Валянцін Афанасьевіч Капцюг

Валянцін Афанасьевіч Капцю́г (9 чэрвеня 1931, Юхнаў, Калужская вобласць, РСФСР — 10 студзеня 1997) — расійскі хімік-арганік. Акадэмік Расійскай АН (1979; чл.-кар. 1968). Замежны член АН Беларусі (1995). Герой Сацыялістычный Працы (1986).

Валянцін Афанасьевіч Капцюг
Дата нараджэння 9 чэрвеня 1931(1931-06-09)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 10 студзеня 1997(1997-01-10)[2] (65 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці хімік
Навуковая сфера хімія і арганічная хімія[3]
Месца працы
Навуковая ступень доктар хімічных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Nikolay Vorozhtsov[d]
Партыя
Член у
Прэміі
Ленінская прэмія
Узнагароды
Герой Сацыялістычнай Працы
ордэн Леніна ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны» медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» ордэн Палярнай зоркі, Манголія ордэн «Кірыл і Мяфодзій»
Сайт prometeus.nsc.ru/koptyug/
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Скончыў Маскоўскі хіміка-тэхналагічны інстытут (1954), дзе і працаваў. З 1959 у Інстытуце арганічнай хіміі Сібірскага аддзянення АН СССР (з 1987 дырэктар), адначасова ў Новасібірскім дзяржаўным універітэце (у 1978—1980 рэктар). З 1980 віцэ-прэзідэнт Расійскай АН і старшыня яе Сібірскага аддзялення.

Навуковая дзейнасць

правіць

Навуковыя працы па вывучэнні механізмаў рэакцый ізамерызацыі замешчаных араматычных злучэнняў, выкарыстанні ЭВМ для рашэння структурных задач арганічнай хіміі. Устанавіў асаблівасці будовы і заканамернасці пераўтварэння карбакатыёнаў, што паслужыла асновай колькаснай тэорыі малекулярных перагруповак. Распрацаваў новыя спосабы атрымання і выкарыстання арганічных злучэнняў розных тыпаў (для інгібіравання акісляльнай дэструкцыі палімераў, як дабаўкі для паляпшэння рэалагічных уласцівасцей нафтаў і інш.). Ленінская прэмія 1990.

Прэмія імя В. А. Капцюга

правіць

Прэмія заснавана з мэтай заахвочвання даследчыкаў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі за дасягненне выдатных вынікаў пры выкананні сумесных навуковых даследаванняў у рамках міждзяржаўных праграм, а таксама за сумесныя навуковыя працы, навуковыя адкрыцці і вынаходніцтвы, якія маюць важнае значэнне для навукі і практыкі. Прэмія прысуджаецца ад імя Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Сібірскага аддзялення РАН штогод, пачынаючы з 1999 года, прэзідыумамі НАН Беларусі і СА РАН па чарзе.

Крыніцы

правіць
  1. Коптюг Валентин Афанасьевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  2. а б Историческая энциклопедия Сибири / под ред. В. А. ЛаминНовосибирск: 2009. — ISBN 5-8402-0230-4
  3. Czech National Authority Database Праверана 16 студзеня 2024.

Літаратура

правіць