Міранка (рака)
рака ў Беларусі
Міра́нка — рака ў Карэліцкім раёне Гродзенскай вобласці, правы прыток ракі Уша (басейн Нёмана). Даўжыня 22 км[1]. Плошча вадазбору 85 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,7‰. Пачынаецца за 2 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Сімакава, цячэ праз гарадскі пасёлак Мір, упадае ва Ушу за 2 км ад вёскі Загор'е. На працягу 7,2 км каналізаваная (выток — 2 км на паўночны ўсход ад аграгарадка Аюцавічы). На рацэ ў г.п. Мір знаходзяцца архітэктурныя помнікі: Мікалаеўскі касцёл, Мірскі замак, Троіцкая царква.
Міранка | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 22 км |
Басейн | 85 км² |
Вадацёк | |
Выток | |
• Каардынаты | 53°23′19,93″ пн. ш. 26°30′03,27″ у. д.HGЯO |
Вусце | Уша |
• Каардынаты | 53°30′17,42″ пн. ш. 26°23′53,5″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 1,7 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Уша → Нёман → Балтыйскае мора |
Краіна | |
Рэгіён | Гродзенская вобласць |
Раён | Карэліцкі раён |
— выток, — вусце |
Зноскі
Літаратура
правіць- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Міранка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.10: Малайзія — Мугараджы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 463. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (Т. 10).