Электрычнае поле
Электры́чнае по́ле — поле, цераз якое ажыццяўляецца ўзаемадзеянне электрычных зарадаў. Адна са складовых электрамагнітнага поля.
Электрычнае поле ствараецца электрычнымі зарадамі і зменай магнітнага поля ў часе. Велічыня, якая характарызуе інтэнсіўнасць электрычнага поля ў тым ці іншым пункце прасторы, называецца напружанасцю электрычнага поля.
Энергетычнай характарыстыкай электрычнага поля ў дадзеным пункце з'яўляецца электрычны патэнцыял.
Электрычнае поле, створанае нерухомымі зарадамі, называецца электрастатычным полем.
Гл. таксамаПравіць
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 102. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).