Партал:Старажытны Рым
|
Старажытны Рым
Старажытны Рым — горад у Цэнтральнай Італіі, а таксама званыя яго імем дзяржава і грамадства, якія існавалі больш за тысячагоддзе (з VII стагоддзя да н.э. па V—VII стст. н.э.). Першапачаткова невялікі поліс з цягам часу падпарадкаваў не толькі тэрыторыю непасрэдна Італіі, але і ўсяго Міжземнамор'я, стаўшы найбуйнейшай сусветнай дзяржавай. Рэспубліканская форма кіравання, якая існавала ў Рыме ў перыяд яго ўзвышэння, не змагла адказваць выклікам часу і, у выніку, была заменена фактычна аднаасобным кіраваннем у форме прынцыпата. У III—V стст. Рым падвяргаўся ціску суседніх варварскіх народаў, што ў выніку прывяло да крушэння рымскай цывілізацыі на Захадзе. Усходняя частка Імперыі змагла выжыць і працягвала сваё існаванне, відазмяняючыся, яшчэ практычна тысячу гадоў. Старажытнарымская цывілізацыя аказала велізарны ўплыў на ўсе слаі наступных еўрапейскіх грамадстваў і дзяржаў.
Выбраны артыкул
Марк Юлій Філіп (лац.: Marcus Iulius Philippus), у гістарыяграфіі вядомы як Філіп I Араб, — рымскі імператар у 244—249 гадах.
Паходзіў з Аравіі. Пры імператары Гардзіяне III ён быў прызначаны прэфектам прэторыя. Філіп браў удзел у забойстве Гардзіяна III, пасля чаго стаў імператарам. Ён пачаў сваё кіраванне са складання міру з персамі і ўсталяваў добрыя адносіны з рымскім сенатам. У красавіку 248 года Філіп правёў святкаванне тысячагоддзя Рыма. Улетку таго ж года готы уварваліся ў дунайскія правінцыі. Акрамя таго, з'явіліся імператары-ўзурпатары на Балканах і Усходзе. Каб управіцца з усімі гэтымі праблемамі, імператар прызначыў Дэцыя Траяна камандуючым дунайскімі легіёнамі, але папулярнасць Дэцыя сярод салдатаў прывяла да таго, што гэты чалавек быў абвешчаны імператарам. Філіп і яго сын былі забіты ў бітве пры Вероне.
Філіп насіў наступныя пераможныя тытулы: «Персідскі Найвялікшы», «Парфянскі Найвялікшы» — з 244 года; «Карпійскі Найвялікшы», «Германскі Найвялікшы» — з 247 года.
Выбраная выява
Новыя артыкулы
- Барыс Мікалаевіч Палеалог — пачаты 6 чэрвеня 2022 удзельнікам Чаховіч Уладзіслаў
- Мадонна з доўгай шыяй — пачаты 22 мая 2022 удзельнікам Чаховіч Уладзіслаў
- Дабрадзея — пачаты 12 красавіка 2022 удзельнікам Culamar
- Псілы — пачаты 7 красавіка 2022 удзельнікам Spadar z-pad Miensku
- Opus interrasile — пачаты 4 красавіка 2022 удзельнікам Хомелка
- Малая Арменія — пачаты 23 сакавіка 2022 удзельнікам Spadar z-pad Miensku
- Візантыйская Албанія — пачаты 20 сакавіка 2022 удзельнікам Spadar z-pad Miensku
- Рымскае царства — пачаты 18 сакавіка 2022 удзельнікам Spadar z-pad Miensku
- Турхан-султан — пачаты 11 сакавіка 2022 удзельнікам DobryBrat
- Ad hominem — пачаты 9 сакавіка 2022 удзельнікам Zmickli
- Мадонна канцлера Ралена — пачаты 3 сакавіка 2022 удзельнікам Чаховіч Уладзіслаў
- Вігіланскі кодэкс — пачаты 14 студзеня 2022 удзельнікам Rymchonak
- Другая Пунічная вайна — пачаты 11 студзеня 2022 удзельнікам Rymchonak
- Табаікара — пачаты 19 снежня 2021 удзельнікам ElisavetaIvanova
- Герадыян — пачаты 19 снежня 2021 удзельнікам Virsky
- Ігнат Блажэй Лапацінскі — пачаты 11 снежня 2021 удзельнікам Чаховіч Уладзіслаў
- Acta diurna — пачаты 8 снежня 2021 удзельнікам Liashko
- Гарсіласа дэ ла Вега — пачаты 5 ліпеня 2021 удзельнікам Frantishak
- Жазэ ды Аншыета — пачаты 20 чэрвеня 2021 удзельнікам Frantishak
- Манастыр Святога Іллі — пачаты 11 чэрвеня 2021 удзельнікам Паўлюк Шапецька
Выбраная асоба
Лу́цый Дамі́цый Аўрэлія́н (лац.: Lucius Domitius Aurelianus), больш вядомы як Аўрэлія́н — рымскі імператар у 270—275 гадах.
Аўрэліян быў другім з некалькіх «салдацкіх імператараў» (першым быў Клаўдзій II), якія вельмі паспяхова кіравалі і здолелі ўмацаваць Рымскую імперыю. У гады кіравання Аўрэліяна імперыя была ўз'яднана: мяцежныя Гальская імперыя і Пальмірскае царства былі зноў далучаны да Рыма, а прыгранічныя варварскія плямёны былі пераможаны. Яго поспехі шмат у чым спрыялі завяршэнню крызісу III стагоддзя і стабілізацыі дзяржавы.
(далей…)