Электрычны патэнцыял

(Пасля перасылкі з Электрастатычны патэнцыял)

Электры́чны патэнцыя́л — скалярная велічыня, якая з’яўляецца энергетычнай характарыстыкай электрычнага поля ў даным пункце прасторы.

Электрадынаміка
VFPt Solenoid correct2.svg
Электрычнасць · Магнетызм

Электрычны патэнцыял вызначаецца як адносіна патэнцыяльнай энергіі электрычнага зараду да велічыні гэтага зараду:

Адзінкай вымярэння электрычнага патэнцыялу з’яўляецца Вольт (В).

Сувязь патэнцыяла з напружанасцюПравіць

Каб перамясціць зарад q на адлегласць dx (уздоўж восі x) трэба, пераадольваючы электрычнае поле, выканаць работу  

З другога боку, гэтая работа роўная змяненню патэнцыяльнай энергіі зараду, якую можна выразіць праз патэнцыял:  

Адсюль  

Робячы аналагічныя вывады для восей y і z, атрымаем:

  або  

Напружанасць, такім чынам, вызначаецца градыентам патэнцыялу. Праекцыя вектара напружанасці у даным напрамку колькасна роўная скорасці змянення патэнцыялу ў гэтым напрамку. Напрамак вектара напружанасці адпавядае напрамку найхутчэйшага зніжэння патэнцыялу.

Гл. таксамаПравіць