Навічкам · Супольнасць · Парталы · Узнагароды · Праекты · Запыты · Ацэньванне

Запрашаем на партал «Навука»

Навукасістэма аб'ектыўных, абгрунтаваных ведаў аб рэчаіснасці; сфера чалавечай дзейнасці, накіраваная на выпрацоўку і тэарэтычную сістэматызацыю аб'ектыўных ведаў аб рэчаіснасці. Класічная навука старажытнасці была цесна звязана з філасофіяй. Пачынаючы з XVII стагоддзя натурфіласофія, якую сёння называюць натуральнай навукай, разглядаецца як асобная ад філасофіі галіна. Тым не менш, слова «навука» працягвае выкарыстоўвацца ў шырокім сэнсе, які абазначае пэўнае веданне аб тэме, гэтак жа яна дагэтуль выкарыстоўваецца ў сучасных умовах.

У вузкім сэнсе слова «навука» ўжывалася такімі вучонымі, як Іаган Кеплер, Галілеа Галілей і Ісак Ньютан, калі яны пачалі вывучаць законы прыроды. У гэты перыяд паняцце з большага адносілася да натуральнай філасофіі, т. зв. натуральных навук. На працягу XIX стагоддзя, слова «навука» стала ўсё больш звязвацца з навуковым метадам, дысцыплінаваным падыходам да вывучэння прыроднага свету, у тым ліку фізікі, хіміі, геалогіі і біялогіі.

правіць 

Абраны артыкул

Схема выкарыстання аптычнага пінцэта
Схема выкарыстання аптычнага пінцэта

Аптычны пінцэт (англ.: Optical tweezers), часам лазерны пінцэт або аптычная пастка — аптычны інструмент, які дазваляе маніпуляваць мікраскапічнымі аб’ектамі з дапамогай лазернага святла (якое звычайна атрымліваецца ад лазернага дыёда). Ён дазваляе прыкладаць к дыэлектрычным аб’ектам сілы ад фемтаньютанаў да нананьютанаў і вымяраць адлегласці ад некалькіх нанаметраў да мікронаў. Таксама аптычныя пінцэты пачалі выкарыстоўваць у біяфізіцы для вывучэння структуры і прынцыпу работы бялкоў.

далей…

правіць 

Ці ведаеце вы, што...

правіць 

Як я магу дапамагчы

Трэба напісаць: Аюрведа  (руск.) · Вызначэнне (логіка)  (руск.) · Габрыэль Фарэнгейт  (руск.) · Пеленг  (руск.) · Цяжкая прамысловасць  (англ.) · Чыкагская школа эканомікі  (англ.) · RFID  (англ.) · Развязальная група  (англ.) · Абводная кішка · Заапсыхалогія  (руск.) · Збожжавыя расліны · Крыптааналіз  (англ.) · S-Bahn  (англ.) · Хуткасны трамвай  (англ.) · Закон Мура  (англ.) · Паўната паводле Цьюрынга  (англ.) · Тэарэма Найквіста — Шэнона  (англ.) · Інфармацыйная энтрапія  (англ.) · Ланцуг Маркава  (англ.) · Тэорыя складанасці вылічэнняў  (англ.) · Кроп-фактар  (англ.) · EDGE  (англ.) · CDMA  (англ.) · WAP  (англ.) · Радны рухавік  (англ.) · Радны чатырохцыліндравы рухавік  (англ.) · Радны шасціцаліндравы рухавік  (англ.) · V-падобны рухавік  (англ.) · VR6-рухавік  (англ.) · Поршневы рухавік унутранага згарання  (англ.)

правіць 

Асоба

Апісанне хваробы Паркінсона
Апісанне хваробы Паркінсона

Джэймс Паркінсон (1755—1824) — англійскі ўрач-хірург, аптэкар, геолаг, палеантолаг і палітычны актывіст. Найбольш вядомы дзякуючы сваёй працы 1817 года «Эсэ аб дрыжальным паралічы» (англ.: An Essay on the Shaking Palsy), у якой ён упершыню ў гісторыі апісаў ідыяпатычны дрыжальны параліч — захворванне, якое пазней было перайменавана Жанам Мартэнам Шарко ў хваробу Паркінсона. Джэймс Паркінсон таксама з’яўляецца адным з 13 заснавальнікаў Геалагічнага Таварыства Лондана[en] — найстарэйшага геалагічнага таварыства ў свеце.

далей…

правіць 

Новыя артыкулы