Збаўца свету (лац.: Salvator Mundi) — адна з сакральных назваў Ісуса Хрыста, тып іканаграфічнага царкоўнага вобразу. Кампазіцыя павінна паказаць эсхаталагічнае значэнне валадарства Хрыста над лёсамі свету.

Карціна Андрэа Прэвіталі
На карціне Ганса Мемлінга прадстаўлены скарочаны сюжэт, без дзяржавы

Апісанне правіць

Хрыстос малюецца строга франтальна (па грудзі або па пояс), з правай рукой узнятай у бласлаўляючым жэсце, і дзяржавай з крыжам (у больш ранніх працах — без яе) у левай руцэ.

Спадарожны сюжэт можа таксама ўключаць выяву Дзевы Марыі[1].

Сюжэт быў распаўсюджаны ў мастацтве Рэнесансу, з'яўляецца папулярнай тэмай для многіх італьянскіх мастакоў эпохі Адраджэння, а таксама прадстаўнікоў Паўночнага рэнесансу — Ян ван Эйка, Ганса Мемлінга і Альбрэхта Дзюрэра і іншых.

Найбольш вядомай працай гэтага сюжэта з'яўляецца аднайменная карціна, якая прыпісваецца Леанарда да Вінчы.

Галерэя правіць

Зноскі

  1. Дж. Холл. Словарь сюжетов и символов в искусстве. М.: Крон-пресс, 1996. С. 647

Спасылкі правіць