Сімвалы Беларусі

спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя

Пасля абвяшчэння незалежнасці Беларусі ад Савецкага Саюза, краіна адраджае нацыянальныя сімвалы, якія выкарыстоўваліся да савецкай эпохі. Яны ўключалі ў сябе бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня». Гэтыя нацыянальныя сімвалы былі заменены мадэрнізаванымі сімваламі савецкай эпохі ў выніку рэферэндума 1995 года. Гэтыя два сімвала, нараўне з нацыянальным гімнам, з’яўляюцца канстытуцыйна зацверджанымі нацыянальнымі сімваламі Беларусі[1].

Сцяг правіць

 
Сцяг Беларусі

Нацыянальны сцяг выкарыстоўваецца з 7 чэрвеня 1995 года, праз месяц пасля рэферэндуму. Сцяг, нараўне з гербам, значна зменены. Галоўнымі элементамі сцяга з’яўляюцца дзве паласы — чырвоная і зялёная. З левага боку размешчана вертыкальная палоска з арнаментам, які знаходзіцца ў ім. Гэты сцяг з’яўляецца копіяй сцяга Беларускай ССР (1951), які выкарыстоўваўся ў часы СССР. У версіі савецкіх часоў, у верхнім левым куце былі размешчаны серп і молат і чырвоныя рыскі ў сённяшнім сцягу былі белымі, а белыя — чырвонымі. Некаторыя чыноўнікі і агенцтвы выкарыстоўваюць крыху іншыя разнавіднасці сцяга.

Нягледзячы на ​​афіцыйную замену сцяга, сапернікі дзейнага прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнкі выкарыстоўваюць ранейшы бел-чырвона-белы сцяг. Як зразумела па назве, сцяг мае тры гарызантальныя палосы — дзве (ніжняя і верхняя) афарбаваны ў белы колер, а сярэдняя — у чырвоны. Ён выкарыстоўваўся з моманту распаду СССР у 1991 годзе да 7 чэрвеня 1995 года.

У артыкуле 19 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 года, пералічаны афіцыйныя сімвалы краіны. Нацыянальны сцяг, акрамя таго, вызначаецца адпаведным законам, дзе таксама разглядаецца выкарыстанне сцяга.

Герб правіць

 
Герб Беларусі

Таксама як і сцяг, герб быў абраны на рэферэндуме 1995 года. Элементы герба ўключаюць у сябе палосы з кветкамі сцяга Беларусі, контуры граніцы Беларусі, каласы пшаніцы і чырвоную зорку. На дзвюх ніжніх стужках на беларускай мове напісана назва краіны. Разнавіднасць гэтага герба была афіцыйнай эмблемай Беларускай ССР, створанай Іванам Дубасавым у 1950 годзе. У версіі савецкіх часоў, серп і молат былі на месцы контураў мяжы Беларусі і ўсе палосы былі чырвонымі. Злева і справа быў напісаны сацыялістычны дэвіз «Пралетарыі ўсіх краін, яднайцеся!», напісаны на беларускай і рускай мовах.

З моманту распаду СССР і да 7 чэрвеня 1995 года гербам была «Пагоня». На чырвоным фоне намаляваны ўзброены рыцар на белым (дзе-нідзе — на срэбным) кані, з намаляваным мячом і шчытом. На шчыце рыцара паказаны патрыяршы крыж. Разнавіднасць «Пагоні» з’яўляецца гербам Літвы.

У цэнтры герба — залаты контур межаў Беларусі, накладзены на залатыя промні ўзыходзячага над зямным шарам Сонца. Уверсе знаходзіцца пяціканцовая зорка.

Гімн правіць

Адзіны сімвал, які ні разу не памяняўся за ўсю гісторыю незалежнай Беларусі — гэта гімн. Пачынаючы з 1955 года, песня «Мы, беларусы» выкарыстоўвалася як гімн Беларускай ССР. Арыгінальны тэкст быў напісаны Клімковічам. Пасля распаду СССР, тэкст з гімна быў прыбраны, і аж да 2002 года гімн складаўся толькі з музыкі, напісанай Нестарам Сакалоўскім. 2 ліпеня 2002 года Аляксандр Лукашэнка адобрыў новы тэкст гімна, складзены Уладзімірам Карызнам. Ён прызначаўся для гімна Беларускай ССР. Прычынай захавання музыкі Сакалоўскага стала жаданне захаваць гістарычныя традыцыі краіны. У той час як спасылкі на Леніна, КПСС і ідэю савецкага братэрства былі адкінутыя, агульная ідэя «дружбы народаў» усё яшчэ застаецца ў сіле. Паводле звестак беларускага ўрада, пасля прыняцця дзяржаўнага гімна быў завершаны працяглы працэс прыняцця трох нацыянальных сімвалаў Беларусі.

Неафіцыйныя сімвалы правіць

 
Беларускі арнамент

Апроч сцяга, герба і гімна, Беларусь мае некалькі неафіцыйных знакаў. Крыж Святой Ефрасінні, зроблены ў XII стагоддзі і згублены падчас Вялікай Айчыннай вайны, з’яўляецца духоўным сімвалам краіны. Таксама сімвалам Беларусі з’яўляецца зубр, які жыве ў Белавежскім лесе. Ён таксама з’яўляецца на сімвалах Брэсцкай вобласці. Яшчэ двума неафіцыйнымі сімваламі з’яўляюцца белы бусел і васілёк.

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Государственная символика Республики Беларусь. Официальный интернет-портал Президента Республики Беларусь. Праверана 12 красавіка 2017. (руск.)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць