Партал:Беларусь
|
Беларусь
Беларусь — краіна ва Усходняй Еўропе, якая знаходзіцца на захадзе Усходне-Еўрапейскай раўніны. Мяжуе на паўночным захадзе з Літвой, на поўначы з Латвіяй, на паўночным усходзе і ўсходзе з Расіяй, на поўдні з Украінай, на захадзе з Польшчай (агульная даўжыня меж складае 2969 км). Працягласць з поўначы на поўдзень 560 км, з захаду на ўсход 650 км.
Населена беларусамі — народам са шматвекавой гісторыяй. Свой пачатак яна вядзе ад плямёнаў крывічоў, дрыгавічоў і радзімічаў ды традыцый Вялікага Княства Літоўскага.
Выдатны артыкул
«Hair Peace Salon» (бел.: Салон міра і валасоў) — брыт-поп і паўэр-поп(англ.) бел. гурт з Мінска, адзін з галоўных беларускіх прадстаўнікоў брытанскага інды-рока. Яго музыка вылучаецца ў большасці англамоўнай лірыкай з эмацыйнай падачай і рэзкімі перападамі настрою ў спевах. Гурт быў заснаваны ў 1998 годзе і выдаў поўнафарматны альбом «Gentleman», а таксама з тузін сінглаў і EP. У сярэдзіне 2013 года музыкі прыпынілі супрацоўніцтва і некаторыя людзі з апошняга складу гурту, уключаючы франтмена і сузаснавальніка Алега Вяля, сфармавалі беларускамоўны рок-гурт «Bristeil», за якім у 2017 годзе з’явілася нараджэнне сольнага электроннага праекта музыкі «Helaiv» (далей…).
Добры артыкул
Налібоцкая пушча — самы вялікі лясны масіў у Беларусі, размешчаны ў басейнах правых прытокаў Нёмана — Заходняй Бярэзіны і Усы, ад Ашмянскага ўзвышша на поўначы да Мінскага ўзвышша на ўсходзе. Гэта абшар ад Міра да Валожына, ад Вішнева да Іўя, займае каля 2 000 км². У наш час пушча падзеленая паміж Валожынскім і Стаўбцоўскім раёнамі Мінскай вобласці, а таксама Навагрудскім, Карэліцкім і Іўеўскім раёнамі Гродзенскай вобласці. У культурным і гістарычным плане рэгіён спалучае славянскія, балцкія і яўрэйскія традыцыі.
Здаўна тут прымаліся меры для аховы прыроды, з 2005 года пушча ў складзе рэспубліканскага ландшафтнага заказніка «Налібоцкі». Заказнік мае міжнародны статус ключавой батанічнай тэрыторыі і тэрыторыі рэгіянальнага значэння важнай для птушак. (далей…).
Біяграфіі
Іван (Ян Герман) Луцкевіч (1881 — 1919) — беларускі палітычны і грамадскі дзеяч, публіцыст, археолаг, краязнавец, збіральнік старажытнасцей. Адзін з заснавальнікаў Беларускай сацыялістычнай грамады і газеты «Наша ніва». Актыўны дзеяч нацыянальнага адраджэння пачатку XX стагоддзя, зрабіў уплыў на многіх удзельнікаў тагачаснага беларускага руху.
Распрацоўваючы ідэю беларускага самавызначэння ад ідэй краёвасці і Канфедэрацыі Вялікага Княства Літоўскага паступова прыйшоў да ідэі поўнай незалежнасці Беларусі. Сябра Віленскай беларускай рады і Рады БНР. Удзельнік пасяджэння Рады БНР 24—25 сакавіка 1918 года, на якім абвешчана незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. Арганізатар беларускага культурнага жыцця ў Вільні (далей…).
Гісторыя Беларусі
Гісторыя Беларусі
Радзімічы | Крывічы | Дрыгавічы | Полацкае княства | Тураўскае княства | Вялікае Княства Літоўскае | Грунвальдская бітва | Крэўская унія | Пагоня | Рэч Паспалітая | Брэсцкая унія | Бітва пад Оршай | Паўстанне 1794 года | Паўстанне 1863—1864 гадоў | БСГ | Наша Ніва | Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка Літвы і Беларусі | Беларуская Народная Рэспубліка | Слуцкі збройны чын | Гісторыя БССР | Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка | Беларусізацыя | Рэпрэсіі ў БССР | Заходняя Беларусь | Вялікая Айчынная вайна | Чарнобыльская катастрофа
Культура і навука
Установы
Нацыянальная акадэмія навук Беларусі | Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт | Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета | Саюз беларускіх пісьменнікаў | Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы | Беларусьфільм | Рэлігія ў Беларусі
Народная культура
Абрады і звычаі беларусаў | Беларускі нацыянальны касцюм | Беларускі народны танец | Беларуская кухня | Святы Беларусі
Выдатныя беларусы
Рагвалод · Ізяслаў Уладзіміравіч · Усяслаў Чарадзей · Ефрасіння Полацкая · Кірыла Тураўскі · Францыск Скарына · Астафій Валовіч · Леў Сапега · Кіпрыян Жахоўскі · Тадэвуш Касцюшка · Кастусь Каліноўскі · Якуб Наркевіч-Ёдка · Францішак Багушэвіч · Яўхім Карскі · Ігнат Буйніцкі · Вітольд Бялыніцкі-Біруля · Эдвард Вайніловіч · Вацлаў Ластоўскі · Усевалад Ігнатоўскі · Браніслаў Тарашкевіч · Якуб Колас · Янка Купала · Сцяпан Некрашэвіч · Пётр Машэраў · Васіль Быкаў · Іван Якубоўскі · Андрэй Грамыка · Уладзімір Караткевіч · Рыгор Барадулін · Святлана Алексіевіч
Геаграфія Беларусі
Беларусь займае заходнюю ўскраіну Усходне-Еўрапейскай раўніны. Сярэдняя вышыня тэрыторыі складае 160 м над узроўнем мора. Абсалютныя вышыні розняцца ад 80 м (урэз вады р. Нёман каля мяжы з Літвой) да 345 м (г. Дзяржынская на паўднёвым захадзе Мінскага ўзвышша). Каля ¾ тэрыторыі Беларусі займаюць нізіны і раўніны з абсалютнымі вышынямі да 200 м. Тэрыторыя рэспублікі багатая на балоты, найбольшая колькасьць якіх знаходзіцца на Палессе.
Адміністрацыйны падзел
Ашмяны · Баранавічы · Бабруйск · Барысаў · Брэст · Віцебск · Орша · Драгічын · Горадня · Гомель · Камянец · Кобрын · Ліда · Магілёў · Мазыр · Маладзечна · Мінск · Мір · Навагрудак · Наваполацк · Нясвіж · Пінск · Пружаны · Салігорск · Слонім · Слуцк · Шчучын
Бярэзіна · Вялля · Гарынь · Дзвіна · Дняпро · Заходні Буг · Марыха · Мерачанка · Нёман · Няміга · Прыпяць · Пціч · Стыр · Свіслач · Шчара · Ясельда
Асвейскае · Выганашчанскае · Доўгае · Дрывяты · Лукомскае · Мядзел · Нарач · Рычы · Снуды · Струста · Свір · Свіцязь · Чырвонае
Геаграфічныя аб’екты
Белавежская пушча · Брыцалавіцкая пушча · Бярэзінскі біясферны запаведнік · Палессе · гара Святая (Дзяржынская) · Усходне-Еўрапейская раўніна · Загароддзе · Палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалагічны запаведнік
Флора й фаўна
Артыкулы да напісання
Гістарычныя раёны Гомеля: