Цягліцы шыі чалавека

Ніжэй прадстаўлены спіс цягліц шыі (лац.: musculi colli, mm. colli), якія з’яўляюцца часткай цягліцавай сістэмы чалавека. Яны аб’яднаны ў спіс у адпаведнасці з міжнародным стандартам Terminologia Anatomica (TA), які быў распрацаваны Федэратыўным камітэтам па анатамічнай тэрміналогіі (FCAT) і Міжнароднай федэрацыяй асацыяцыі анатамаў (IFAA), таксама ў спісе адлюстраваны некаторыя асаблівасці рускамоўнай класіфікацыі (у прыватнасці, глыбіня залягання і размяшчэнне). Цягліцы шыі падзяляюцца на уласныя цягліцы шыі, надпад’языковыя, падпад’языковыя і падпатылiцавыя[1][2][3][4][5]. Беларускія назвы прыведзены паводле лацінска-руска-беларускага анатамічнага слоўніка[6].

Цягліцы шыі

Паходжанне цягліц шыі

правіць

Цягліцы шыі розныя па сваім паходжанні, сярод іх вылучаюць[2]:

  1. Вытворныя шчэлепных дуг:
    1. Вытворныя першай шчэлепнай дугі — сківіцава-пад’языковая цягліца (лац.: m. mylohyoideus), пярэдняе брушка двухбрушнай цягліцы (лац.: venter anterior m. digastrici);
    2. Вытворныя другой шчэлепнай дугі — шылапад’языковая цягліца (лац.: m. stylohyoideus), задняе брушка двухбрушнай цягліцы (лац.: venter posterior m. digastrici), падскурная цягліца шыі (лац.: platysma);
    3. Вытворныя астатніх шчэлепных дуг — грудзіна-ключыцава-соскападобная цягліца (лац.: m. sternocleidomastoideus);
  2. Аўтахтонныя цягліцы шыі:
    1. Пярэднія цягліцы — грудзіна-пад’языковая цягліца (лац.: m. sternohyoideus), грудзіна-шчытападобная цягліца (лац.: m. sternothyroideus), шчытапад’языковая цягліца (лац.: m. thyrohyoideus), лапаткава-пад’языковая цягліца (лац.: m. omohyoideus), падбародкава-пад’языковая цягліца (лац.: m. geniohyoideus);
    2. Бакавыя цягліцы — лесвіцавыя цягліцы: пярэдняя, сярэдняя, задняя і найменшая (лац.: mm. scaleni anterior, medius, posterior et minimus);
    3. Перадхрыбетныя цягліцы — доўгая цягліца шыі (лац.: m. longus colli), доўгая цягліца галавы (лац.: m. longus capitis), пярэдняя прамая цягліца галавы (лац.: m. rectus capitis anterior), латаральная прамая цягліца галавы (лац.: m. rectus capitis lateralis).

Класіфікацыя

правіць

Паводле міжнароднага стандарту Terminologia Anatomica (TA) цягліцы шыі падзяляюцца наступным чынам:

  1. Уласныя цягліцы шыі;
  2. Надпад’языковыя цягліцы;
  3. Падпад’языковыя цягліцы;
  4. Падпатылiцавыя цягліцы.

Уласныя цягліцы шыі

правіць

Уласныя цягліцы шыі (лац.: mm. proprii colli) забяспечваюць рухі (наперад, назад і ў бакі) і нахілы галавы (наперад, назад і ў бакі), шыі і яе скуры, некаторыя з якіх могуць цягнуць першае рабро ўгору і тым самым удзельнічаць у акце дыхання. Паводле міжнароднага стандарту Terminologia Anatomica (TA) да ўласных цягліц шыі (лац.: mm. proprii colli) адносяцца дзве цягліцы, якія з’яўляюцца па рускамоўнай класіфікацыі бакавымі паверхневымі цягліцам, чатыры бакавыя глыбокіх цягліцы і дзве пасярэдніх цягліцы[1][2][3][4][5].

