Давыд Гарадзенскі

староста гарадзенскі, вялікалітоўскі палкаводзец

Давыд (? — 1326) — староста гарадзенскі, военачальнік вялікага князя літоўскага Гедзіміна.

Давыд Гарадзенскі
Давыд Городенский.png
Нараджэнне 1283
Смерць 1326
Дзеці Патрыкей Давыдавіч
Дзейнасць арыстакрат, палкаводзец
Званне ваявода

БіяграфіяПравіць

Паходжанне невядома. На думку Васіля Тацішчава, быў сынам пскоўскага князя Даўмонта і гэта меркаванне пашырана, але пацвярджэнняў гэтаму няма. У нямецкіх хроніках называецца кашталянам або старостам Гарадзенскага замка, у Пскоўскім летапісе — князем.

Упершыню Давыд згадваецца ў хроніцы Пятра Дусбурга пад 1314 годам, калі ўзначальваў паспяховую абарону Новагародка ад ордэнскага нападу. У 1319 годзе ўзначальваў паход вялікалітоўскага войска супраць Ордэна ў Прусію. У 1323 годзе двойчы прыходзіў на дапамогу Пскову супраць Ордэна ў Лівоніі, а таксама ўзначальваў паход у Добжынскую зямлю супраць Ордэна ў Прусіі. У 1324 годзе крыжаносцы знішчылі яго маёнтак Давыдзішкі ў Літве. У 1324 годзе вадзіў вялікалітоўскае войска ў Мазовію. У 1326 годзе на дапамогу польскаму каралю Уладзіславу Лакатку ў паход супраць маркграфства Брандэнбургскага, дзе быў забіты ў спіну мазавецкім рыцарам Анджэем Госцем, магчыма, падкупленым крыжаносцамі.[1]

Паводле Мацея Стрыйкоўскага, быў жанаты з дачкой вялікага князя Гедзіміна.

Па думку некаторых даследчыкаў, мог быць пахаваны ў Гродне каля Барысаглебскай (Каложскай) царквы[крыніца?].

ПамяцьПравіць

 
Помнік Давыду Гарадзенскаму каля Каложскай царквы

У красавіку 2017 года ў Гродне выбралі эскіз помніка Давыду Гарадзенскаму, на конкурсе перамог праект Сяргея Аганава. У скульптуры Давыд Гарадзенскі стварае адзінае цэлае з канём, закрываючы яго сваім плашчом, у руцэ трымае меч, за спінай шчыт з крыжам. На помніку ёсць выявы гродзенскага Старога замка і Каложскай царквы. Знешнасць Давыда Гарадзенскага невядомая, таму скульптар не выяўляў дэталёва яго твар. Помнік пастаўлены ў 2018 годзе на скрыжаванні вуліц Замкавай і Давыда Гарадзенскага[2][3].

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5. — Мінск, 1997. С. 565
  2. «Я понимал, что шансов победить у меня ноль»: как в Гродно выбирали лучший эскиз памятника Давыду Городенскому(недаступная спасылка) (руск.)
  3. belsat.eu

СпасылкіПравіць

У Вікіцытатніку ёсць старонка па тэме Давыд Гарадзенскі