2016. на сайце Catholic.By
- ↑ а б в «Ave, Maria» («Angelico salutatio»)
- ↑ Vulgata: Evangelium secundum Lucam
- ↑ Nova Vulgata: Evangelium secundum Lucam
- ↑ [1]
Спасылкі
правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Авэ Марыя
- Авэ Марыя на музыку Франца Шуберта, у выкананні Андрэа Бачэлі на YouTube
- Ave Maria на сайце Almirena's Home