Выява Назва (часткі, брушкі) Прымацаванне Кровазабеспячэнне Інервацыя Функцыя Заўвагі
Пачатак Канец
Бакавая група
Паверхневыя цягліцы
  Падскурная цягліца шыі
(лац.: platysma)
Паверхневая пласцінка ўласнай фасцыі вялікай грудной цягліцы (лац.: lamina superficialis fasciae pectoralis major propriae), фасцыя дэльтападобнай цягліцы (лац.: fascia deltoidea) на ўзроўні другога рабра Край ніжняй сківіцы; латаральныя пучкі ўплятаюцца ў калявушна-жавальную і жавальную фасцыі (лац.: fascia parotidea et masseterica), а таксама ў цягліцу-апускальніцу ніжняй губы (лац.: m. depressor labii inferioris) і цягліцу смеху (лац.: m. risorius) Паверхневая шыйная, падпадбародкавая артэрыі (лац.: aa. cervicalis superficialis, submentalis) Шыйная галіна тваравага нерва (лац.: r. colli nervi facialis) Нацягвае скуру шыі і часткі грудзей, апускае ніжнюю сківіцу і адцягвае вугал рота вонкі і ўніз, спрыяе адтоку вянознай крыві ад галавы і шыі

FMA: 45738
TA: A04.2.01.001
Gray
[7][8][4][9][10]

  Грудзіна-ключыцава-соскападобная цягліца
(лац.: m. sternocleidomastoideus)
Медыяльная ножка (лац.: caput sternale) Пярэдняя паверхня рукаяткі грудзіны (лац.: manubrium sterni) Соскападобны адростак скроневай косці (лац.: processus mastoideus ossis temporalis) і латаральная частка верхняй каркавай лініі патыліцавай косці (лац.: pars lateralis linea nuchae superior ossis temporalis) Патыліцавая, грудзіна-ключыцава-соскападобная, верхняя шчытападобная артэрыі (лац.: aa. occipitalis, sternocleidomastoidea, thyroidea superior) Вонкавая галіна дадатковага нерва (лац.: r. externus nerni accessorius), шыйны нерв CII (лац.: n. cervicalis CII) Нахіляе галаву ў бок, а твар паварочвае ў процілеглы; закідае галаву назад і трохі высоўвае наперад; цягне ўгару ключыцу і грудзіну

FMA: 13407
TA: A04.2.01.008
Gray
[8][11][9][12][10]

Латаральная ножка (лац.: caput claviculare) Грудзінавы канец ключыцы (лац.: extremitas sternalis claviculae)
Глыбокія цягліцы
  Пярэдняя лесвіцавая цягліца
(лац.: m. scalenus anterior)
Папярочныя адросткі III—VI шыйных пазванкоў (лац.: processus transversus CIII—VI) Грудок пярэдняй лесвіцавай цягліцы першага рабра (лац.: tuberculum musculi scaleni anterioris costae I) Узыходная шыйная, ніжняя шчытападобная артэрыі (лац.: aa. cervicalis ascendens, thyroidea inferior) Шыйныя нервы CV—CVII (лац.: nn. cervicalis CV—CVII) Цягне першае рабро ўгору; нахіляе шыйны аддзел хрыбетніка у бакі ці наперад

FMA: 13385
TA: A04.2.01.004
Gray
[13][14][15][16][17]

  Сярэдняя лесвіцавая цягліца
(лац.: m. scalenus medius)
Папярочныя адросткі II—VII шыйных пазванкоў (лац.: processus transversus CII—VII) Верхняя паверхня першага рабра ззаду баразны падключыцавай артэрыі (лац.: sulcus arteriae subclaviae costae I) Хрыбетная, глыбокая шыйная артэрыі (лац.: aa. vertebralis, cervicalis profunda) Шыйныя нервы CIII—CVIII (лац.: nn. cervicalis CIII—CVIII)

FMA: 13386
TA: A04.2.01.005
Gray
[13][14][15][16][17]

  Задняя лесвіцавая цягліца
(лац.: m. scalenus posterior)
Папярочныя адросткі V—VI шыйных пазванкоў (лац.: processus transversus CV—VI) Вонкавая паверхня другога рабра (лац.: costa II) Узыходная шыйная (лац.: a. cervicalis ascendens) Шыйныя нервы CV—CVII (лац.: nn. cervicalis CV—CVII)

FMA: 13387
TA: A04.2.01.006
Gray
[13][14][15][16][17]

няма даступнай ілюстрацыі Найменшая лесвіцавая цягліца
(лац.: m. scalenus minimus)
Папярочны адростак III шыйнага пазванка (лац.: processus transversus CIII) Унутраны край першага рабра наперадзе грудка пярэдняй лесвіцавай цягліцы (лац.: tuberculum musculi scaleni anterioris costae I) і купал плеўры (лац.: cupula pleurae) Узыходная шыйная (лац.: a. cervicalis ascendens) Шыйныя нервы CV—CVII (лац.: nn. cervicalis CV—CVII) Цягне першае рабро і купал плеўры ўгору

FMA: 64827
TA: A04.2.01.007
Gray
[13]

Пасярэдняя (перадхрыбетная) група
  Доўгая цягліца шыі
(лац.: m. longus colli)
Вертыкальная частка (лац.: pars recta) Целы і папярочныя адросткі V шыйнага да III груднога пазванкоў (лац.: corpus et processus transversus CI—TIII) Пярэдняя паверхня целаў II—III шыйных пазванкоў (лац.: facies anterior corpi CII—III) і пярэдні грудок атланта (лац.: tuberculum anteris atlantis) Хрыбетная, узыходная і глыбокая шыйная артэрыі (лац.: aa. vertebralis, cervicalis ascendens et profunda) Шыйныя нервы CIII—CVIII (лац.: nn. cervicalis CIII—CVIII) Нахіляе шыйны аддзел хрыбетнага слупа наперад і ў бок

FMA: 13370
TA: A04.2.01.002
Gray
[13][14][18][19][20]

Верхняя косая частка (лац.: pars obliqua superior) Пярэднія грудкі раброва-папярочных адросткаў II—V шыйных пазванкоў (лац.: processus costotransversus TI—III) Цела другога шыйнага пазванка (лац.: corpus CII) і пярэдні грудок атланта (лац.: tuberculum anteris atlantis)
Ніжняя косая частка (лац.: pars obliqua inferior) Целы I—III грудных пазванкоў (лац.: corpus TI—III) Пярэдняя паверхня раброва-папярочных адросткаў трох ніжніх шыйных пазванкоў (лац.: processus costotransversus CV—VII)
  Доўгая цягліца галавы
(лац.: m. longus capitis)
Папярочныя адросткі III—VI шыйных пазванкоў (лац.: processus transversus CI—VI) Ніжняя паверхня базілярнай часткі патыліцавай косці (лац.: pars basilaris ossis occipitalis) Хрыбетная, глыбокая шыйная артэрыі (лац.: aa. vertebralis, cervicalis profunda) Шыйныя нервы CI—CIV (лац.: nn. cervicalis CI—CIV) Нахіляе галаву і шыйны аддзел хрыбетнага слупа наперад; паварот галавы ў бок

FMA: 46308
TA: A04.2.01.003
Gray
[14][21][18][22][17]

Надпад’языковыя цягліцы

правіць

Надпад’языковыя цягліцы (лац.: mm. suprahyoidei) ляжаць вышэй за пад’языковую косць, але ніжэй за ніжнюю сківіцу, і з’яўляюцца дэрыватамі шчэлепных дуг. Апускаючы ніжнюю сківіцу бяруць удзел у актах глытання і жавання. Надпад’языковыя цягліцы (лац.: mm. suprahyoidei) уваходзяць у склад складанага апарата, які ўключае ў сябе ніжнюю сківіцу, пад’языковую косць, гартань, трахею, які адыгрывае важную ролю ў фарміраванні членараздзельнага маўлення. Паводле міжнароднага стандарту Terminologia Anatomica (TA) да надпад’языковых цягліц шыі (лац.: mm. suprahyoidei) адносяцца чатыры цягліцы, якія з’яўляюцца па беларускамоўнай класіфікацыі пасярэднімі цягліцамі[1][2][3][4][5].

