Дзяржынская (гара)

(Пасля перасылкі з Гара Дзяржынская)

Дзяржынская гара (да 1958 г. Святая гара) — найвышэйшы пункт Мінскага ўзвышша і Беларусі, знаходзіцца каля вёскі Скірмантава Дзяржынскага раёна, за 20 км на поўнач ад Дзяржынска, за 30 км на паўднёвы захад ад Мінска.

Дзяржынская гара
Дзяржынская гара
Вышыня 345 м
Размяшчэнне Мінскае ўзвышша
Каардынаты 53°51′ пн. ш. 27°04′ у. д.HGЯO
Дзяржынская гара (Беларусь)
Дзяржынская гара
Дзяржынская гара

Вышыня над узроўнем мора складае 345 м. Над узроўнем бліжэйшых рэк пагорак узвышаецца на 40—50 м.

Гара складзена з марэны сожскага зледзянення, укрыта лёсападобнымі пародамі (суглінкамі і супескамі), сфарміраванымі ў час апошняга, паазерскага зледзянення. Мае выгляд буйнога пакатага ўзвышэння. Паўднёва-заходнія схілы больш выразныя, стромкасцю да 5°, пад лесам; паўночныя і ўсходнія спадзістыя, да 2—1,5°, разараныя. Адносныя перавышэнні 30—35 м/км².

Каля падэшвы гары пачынаюцца вытокі такіх рэк, як (Пціч, Іслач, Сула, Уса).

Рака Іслач даўжынёй 102 км бярэ свой выток на адлегласці 1,4 км на паўночны ўсход ад гары Дзяржынскай.

ЛітаратураПравіць

  • Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. У 5-і т. / Рэд. кал.: П. У. Броўка і інш. — Мн.: Гал. рэд. БелСЭ, 1979. — Т. 2. — 752 с. — 15 000 экз.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. — С. 188. — 522 с. — 10 000 экз.
  • Горные вершины равнинной Беларуси / В. Э. Пасанен, Е. А. Дикусар, В. Е. Подлисских. — Минск: ГУ «Республиканский учебно-методический центр физического воспитания населения», 2014. — 224 с: ил. — ISBN 978-985-7054-10-7.