Палессе (тып судна)

Пале́ссе (праект 17091) — тып пасажырскага судна для неглыбокіх вадаёмаў, прызначаны для хуткасных пасажырскіх перавозак у светлы час сутак з працягласцю рэйса да 8 гадзін. Будаваліся на Гомельскім суднабудаўнічым заводзе (г. Гомель).

Цеплаход "Палессе-18" на Амуры (Хабараўск, Расія)

Вытворчасць пачалася ў 1983 годзе. Апошняе судна было пабудавана ў 1996 годзе. Усяго выраблена больш за 100 цеплаходаў. Эксплуатуюцца ў Кітаі, Нікарагуа, Расіі, В’етнаме, Венгрыі, Польшчы, Германіі, Украіне.

Цеплаходы «Палессе», якія эксплуатуюцца ў Кітаі, носяць назву Лунтан (Longteng). Асноўнае адрозненне кітайскага цеплахода «Лунтан» ад «Палесся» заключаецца ў кампаноўцы салона. На «Лунтане» адсутнічаюць сталочкі, замест іх устаноўленыя дадатковыя шэрагі крэслаў.

Тэхнічныя характарыстыкі правіць

  • Маса поўная: 18,8 т;
  • Маса пустая: 12,8 т;
  • Габарыты: 21,25 × 5,0 × 2,6 м;
  • Асадка на плаву: 0,9 м;
  • Асадка на крылах: 0,4 м;
  • Магутнасць максімальная: 810 кВт;
  • Магутнасць эксплуатацыйная: 590 кВт;
  • Хуткасць максімальная: 65 км/г;
  • Хуткасць эксплуатацыйная: 60 км/г;
  • Далёкасць ходу (з эксплуатацыйнай хуткасцю): 400 км;
  • Колькасць пасажыраў: 50 чал.

Высокаабаротныя дызельны рухавікі для цеплахода пастаўляліся Леніградскім заводам «Зорка».

Спасылкі правіць