Выява Назва (часткі, брушкі) Прымацаванне Кровазабеспячэнне Інервацыя Функцыя Заўвагі
Пачатак Канец
  Двухбрушная цягліца
(лац.: m. digastricus)
Пярэдняе брушка (лац.: venter anterior) Двухбрушная ямка ніжняй сківіцы (лац.: fossa digastrica mandibulae) Пярэдняе брушка пераходзіць у сухажылле, якое мацуецца да малога рога пад’языковай косці (лац.: cornu minor ossis hyoidei), і пераходзіць у задняе брушка Падпадбародкавая артэрыя (лац.: a. submentalis) Сківіцава-пад’языковы нерв ад трайчастага нерва (лац.: n. mylohyoideus nervi trigeminus) Апускае ніжнюю сківіцу; цягне пад’языковую косць угору

FMA: 46291
TA: A04.2.03.002
Gray
[23][24][9][12][25]

Задняе брушка (лац.: venter posterior) Соскападобная выразка скроневай косці (лац.: incisura mastoidea ossis temporalis) Патыліцавая, задняя вушная артэрыі (лац.: aa. occipitalis, auricularis posterior) Двухбрушная галіна тваравага нерва (лац.: r. digastricus nervi facialis)
  Шылапад'языковая цягліца
(лац.: m. stylohyoideus)
Шылападобны адростак скроневай косці (лац.: processus styloideus ossis temporalis) Цела і вялікі рог пад’языковай косці (лац.: corpus et cornu major ossis hyoidei) Патыліцавая, тваравыя артэрыі і надпад’языковая галіна языковай артэрыі (лац.: aa. occipitalis, facialis, r. suprahyoideus arteriae lingualis) Шылапад’языковая галіна тваравага нерва (лац.: r. stylohyoideus nervi facialis) Цягне пад’языковую косць назад, угору і вонкі

FMA: 9625
TA: A04.2.03.005
Gray
[24][26][12][27][17]

  Сківіцава-пад'языковая цягліца
(лац.: m. mylohyoideus)
Сківіцава-пад’языковая лінія ніжняй сківіцы (лац.: linea mylohyoidea mandibulae) Пярэдняя паверхня цела пад’языковай косці (лац.: facies anterior corpi ossis hyoidei) Пад’языковая і падпадбародкавая артэрыі (лац.: aa. sublingualis, submentalis) Сківіцава-пад’языковы нерв ад трайчастага нерва (лац.: n. mylohyoideus nervi trigeminus) Цягне пад’языковую косць угору і наперад, удзельнічае ў апусканні ніжняй сківіцы

FMA: 46320
TA: A04.2.03.006
Gray
[8][28][12][29][17]

  Падбародкава-пад'языковая цягліца
(лац.: m. geniohyoideus)
Падбародкавая восць ніжняй сківіцы (лац.: spina mentalis mandibulae) Шыйныя нервы CI—CII (лац.: nn. cervicalis CI—CII)

FMA: 46325
TA: A04.2.03.007
Gray
[24][30][29][31][17]

Падпад’языковыя цягліцы

правіць

Падпад’языковыя цягліцы (лац.: mm. infrahyoidei) ляжаць ніжэй за пад’языковую косць і з’яўляюцца аўтахтоннымі. Асноўнай функцыяй з’яўляецца фіксацыя пад’языковай косці, што робіць магчымай функцыю надпад’языковых цягліц як дадатковых жавальных (апусканне ніжняй сківіцы); таксама падпад’языковыя цягліцы ажыццяўляюць апусканне гартані. Паводле міжнароднага стандарту Terminologia Anatomica (TA) да падпад’языковых цягліц шыі (лац.: mm. infrahyoidei) адносяцца пяць цягліц, якія з’яўляюцца па беларускамоўнай класіфікацыі пасярэднімі цягліцамі[1][2][3][4][5].

