Суднабудаўнічая прамысловасць Беларусі

Суднабудаўнічая прамысловасць Беларусі — галіна цяжкай прамысловасці Беларусі, якая ажыццяўляе будаўніцтва і рамонт суднаў розных прызначэнняў.

Цеплаход «Палессе-1» пасля рэстаўрацыі на Кіеўскім рачным вакзале
Рачны трамвай «Ляля Ратушна»(тып «Масквіч») Бабруйскага суднарамонтнага завода на Паўднёвым Бугу ў Вінніцы
Грузавое судна «June» Рэчыцкага завода ў порце Касабланка

На тэрыторыі сучаснай Беларусі са старажытных часоў будавалі ладдзі, лодкі, выдзеўбаныя са ствала дрэва, баркі, віціны, барліны і інш.[1] Першае прадпрыемства, якое будавала байдаркі і яхты (Крычаўская суднаверф) з’явілася ў 1785 годзе. У 1884 годзе быў пабудаваны суднабудаўнічы завод у Пінску (сучасны Пінскі суднабудаўніча-сударамонтны завод). У той час завод будаваў параходы магутнасцю 240 конскіх сіл і вырабляў карпусы для суднаў і інш. У 1900 годзе былі створаны суднарамонтныя майстэрні ў Віцебску, пазней — у Гомелі. У 1918 годзе быў заснаваны Гомельскі суднабудаўніча-суднарамонтны завод. У 1925 годзе пачалі працаваць суднарамонтныя майстэрні ў Бабруйску, якія ў 1939 годзе былі рэканструяваны ў Бабруйскі суднарамонтны завод. У 1929 годзе пабудавана суднабудаўнічая верф у Петрыкаве, якая ў 1974 годзе рэканструявана ў Петрыкаўскі суднабудаўніча-суднарамонтны завод. У пачаў працаваць Рэчыцкі суднабудаўніча-суднарамонтны завод. У 1920—1930-я гады на Пінскім суднабудаўніча-суднарамонтны заводзе будаваліся таксама ваенныя судны для Пінскай ваеннай флатыліі: кананерскія лодкі, катары і інш.[1] Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны гэтыя прадпрыемствы выпускалі грузапасыжырскія судны, буксіры, несамаходныя грузавыя баржы. У час вайны заводы былі разбураны і іх аднаўленне праходзіла ў 1950-х гадах. З 1960-х гадоў суднабудаўнічыя заводы Беларусі выпускалі буксірныя і грузавыя цеплаходы, пасажырскія судны, у тым ліку судны на падводных крылах тыпу «Палессе»; карпусы суднаў тыпу «рака-мора»; несамаходныя баржы, земснарады, брандвахты, плаваючыя электрастанцыі, паромы і іншыя судны, у тым ліку па заказах замежных краін[1].

Падрыхтоўка спецыялістаў ў галіне суднабудавання і суднаходства ажыццяўляе Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт[2]. Распрацоўкай займаецца праектна-канструктарскае бюро ААТ «Белсуднапраект»[3]

Гл. таксама правіць

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць