Бай Чуньлі (кіт.: 白春礼, 26 верасня 1953, Даньдун, Кітай) — вучоны ў галіне фізічнай хіміі і нанатэхналогіі. Замежны член НАН Беларусі (2017). Член Кітайскай АН (1997), Сусветнай АН (TWAS, 1997), член-карэспандэнт Аўстралійскай АН (2013), замежны член НАН ЗША (2006), Расійскай АН (2008), Дацкай Каралеўскай акадэміі навук і літаратуры (2012), Каралеўскага таварыства (2014, Вялікабрытанія), Еўрапейскай акадэміі (2016). Ганаровы член Каралеўскага хімічнага таварыства (2007, Вялікабрытанія), Індыйскай НАН (2009), Кітайскай асацыяцыі па навуцы і тэхніцы (2011), Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук (2016). Доктар філасофіі (1985), прафесар (2014). Ганаровы доктар Орхускага ўніверсітэта (2007, Данія), Лундскага ўніверсітэта (2007, Швецыя), Мінесоцкага ўніверсітэта (2011, ЗША), Універсітэцкага каледжа Лондана (2012, Вялікабрытанія), Аўстралійскага нацыянальнага ўніверсітэта (2014), Атаўскага ўніверсітэта (2015, Канада).

Бай Чуньлі
кіт.: 白春礼
Дата нараджэння 26 верасня 1953(1953-09-26) (70 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці фізік, хімік, палітык, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера фізічная хімія[1] і нанатэхналогія[1]
Месца працы
Навуковая ступень доктар філасофіі
Альма-матар
Партыя
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Скончыў Пекінскі ўніверсітэт (1978). З 1978 — супрацоўнік Аддзела прыкладной хіміі Кітайскай АН. У 1982—1985 і з 1987 — навуковы супрацоўнік, у 1992—1996 — намеснік дырэктара Інстытута хіміі Кітайскай АН. У 1985—1987 — навуковы супрацоўнік Лабараторыі рэактыўнага руху Каліфарнійскага тэхналагічнага інстытута. З 1996 — віцэ-прэзідэнт, з 2011 па 2020 — прэзідэнт Кітайскай АН. Адначасова з 2014 — прафесар Пекінскага ўніверсітэта, Універсітэта Цынхуа, Навукова-тэхнічнага ўніверсітэта Кітая, Нанькайскага ўніверсітэта і Кітайскага геалагічнага ўніверсітэта. У 2001—2014 — прэзідэнт, з 2014 — ганаровы прэзідэнт Універсітэта Кітайскай АН. У 2003—2008 — дырэктар Нацыянальнага цэнтра нананавукі і тэхналогій Кітайскай АН. З 2007 — віцэ-прэзідэнт, з 2013 — прэзідэнт Сусветнай АН (TWAS). З 2012 — член Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Кітая. З 2009 — галоўны рэдактар ​​часопіса «Nanoscale», з 2014 — галоўны рэдактар ​​часопіса «National Science Review», з 2018 — галоўны рэдактар ​​часопіса «Nanoscale Advances».

Навуковая дзейнасць

правіць

Навуковыя даследаванняў у галіне фізічнай хіміі, нанатэхналогій і сканавальнай зондавай мікраскапіі. Выканаў даследаванні структур і ўласцівасцей палімерных каталізатараў, працэсаў дыфракцыі рэнтгенаўскіх прамянёў у крышталічных арганічных злучэннях, працяглай тонкай структуры рэнтгенаўскага спектру паглынання (EXAFS) па праводзячых палімерах; у галіне малекулярнай механікі. З’яўляецца адным з заснавальнікаў прац у вобласці сканавальнай зондавай мікраскапіі. Унёс вялікі ўклад у развіццё сканавальнай тунэльнай мікраскапіі як на нацыянальным, так і на міжнародным узроўні.

Аўтар больш за 350 навуковых прац, у тым ліку 12 манаграфій.

Узнагароджаны медалём ЮНЕСКА «За ўклад у развіццё нананавукі і нанатэхналогій» (2010).

Асноўныя працы

правіць
  • Scanning Tunneling Microscopy and Its Application. 2nd ed. Berlin ; Heidelberg, 2000.
  • Single Molecule Chemistry and Physics: An Introduction. Berlin ; Heidelberg, 2006 (у суаўт.).
  • From Chemistry to Nanoscience: Not Just a Matter of Size // Angew. Chem. Int. Ed. 2013. Vol. 52, N 10 (у суаўт.).
  • Progress of nanoscience in China // Frontiers of Physics. 2014. Vol. 9, N 3 (у суаўт.).
  • Нанотоксикология. Токсикологические и биологические воздействия наноматериалов // Нанонаука и нанотехнологии: энциклопедия систем жизнеобеспечения. М., 2015 (у суаўт.).

Крыніцы

правіць

Спасылкі

правіць