Мсціслаў Усеваладавіч

князь гарадзенскі

Мсціслаў Усеваладавіч — князь гарадзенскі ў XII стагоддзі.

Мсціслаў Усеваладавіч
Смерць не раней за 1183
Род Рурыкавічы
Бацька Усеваладка
Маці Агаф’я Уладзіміраўна[d]

Біяграфічныя звесткі

правіць

Сын Усевалада Давыдавіча. У 1167 годзе дапамог валынскаму князю Мсціславу Ізяславічу заняць кіеўскі пасад. У 1168 (1167?) удзельнічаў у паходзе Мсціслава на полаўцаў. Пасля таго як у 1169 годзе Андрэй Багалюбскі захапіў Кіеў, Мсціслаў Усеваладавіч у 1170 годзе дапамог Мсціславу Ізяславічу на кароткі час аднавіць уладу над горадам: верагодна, хадзіў на полаўцаў, бо яго тысяцкі быў імі захоплены ў палон. У 1173 (1174?), пэўна, быў сярод гарадзенскіх князёў, якіх Багалюбскі прымусіў удзельнічаць у паходзе на Кіеў. Хадзіў на полаўцаў у 1183 (1184?) у складзе войска вялікага князя кіеўскага Святаслава Усеваладавіча.

Адны даследчыкі атаясамліваюць Гарадзен, якім валодаў Мсціслаў Усеваладавіч, з сучасным г. Гродна, другія — з в. Гарадная (Столінскі раён) або лакалізуюць яго на Валыні.

Літаратура

правіць