Транспартная сістэма Беларусі

Транспартная сістэма Рэспублікі Беларусь.

Гісторыя правіць

У канцы XVIII—першай паловы XIX стст. беларускія губерні, у параўнанні з іншымі рэгіёнамі Расійскай імперыі, мелі больш развітую сістэму шляхоў зносін. Гэта з'явілася вынікам інтэнсіўнага будаўніцтва і развіцця водных і сухапутных шляхоў.

Чыгуначная правіць

Аператар правіць

 
Схема Беларускай чыгункі.
 
Будаўніцтва участкаў чыгунак на тэрыторыі сучаснай Рэспублікі Беларусь

Аператар беларускай сеткі чыгунак — дзяржаўнае аб'яднанне Беларуская чыгунка. Беларуская чыгунка ажыццяўляе каля 75% усіх выконваемых у краіне грузавых і больш за 50% пасажырскіх перавозак. На БЧ працуюць каля 110 тысяч чалавек.[1]

Чыгунка правіць

На Беларускай чыгунцы выкарыстоўваецца каляіна 1520 мм, эксплуатацыйная даўжыня пуцей — 5490,9 км, з іх дзвухпуцявыя ўчасткі 1640 км, аднапуцявыя — 3867. Агульная працягласць электрыфікаваных ліній складае 1128,3 км, вялікая частка якіх працуе на пераменным току 25 кВ, а 26 км на пастаянным току 3,3 кВ. У склад пуцявой гаспадаркі ўваходзіць больш за 7 тысяч км галоўных і 3 тысячы км станцыйных пуцей, каля 12 тысяч стрэлачных пераводаў, звыш 3,9 тысяч мастоў і штучных збудаванняў, больш за 70 пуцяправодаў і амаль 1,5 тысяч пераездаў. БЧ абслугоўвае 21 вакзал, 320 станцый, больш за пяцьсот пасажырскіх прыпыначных пунктаў. Дарога мяжуе з чыгункай Украіны, чыгункай Польшчы, чыгункай Літвы, чыгункай Латвіі, чыгункай Расіі.

Транспартныя калідоры правіць

Тэрыторыю краіны перасякаюць два пан'еўрапейскія транспартныя калідоры, пазначаныя ў міжнароднай класіфікацыі нумарамі 2 (Захад-Усход) і 9 (Поўнач-Поўдзень) з адгалінаваннем 9b.

Дзіцячая чыгунка правіць

Развіццё правіць

У красавіку 2013 года прэзідэнт А. Лукашэнка даручыў ураду і кіраўніцтву БЧ распрацаваць праект чыгуначных зносін Мінска з Нацыянальным аэрапортам Мінск[2]. Аднак праект некалькі разоў прымалі і адмянялі. У 2019 годзе будаўніцтва ацэньвалася ў 150 млн долараў ЗША. Планавалася прыцягнуць фінансы ЕБРР і Сусветнага банка. У снежні 2020 года Мінскім раённым выканаўчым камітэтам праводзілася грамадскае абмеркаванне справаздачы ацэнкі ўздзеяння на навакольнае асяроддзе[3]. У красавіку 2022 года было заяўлена аб адмове ад праекту.

Аўтамабільная правіць

Гл. таксама Грамадскі транспарт населеных пунктаў Беларусі

Аўтамабільныя дарогі Беларусі правіць

Аўтамабільны транспарт правіць

Авіяцыйная правіць

Пасля інцыдэнту з Boeing 737-8AS, 24 мая 2021 года еўрапейскія авіякампаніі (AirBaltic, Wizzair, Austrian Airlines, KlasJet) адмовіліся ад палётаў над Беларуссю[4]. Управа цывільнай авіацыі Вялікабрытаніі парэкамендавала авіякампаніям пазбягаць паветранай прасторы Беларусі «дзеля бяспекі пасажыраў».

Саміт ЕС прыняў палітычнае рашэнне забараніць беларускім авіякампаніям палёты ў ЕС, а таксама заклікаў авіяперавозчыкаў ЕС адмовіцца ад палётаў над тэрыторыяй Беларусі.

7 жніўня 2021 года, пад ціскам Еўрасаюза і ЗША, Ірак прыпыніў усе пасажырскія рэйсы ў Беларусь з-за наплыву нелегальных мігрантаў у краіны Еўрасаюза з боку Беларусі[5].

21 верасня 2021 года Расійская Федэрацыя зняла «кавідныя» абмежаванні на авіязносіны з Беларуссю.

Водная правіць

Гарадская правіць

Трубаправодная правіць

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Реорганизация БЖД начнется в ближайшие месяцы. TUT.BY (12 лютага 2009). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 17 красавіка 2017. (руск.)
  2. От Минска до Нацаэропорта на поезде за 70 минут (руск.). «Белорусская железная дорога». 2014-11-10. Праверана 16 лістапада 2022.
  3. Уведомление о проведении общественного обсуждения отчёта об оценке воздействия на окружающую среду (руск.)(недаступная спасылка). «Белорусская железная дорога». 2020-12-15. Архівавана з першакрыніцы 16 лістапада 2022. Праверана 16 лістапада 2022.
  4. Можейко, Геннадий. Лететь над Беларусью отказалась российская авиакомпания? (руск.). Камсамольская праўда (24 мая 2021). Праверана 24 мая 2021.(недаступная спасылка)
  5. سلطة الطيران المدني سلطة الطيران المدني العراقي (ар.). العراقي عن تعليق (6 лістапада 2021). Праверана 6 лістапада 2021.

Спасылкі правіць