Аўстралійскі нацыянальны ўніверсітэт
Аўстралійскі нацыянальны ўніверсітэт (англ.: The Australian National University, ANU) — дзяржаўны ўніверсітэт, размешчаны ў Канберы (Аўстралія). Створаны 1 жніўня 1946 года. Спачатку спецыялізаваўся на даследчай рабоце. У 1960 годзе аб’яднаўся з Універсітэцкім каледжам Канберы і пачаў даваць таксама і вышэйшую адукацыю.
Аўстралійскі нацыянальны ўніверсітэт | |
---|---|
англ.: The Australian National University | |
Дэвіз | лацінская мова |
Заснаваны | 7 лютага 1947 |
Студэнты | 14 757[1] |
Сайт | anu.edu.au |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аўстралійскі нацыянальны ўніверсітэт — адзін з вядучых універсітэтаў Аўстраліі, уваходзіць у «Групу васьмі», — аб’яднанне васьмі вядучых дзяржаўных універсітэтаў Аўстраліі. Па дадзеных на 2017 год ва ўніверсітэце навучалася звыш 25 000 студэнтаў. Згодна з уплывовым рэйтынгам выдавецтва «U.S. News & World Report», у 2018 навучальным годзе ўніверсітэт займаў 59-ы радок у сусветным рэйтынгу і 4-ы сярод універсітэтаў Аўстраліі. У 2006 годзе тым жа выдавецтвам універсітэт прызнаваўся найлепшай аўстралійскай навучальнай установай.