Сістэма
Сістэма (грэч.: sýstēma «цэлае, складзенае з частак») — мноства складнікаў, элементаў, якія ствараюць пэўную цэласнасць, адзінства. Таксама: аб’ектыўная сувязь з’яваў, выяўленая ў падпарадкаванні пэўным законам, або сувязь створаных чалавекам прадметаў ці элементаў ведаў, упарадкаваная ў адпаведнасці з пэўным прынцыпамі. Выкарыстанне тэорыі сістэм у пазнанні азначаецца як сістэмны падыход.
Так, могуць вызначацца сонечная сістэма як аб’ектыўная сувязь з’яваў; водная сістэма пэўнай геаграфічнай зоны, створаная чалавекам; сістэма аксіём пэўнай тэорыя|тэорыі.
Паняцце сістэмы блізкае з паняццем структуры, але не звяртаецца да самога парадку, закону сувязі складнікаў, а толькі паказвае наяўнасць такой сувязі.
ЛітаратураПравіць
- Марозаў В. Дз. Сістэма // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14: Рэле — Слаявіна. — С. 419. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14), ISBN 985-11-0035-8.