Кало́кер (грэч. Καλόκαιρος, лац.: Calocaerus; поўная форма імя невядомая) — рымскі ўзурпатар у 333—334 гадах у часы кіравання імператара Канстанціна I Вялікага.

Калокер
Нараджэнне невядома
Смерць 334

Калокер, знаходзячыся на пасадзе «magister pecoris camelorum» (начальніка статкаў вярблюдаў), падняў паўстанне на Кіпры і абвясціў сябе імператарам. У 334 годзе атрады ўзурпатара былі разбіты войскамі сваяка Канстанціна I Далмацыя Цэнзара, а самога Калокера ўзялі ў палон. Яго разам з саўдзельнікамі катавалі, а затым пакаралі смерцю ў кілікійскім горадзе Тарсе.

Крыніцы

правіць

Літаратура

правіць