Песня Прасвятой Багародзіцы
Песня да Прасвятой Багародзіцы; Багародзіца Дзева (царк.-слав: Пѣ́снь прест҃ѣ́й бцⷣѣ) — прынятая ў праваслаўнай традыцыі назва адной з найважнейшых малітваў, складзенай з радасных вітанняў, звернутых да Дзевы Марыі архангелам Гаўрыілам (пры Дабравешчанні — Лк. 1:28) і праведнай Лізаветай (падчас яе сустрэчы з Дзевай Марыяй — Лк. 1:42). Як богаслужбовы спеў — трапар вячэрні ў складзе нядзельнага усяночнага трывання, спяваецца чацвёртым гласам.

У рымскім абрадзе «Песні да Прасвятой Багародзіцы» адпавядае малітва Ave Maria.
Тэкст малітвы
правіцьГрэчаскі арыгінал | Царкоўнаславянскі варыянт | Пераклад на беларускую |
---|---|---|
Θεοτόκε Παρθένε, χαῖρε, κεχαριτωμένη Μαρία, ὁ Κύριος μετὰ σοῦ. εὐλογημένη σὺ ἐν γυναιξί, καὶ εὐλογημένος ὁ καρπὸς τῆς κοιλίας σου, ὅτι Σωτήρα ἔτεκες τῶν ψυχῶν ἡμῶν.[1] |
Богородице Дѣво, радуйсѧ, Благодатнаѧ Марїе, Господь съ Тобою: благослове́на Ты въ жена́хъ, и благослове́нъ плодъ чрева Твоегω; ѧкω Спа́са родила́ еси́ душъ нашихъ.[2] | Багаро́дзіца Дзе́ва, ра́дуйся, Благада́тная Мары́я, Гаспо́дзь з Табо́ю; благаславёная Ты сяро́д жанчы́н і благаславёны плод уло́ння Твайго́, бо Ты нарадзíла Спасíцеля душ на́шых.[3] |