Запрашаем на партал
«Тэатр»
Навічкам · Супольнасць · Парталы · Узнагароды · Праекты · Запыты · Ацэньванне

Тэатр (грэч. θέατρον — «месца для відовішчаў», потым — «відовішча», ад грэч. θεάομαι — гляджу, бачу) — род мастацтва, спецыфічным сродкам выражэння якога з'яўляецца сцэнічнае дзеянне, што ўзнікае ў працэсе гульні акцёра перад публікай.

Тэатр гарманічна аб'ядноўвае ў сабе розныя віды мастацтва — літаратуру (у форме драмы), музыку, харэаграфію, дэкаратыўнае мастацтва. Твор сучаснага тэатра — спектакль — ствараецца на аснове драматычнага ці музычна-сцэнічнага твора ў адпаведнасці з задумай рэжысёра і пад яго кіраўніцтвам сумеснымі намаганнямі акцёраў, мастакоў, дэкаратараў, сцэнографаў і інш. Спецыфіка тэатра патрабуе эмацыянальна-духоўнага адзінства акцёраў і гледачоў, наяўнасці агульных інтарэсаў паміж стваральнікамі спектакля і публікай.

правіць 

Абраны артыкул

Шэкспіраўскае пытанне — праблема аўтарства твораў, якія прыпісваюцца Уільяму Шэкспіру. Назва паўстала па аналогіі з гамераўскім пытаннем  (англ.).

Пра жыццё Шэкспіра мала што вядома, як і пра большасць іншых англійскіх драматургаў эпохі праўлення Елізаветы I, асабістым жыццём якіх сучаснікі не пераймаліся. Існуе пункт гледжання, так званае «антыстратфардыянства» або «нестратфардыянства», прыхільнікі якога адмаўляюць аўтарства вядомага з крыніц акцёра Шэкспіра са Стратфарда і лічаць, што «Уільям Шэкспір» — гэта псеўданім, пад якім хавалася іншая асоба або група асоб (хутчэй за ўсё, з ведама рэальнага Шэкспіра са Стратфарда). Пры гэтым, улічваючы, што шэраг сучаснікаў прыпісваюць шэкспіраўскія творы менавіта Шэкспіру са Стратфарда, звычайна гэтыя версіі ўключаюць у сябе тую ці іншую тэорыю змовы. (далей…)

правіць 

Асоба

Фрыдрых Шылер
Фрыдрых Шылер

Фрыдрых Шылер (1759 — 1805) — нямецкі паэт, філосаф, гісторык і драматург, прадстаўнік рамантычнага кірунку ў літаратуры. Увайшоў у гісторыю сусветнай літаратуры як палымяны абаронца чалавечай асобы. Цягам апошніх сямнаццаці гадоў жыцця Шылер сябраваў з ужо вядомым і ўплывовым Іаганам Вольфгангам Гётэ, з якім ён абмяркоўваў пытанні па эстэтыцы і натхняў Гётэ на заканчэнне яго твораў, пакінутых у чарнавым варыянце. Гэты перыяд сяброўства двух паэтаў і іх літаратуразнаўчай палемікі ўвайшоў у нямецкую літаратуру пад назваю веймарскі класіцызм.

Спадчына паэта захоўваецца і вывучаецца ў Архіве Гётэ і Шылера ў Веймары (далей…).