Васіль Мікітавіч Тацішчаў
Васі́ль Мікі́тавіч Таці́шчаў (руск.: Василий Никитич Татищев; 29 (19) красавіка 1686, Пскоў, Пскоўскі павет — 26 ліпеня 1750, сядзіба Болдзіна, цяпер Солнечнагорскі раён, Маскоўская вобласць) — расійскі дзяржаўны дзеяч, гісторык.
Васіль Мікітавіч Тацішчаў | |
---|---|
руск.: Василий Никитич Татищев | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 19 (29) красавіка 1686[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 (26) ліпеня 1750[1][2][…] (64 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Мікіта Аляксеевіч Тацішчаў[d] |
Дзеці | Яўграф Васілевіч Тацішчаў[d] і Еўпраксія Васілеўна Тацішчава[d] |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | падарожнік-даследчык, антраполаг, гісторык, географ, эканаміст, палітык, лексіколаг |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьСкончыў Маскоўскую інжынерную і артылерыйскую школу. Удзельнік Палтаўскай бітвы (1709). Шмат год кіраваў заводамі на Урале.
Выявіў і надрукаваў кароткую рэдакцыю Рускай праўды, Судзебнік 1550 года. Аўтар першага расійскага энцыклапедычнага слоўніка «Лексікон расійскі гістарычны, геаграфічны, палітычны і грамадскі» (ч. 1—3, 1793, да літары К).
Галоўная праца Васіля Тацішчава — «Гісторыя Расійская» (т. 1—4, 1768—1784; т. 5, 1848) — збор рускіх і замежных летапісных і іншых старажытных крыніц, частка якіх, у тым ліку магчыма і Полацкі летапіс, не збераглася да цяперашняга часу. Часта паводле Васіля Тацішчава дэталізуюць многія падзеі, у тым ліку з гісторыі Беларусі, як, напрыклад, час заснавання горада Барысава, напады менскага князя Глеба ў 1119 годзе на Наўгародскую і Смаленскую землі, паходжанне назвы «Белая Русь», паходжанне герба Вялікага Княства Літоўскага — «Пагоні» і іншае. Аднак, праўдзівасць унікальных звестак Васіля Тацішчава пастаўлена пад сумненне.
Крыніцы
правіць- ↑ а б Историческая энциклопедия Сибири / под ред. В. А. Ламин — Новосибирск: 2009. — ISBN 5-8402-0230-4
- ↑ а б Исаев Ю. Н. Чувашская энциклопедия — Чувашское книжное издательство, 2006. — 2567 с. — ISBN 978-5-7670-1471-2
Літаратура
правіць- Штыхаў Г. В., Лянькевіч Р. Ч. Таці́шчаў Васіль Мікітавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 464—465. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. — ISBN 985-6302-33-1.
- Таці́шчаў Васіль Мікітавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — С. 514. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
- Ермаловіч М. І. Таці́шчаў Васіль Мікітавіч // Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя / Рэдкалегія: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. . — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 493. — 575 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-014-9.
- Татищев Василий Никитич / Ирошников М. П. // Т. 25. Струнино — Тихорецк. — М. : Советская энциклопедия, 1976. — С. 297. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)