Гарадная (Столінскі раён)

вёска ў Столінскім раёне

Гарадна́я[1] (трансліт.: Haradnaja, руск.: Городная) — вёска ў Столінскім раёне Брэсцкай вобласці, на возеры Гародна. Адміністрацыйны цэнтр Гараднянскага сельсавета.

Вёска
Гарадная
Герб
Герб
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
  • 664 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1655
Паштовы індэкс
225522
Аўтамабільны код
1
Гарадная на карце Беларусі ±
Гарадная (Столінскі раён) (Беларусь)
Гарадная (Столінскі раён)
Гарадная (Столінскі раён) (Брэсцкая вобласць)
Гарадная (Столінскі раён)

Геаграфія правіць

Знаходзіцца за 28 км на захад ад Століна, за 21 км ад чыгуначнай станцыі Гарынь.

За 3 км на поўнач—паўночны захад ад вёскі вядома Гараднянскае радовішча пяскоў, 3,5 км на захад — радовішча глін, паклады неагенавага ўзросту. Гліны распрацоўваюцца Гарынскім камбінатам будаўнічых матэрыялаў.

Гісторыя правіць

Першы пісьмовы ўспамін пра Гарадную датуецца 1448 годам. Ад часоў заснавання мясцовасць набыла вядомасць цэнтру традыцыйнай ганчарнай вытворчасці. У 1527 годзе крымскія татары спалілі паселішча, частку жыхароў узялі ў няволю.

 
Гарадскі герб з прывілея 1792 года

Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) Гарадная ўвайшла ў склад Пінскага павета Берасцейскага ваяводства. У 1579 або 1670 годзе мястэчка атрымала магдэбургскае права. З гэтага часу яно карысталася ўласным гербам «у срэбным полі лось з залатымі рагамі», пацверджаным 17 сакавіка 1792 года[2].

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Гарадная апынулася ў складзе Расійскай імперыі. У 1803 годзе рашэннем Пінскага суда жыхары мястэчка былі пераведзены ў разрад дзяржаўных сялян[3]. У другой палове XIX ст. у мястэчку было 236 будынкаў, на 1909 год — 1830 двароў.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Гарадная апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, спярша ў Лунінецкім павеце, а з 1 студзеня 1923 года — у Столінскім павеце Палескага ваяводства. У 1924 і 1925 гадах сюды перасялілася каля 200 радзінаў з Галіччыны. Перасяленцы стварылі асобнае паселішча хутарскога тыпу (мела назву «Калонія») і адрадзілі грэка-каталіцкую парафію. Неўзабаве ім перадалі будынак драўлянай царквы, першае набажэнства ў якім адбылося 5 студзеня 1928 года[4].

У 1939 годзе Гарадная ўвайшла ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 года зрабілася цэнтрам сельсавета. Статус паселішча панізілі да вёскі.

Перад вайной у вёсцы жыло 1820 чалавек у 405 дварах[5].

У 1942 годзе гітлераўцамі было спалена 58 дамоў, забіта 232 чалавекі[5].

Станам на 1970 год тут было 470 двароў, на 1993 год — 522 двары.

Насельніцтва правіць

  • XIX стагоддзе: 1880 год — 1012 чал.[6]
  • XX стагоддзе: 1909 год — 6728 чал.; 1970 год — 1965 чал.[7]; 1993 год — 1587 чал.[8]; 1999 год — 1301 жыхар
  • XXI стагоддзе: 2009 год — 1023 жыхары; 2019 год — 664 жыхары[9]

Інфраструктура правіць

 
У цэнтры мястэчка

У Гарадной працуюць сярэдняя школа, бальніца, паліклініка, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Славутасці правіць

 
Царква Святога Мікалая

Мерапрыемствы правіць

З 2008 года ў Гарадной арганізуюць міжнародныя пленэры ганчароў. Кожныя два гады ў вёсцы збіраюцца майстры з розных краін свету.

Страчаная спадчына правіць

  • Царква
  • Капліца грэка-каталіцкая

Вядомыя асобы правіць

Крыніцы правіць

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Геральдыка беларускіх местаў 1998.
  3. Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Столінскага раёна / [Уклад. Ю. С. Юркевіч]. — Мн.: БЕЛТА, 2003. — 635 с. — С. 74. — ISBN 985-6302-49-8.
  4. Анастасія Ільіна. Служэнне а. Івана Тыляўскага // «Гістарычная брама» № 1 (22), 2004.
  5. а б Городная (руск.)
  6. SgKP 1880.
  7. ЭГБ 1994, с. 477.
  8. ЭГБ 1994, с. 476.
  9. Belarus. pop-stat.mashke.org. Праверана 8 лютага 2024.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць