Адкрыць галоўнае меню

Ян ван Эйк (нідэрл.: Jan van Eyck, каля 1385 альбо 1390 — пахаваны 9 ліпеня 1441) — буйнейшы фламандскі жывапісец ранняга Адраджэння, аўтар шматлікіх (больш за 100) кампазіцый на рэлігійныя сюжэты.

Ян ван Эйк
нідэрл.: Jan van Eyck
Фатаграфія
Дата нараджэння: каля 1390[1][2][…]
Месца нараджэння:
Дата смерці: 9 ліпеня 1441[3]
Месца смерці:
Месца пахавання:
Грамадзянства:
Жонка: Маргарэта ван Эйк[d]
Род дзейнасці: мастак, ілюмінатар рукапісаў
Месца працы:
Жанр: партрэтны жывапіс[d] і рэлігійны жывапіс[d]
Стыль: Адраджэнне
Заступнікі: Філіп III Добры і Іаган III[d]
Подпіс: JanVanEyck-Signatura.jpg
Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы

Быў адным з першых мастакоў, якія дасканала засвоілі тэхніку жывапісу алейнымі фарбамі, замест адыходзячай старажытнай тэхнікі тэмперы.

Біяграфічныя звесткіПравіць

Дакладная дата нараджэння Яна ван Эйка невядомая. Нарадзіўся ў Паўночных Нідэрландах у г. Маасейк(руск.) бел.. Вучыўся ў старэйшага брата Губерта(руск.) бел., з якім працаваў да 1426 года. Пачаў сваю дзейнасць у Гаазе пры двары нідэрландскіх графаў. З 1425 ён — мастак і прыдворны герцага Бургундскага Філіпа III Добрага, які высока цаніў яго як мастака і шчодра аплачваў яго працы. У 1427—1428 гг. у складзе герцагскага пасольства Ян ван Эйк адправіўся ў Іспанію, затым у Партугалію. У 1427 наведаў Турнэ, дзе быў прыняты з пашанай мясцовай гільдыяй мастакоў. Верагодна, сустракаўся з Раберам Кампенам, альбо бачыў яго працы. Працаваў у Ліль і Генце, у 1431 набыў дом у Бругэ і пражыў там да самай смерці.

Пасля смерці брата Губерта Ян ван Эйк працягнуў самастойную работу. Ён піша алтарныя кампазіцыі, шматлікія выявы мадонн, партрэты.

Ян ван Эйк памёр у Бругэ ў ліпені 1441 года (дата пахавання — 9 ліпеня 1441 года).

Меў некалькі вучняў, у іх ліку — знакаміты пасля жывапісец Петрус Крыстус(руск.) бел..

  «Па ўсеагульным прызнанні, найбольш смелыя адкрыцці, якія пазначылі пералом у мастацкім развіцці (чалавецтва), належаць жывапісцу Яну ван Эйку (1385/90 - 1441). Найвялікшае яго стварэнне - шматсворкавы алтар (поліптых) для сабора ў Генце»
Э. Гомбрых(руск.) бел. «Гісторыя мастацтва»
 

ТворчасцьПравіць

Ван Эйка лічаць вынаходнікам алейных фарбаў, хоць на самай справе ён толькі ўдасканаліў іх. Але менавіта пасля яго алей атрымаў усеагульнае прызнанне, алейная тэхніка стала традыцыйнай для Нідэрландаў; у XV ст. прыйшла ў Германію і ў Францыю, адтуль — у Італію.

Адным з першых Яна ван Эйк засвоіў пластычныя і выразныя магчымасці алейнага жывапісу, выкарыстоўваў тонкія празрыстыя слаі фарбы, пакладзеныя адзін паверх аднаго — т. зв. фламандская манера шматслойнага празрыстага пісьма. Гэты жывапісны метад дазволіў яму дасягнуць выключнай глыбіні, багацця і святла сілы колеру, а таксама тонкасці святлоценявых і колеравых пераходаў. Яго жывапісныя адкрыцці значна паўплывалі на развіццё сусветнага жывапісу. Браты ван Эйк удасканалілі тэхніку і тэхналогію алейнага жывапісу, які пачалі выкарыстоўваць іншыя мастакі. Гэта дазваляла больш дакладна і рознабакова перадаваць з'явы навакольнага свету, разнастайнасць яго прадметнага багацця.

Ян ван Эйк адзін з першых у Еўропе майстроў партрэта, які ў яго творчасці вылучыўся ў самастойны жанр: «Цімафей(руск.) бел.» (1432), «Партрэт чалавека ў цюрбане(фр.) бел.» (1433), «Партрэт пары Арнальфіні» (1434), «Партрэт жонкі Маргарэты ван Эйк(фр.) бел.» (1439). Партрэтным вобразам уласцівы непрадузята праўдзівая і дакладная перадача знешнасці чалавека і галоўных рыс яго характару[4].

Значныя творыПравіць

Сярод шэдэўраў Яна ван Эйка — «Генцкі алтар», «Мадонна канцлера Ролена(руск.) бел.», а таксама партрэт купца, прадстаўніка банкірскага дому Медычы, Джавані Арнальфіні з жонкай — так званы «Партрэт пары Арнальфіні(руск.) бел.». Сярод іншых значных твораў мастака — трыпціх «Мадонна з дзіцем» (1437).

Генцкі алтарПравіць

 
Генцкі алтар

Найбольш буйны твор — «Генцкі алтар», распачаты яго братам Губертам у 1420-х г., завершаны ў 1432. Ян ван Эйк працаваў над ім па замове багатага гентскага бюргера Ёса Вейта(гал.) бел. для яго сямейнай капліцы ў 1422—1432 гг. Гэты грандыёзны шмат'ярусны поліптых з 24 карцін з выявай 258 чалавечых фігур знаходзіцца ў саборы Святога Бавона(англ.) бел. ў Генце. Генцкі алтар — гэта вялікі паліптых з рухомымі драўлянымі бакавымі створкамі.

Мадонна канцлера РоленаПравіць

«Мадонна канцлера Ролена» (каля 1436) — найбольш вядомы твор мастака. Галоўнага героя выявы аўтар паказвае перад Багародзіцай у выглядзе данатара (ад дарыцель — асоба, якая была заказчыкам мастацкага твора; данатара звычайна выяўлялі перад Хрыстом, Маці Боскай ці святымі ў малітоўнай позе). Але ў яго паставе, у выразе твару няма пакорлівасці верніка, набожнасці. У маўклівым псіхалагічным дыялогу паміж мадоннай і канцлерам за знешняй стрыманасцю апошняга адчуваецца актыўнасць характару, мэтанакіраванасць. Бясконцая панарама пейзажа, які адкрываецца праз арачныя пралёты, не складае з людзьмі гарманічнай еднасці, але выступае як важны самастойны вобраз. Невыпадкова Ролен паказаны на фоне жылых дамоў, а Марыя — цэркваў, а лініі размешчанага па цэнтральнай восі далёкага маста як бы ўстанаўліваюць сувязь паміж данатарам і благаслаўляючым жэстам рукі Хрыста[5].

Мадонна каноніка ван дэр ПалеПравіць

Тое, што было толькі акрэслена ў «Мадонне канцлера Ролена», «Партрэце пары Арнальфіні» (1434), у «Мадонне каноніка ван дэр Пале(польск.) бел.» (1436), набывае завершанае ўвасабленне. Мастак спрабуе пашырыць межы партрэта ў сакральнай выяве і ўключае прыёмы, тыповыя для бытавога жанру: падрабязнае і шматслоўнае апавяданне. Данатар, па сутнасці, з'яўляецца галоўнай дзеючай асобай кампазіцыі. Яго масіўная ўкленчаная фігура пануе ў карціне, да каноніка звяртаюцца Маці Боская і Святы Данат, якога прадстаўляе мадонне Святы Георгій — патрон заказчыка. Вобразы ўдзельнікаў сцэны набываюць матэрыяльную значнасць, яны не самапаглыбленыя, а ўступаюць у маўклівы дыялог са светам.[5]

ГалерэяПравіць

Зноскі

  1. Netherlands Institute for Art History
  2. 2,0 2,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118531557 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 жніўня 2015.
  3. 3,0 3,1 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  4. БЭ. Т. 18
  5. 5,0 5,1 Лазука Б. Гісторыя сусветнага мастацтва. Ад старажытных часоў па XVI стагоддзе / Б. А. Лазука. — Мн.: Беларусь, 2010. ISBN 978-985-01-0894-4

ЛітаратураПравіць

  • Лазука Б. Гісторыя сусветнага мастацтва. Ад старажытных часоў па XVI стагоддзе / Б. А. Лазука. — Мн.: Беларусь, 2010. ISBN 978-985-01-0894-4
  • Эйк // БЭ ў 18 т. Т. 18. Кн. І. / Рэдкал. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. С.49. ISBN 985-11-0295-4
  • Friedländer М. J., Die aitniederländische Malerei, Bd 1, B., 1924;
  • Baldass L., Jan van Eyck, L., 1952;
  • Panofsky E., Early Netherlandish painting. Its origins and character, v. 1—2, Camb. (Mass.), 1953.

СпасылкіПравіць