Электрамагнітнае поле

Электрамагні́тнае по́ле — адзін з відаў фізічнага поля, з дапамогай якога перадаюцца электрамагнітныя ўзаемадзеянні. У вакууме характарызуецца напружанасцю электрычнага поля і магнітнай індукцыяй, у асяроддзі — электрычным зрушэннем і напружанасцю магнітнага поля.

Электрадынаміка
Электрычнасць · Магнетызм

Асобныя выпадкі электрамагнітнага поля — электрастатычнае поле (ствараецца нерухомымі зарадамі) і магнітнае поле (ствараецца нерухомымі праваднікамі з пастаянным электрычным токам або пастаяннымі магнітамі).

З ураўненняў Максвела вынікае, што пераменныя магнітныя і электрычныя палі ўзаемазвязаны, а іх прасторавае размеркаванне ў часе вядзе да ўзнікнення электрамагнітных хваль.

Законы электрамагнітнага поля, узаемадзеянне і рух у ім зараджаных часціц вывучае класічная электрадынаміка.

Электрамагнітнае поле падпарадкоўваецца прынцыпу суперпазіцыі, яно характарызуецца энергіяй[ru], імпульсам і момантам імпульсу, для якіх выконваюцца адпаведныя законы захавання.

У квантавай фізіцы электрамагнітнае поле разглядаюць як «газ» элементарных часціц — фатонаў; квантавыя ўласцівасці электрамагнітнага поля (гл. эфект Комптана, фотаэфект) вывучае квантавая электрадынаміка.

Гл. таксама правіць

Літаратура правіць

  • Хачатран Ю. М. Электрамагнітнае поле // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. С. 87.
  • Богуш А. А., Мороз Л. Г. Введение в теорию классических полей. Мн., 1968.
  • Ахиезер А. И., Берестецкий В. Б. Квантовая электродинамика. 3 изд. М., 1969.
  • Ландау Л. Д., Лифшиц Е. М. Теория поля. 7 изд. М., 1988.

Спасылкі правіць