Электрастатыка
Электраста́тыка (ад электра… + статыка) — раздзел фізікі, які вывучае ўласцівасці і ўзаемадзеянні нерухомых[1] электрычных зарадаў.
Грунтуецца на законе Кулона, асноўная тэарэма — тэарэма Гауса. Узаемадзеянні паміж нерухомымі электрычна зараджанымі часціцамі (ці целамі) ажыццяўляюцца праз электрастатычнае поле.
Тыповыя задачы электрастатыкі — знаходжанне напружанасці электрычнага поля (ці электрычнага зрушэння), створанага сістэмай электрычных зарадаў, размеркавання зарадаў па паверхнях праваднікоў пры вядомых іх поўных зарадах ці патэнцыялах кожнага з іх, вылічэнне энергіі сістэмы праваднікоў па іх зарадах і патэнцыялах.
Законы электрастатыкі выкарыстоўваюць у электрычных апаратах, электронна-аптычных прыладах, паскаральніках зараджаных часціц і іншым.
Асноўныя паняцці і законы
правіцьАсноўныя паняцці электрастатыкі:
- электрычны зарад
- электрычнае поле і яго напружанасць
- электрычны патэнцыял
- дыэлектрычная пранікальнасць
- электраёмістасць
Асноўныя законы электрастатыкі:
Гл. таксама
правіцьЗноскі
правіць- ↑ адносна выбранай інерцыяльнай сістэмы адліку
Літаратура
правіць- Электрастатыка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. С. 90.
- Тамм М. Е. Основы теории электричества. 10 изд. М., 1989.