Аляксандр Мікалаевіч Вячорка
Аляксандр Мікалаевіч Вячорка (нар. 26 лютага 1974, в. Гарадная, Столінскі раён) — беларускі настаўнік, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання.
Аляксандр Мікалаевіч Вячорка | |
---|---|
Нараджэнне |
26 лютага 1974 (50 гадоў) |
Партыя | |
Член у | |
Адукацыя | |
Месца працы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 26 лютага 1974 года ў в. Гарадная Столінскага раёна Брэсцкай вобласці[1].
Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Выкладчык. Матэматык»; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і мясцовае ўпраўленне»[1].
Працаваў настаўнікам інфарматыкі, дырэктарам Сярэдняй школы № 2 р.п. Рэчыца Столінскага раёна; начальнікам аддзела па адукацыі Столінскага раёна; кіраўніком спраў Столінскага раённага выканаўчага камітэта[1].
З’яўляўся дэпутатам Столінскага раённага Савета дэпутатаў 27-га і 28-га скліканняў[1].
Узнагароджаны ганаровымі граматамі Столінскага раённага выканаўчага камітэта, Столінскага раённага Савета дэпутатаў, Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў[1].
Член Беларускай партыі «Белая Русь»[1].
У 2024 годзе выбраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Столінскай акругі № 16. Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве[1].
Узнагароды
правіцьЖанаты, мае дваіх дзяцей.