Выява Назва (часткі, брушкі) Прымацаванне Кровазабеспячэнне Інервацыя Функцыя Заўвагі
Пачатак Канец
  Грудзіна-пад'языковая цягліца
(лац.: m. sternohyoideus)
Задняя паверхня ключыцы (лац.: fascies posterior claviculae), сустаўная капсула грудзіна-ключыцавага сустава (лац.: capsula articulationis sternoclavicularis), рукаяткагрудзіны (лац.: manubrium sterni) Цела пад’языковай косці (лац.: corpus ossis hyoidei) Верхняя шчытападобная, паверхневая шыйная артэрыі (лац.: aa. thyroidea inferior, cervicalis superficialis) Верхні карэньчык шыйнай пятлi CI—CIII (лац.: radix superior ansae cervicalis CI—CIII) Цягне пад’языковую косць уніз

FMA: 13341
TA: A04.2.04.002
Gray
[30][32][29][33][10]

  Грудзіна-шчытападобная цягліца
(лац.: m. sternothyroideus)
Задняя паверхня храстка першага рабра (лац.: cartilago costae I), рукаятка грудзіны (лац.: manubrium sterni) Косая лінія бакавой паверхні шчытападобнага храстка (лац.: linea obliqua cartilaginis thyroidei) Цягне гартань уніз

FMA: 13343
TA: A04.2.04.002
Gray
[32][34][33][35][10]

  Шчытапад'языковая цягліца
(лац.: m. thyrohyoideus)
Косая лінія бакавой паверхні шчытападобнага храстка (лац.: linea obliqua cartilaginis thyroidei) Вялікі рог пад’языковай косці (лац.: cornu major ossis hyoidei) Шчытапад’языковая галіна шыйнай завесы CI—CII (лац.: r. thyrohyoideus ansae cervicalis CI—CII) Набліжае пад’языковую косць да гартані; падымае гартань

FMA: 13344
TA: A04.2.04.007
Gray
[32][34][15][33][36]

  Лапаткава-пад'языковая цягліца
(лац.: m. omohyoideus)
Верхняе брушка (лац.: venter superior) Ніжні край цела пад’языковай косці (лац.: margo inferior corpi ossis hyoidei) Сухажылле зрастаецца з фасцыяльнай похвай сасудзіста-нервовага пучка шыі Верхні карэньчык шыйнай пятлі CI—CIII (лац.: radix superior ansae cervicalis CI—CIII) Цягне пад’языковую косць уніз і вонкі; адцягваецца похва сасудзіста-нервовага пучка шыі, пашыраючы прасвет унутранай ярмовай вены

FMA: 13342
TA: A04.2.04.003
Gray
[32][37][15][33][10]

Ніжняе брушка (лац.: venter inferior) Сухажыльная перамычка лапаткава-пад’языковай цягліцы (лац.: linea obliqua cartilaginis thyroidei) Верхні край і верхняя папярочная звязка лапаткі (лац.: margo superior et lig. transversum scapulae superius)
  Цягліца-падымальніца шчытападобнай залозы
(лац.: m. levator glandulae thyroideae)
Цела пад’языковай косці (лац.: corpus ossis hyoidei) ці шчытападобны храсток (лац.: cartilago thyroidea) Капсула шчытападобнай залозы (лац.: capsula thyroidei glandulae) Падцягвае капсулу шчытападобнай залозы ўгору

FMA: 13345
TA: A04.2.04.008
Gray
[34]

Падпатыліцавыя цягліцы

правіць

Падпатыліцавыя цягліцы (лац.: mm. suboccipitales) з’яўляюцца самымі глыбокімі і слабымі цягліцамі сярод прадстаўленых. Скарачаючыся, яны ўдзельнічаюць у нахілах (назад, наперад і ў бакі) і вярчэннях галавы за кошт рухаў у атланта-патыліцавым суставе (лац.: articulatio atlantooccipitalis), у пасярэднім атлантавосевым суставе (лац.: articulatio atlantoaxialis mediana) і латаральным атлантавосевым суставе (лац.: articulatio atlantoaxialis lateralis). Паводле міжнароднага стандарту Terminologia Anatomica (TA) да падпатыліцавых цягліц шыі (лац.: mm. suboccipitales) адносяцца шэсць цягліц, якія з’яўляюцца па беларускамоўнай класіфікацыі глыбокім пасярэднімі (перадхрыбетнымі) цягліцамі[1][2][3][4][5].

Выява Назва (часткі, брушкі) Прымацаванне Кровазабеспячэнне Інервацыя Функцыя Заўвагі
Пачатак Канец
  Пярэдняя прамая цягліца галавы
(лац.: m. rectus capitis anterior)
Папярочны адростак атланта (лац.: processus transversus atlantis) Ніжняя паверхня базілярнай часткі патыліцавай косці (лац.: pars basilaris ossis occipitalis) Хрыбетная, патыліцавая артэрыі (лац.: aa. vertebralis, occipitalis) Шыйныя нервы CI—CII (лац.: nn. cervicalis CI—CII) Нахіляе галаву ў бок; нахіляе галаву наперад

FMA: 9624
TA: A04.2.02.002
Gray
[14][38][18][39][20]

  Латаральная прамая цягліца галавы
(лац.: m. rectus capitis lateralis)
Папярочны адростак атланта (лац.: processus transversus atlantis) Калясоскападобны адростак ярмовага адростка патыліцавай косці (лац.: processus paramastoideus processi jugularis ossis occipitalis)

FMA: 46316
TA: A04.2.02.003
Gray
[14][38][18][40][20]

  Вялікая задняя прамая цягліца галавы[заўв 1]
(лац.: m. rectus capitis posterior major)
Васцяваты адростак восевага пазванка (лац.: processus spinosus CII) Латаральны адрэзак ніжняй каркавай лініі патыліцавай косці (лац.: linea nuchae inferior ossis occipitalis) Глыбокая шыйная артэрыя (лац.: a. cervicalis profunda) Шыйныя, грудныя і паяснічныя галіны спіннамазгавых нерваў (лац.: nn. cervicalis, thoracici et lumbales) Рух галавы назад; нахіл галавы назад і ў бакі; варочанне галавы

FMA: 32525
TA: A04.2.02.004
Gray
[38][41][39][42][43]

  Малая задняя прамая цягліца галавы[заўв 1]
(лац.: m. rectus capitis posterior minor)
Задні грудок атланта (лац.: tuberculum posterior atlantis) Медыяльны адрэзак ніжняй каркавай лініі патыліцавай косці (лац.: linea nuchae inferior ossis occipitalis)

FMA: 32526
TA: A04.2.02.005
Gray
[38][41][39][42][43]

  Верхняя касая цягліца галавы[заўв 1]
(лац.: m. obliquus capitis superior)
Папярочны адростак атланта (лац.: processus transversus atlantis) Латаральны адрэзак верхняй каркавай лініі патыліцавай косці (лац.: linea nuchae superior ossis occipitalis)

FMA: 32527
TA: A04.2.02.006
Gray
[38][41][40][44][43]

  Ніжняя касая цягліца галавы[заўв 1]
(лац.: m. obliquus capitis inferior)
Васцяваты адростак восевага пазванка (лац.: processus spinosus CII) Папярочны адростак атланта (лац.: processus transversus atlantis)

FMA: 32528
TA: A04.2.02.007
Gray
[41][45][40][44][43]

Заўвагі

правіць
  1. а б в г Прывесам М. Р., Гайваронскім І. В. гэтая цягліца адносіцца да цягліц спіны (Привес, Лысенков, Бушкович 2006, с. 196; Гайворонский, Ничипорук 2005, с. 12).

Крыніцы

правіць
  1. а б в г д Синельников 2009, с. 227.
  2. а б в г д е Привес, Лысенков, Бушкович 2006, с. 209.
  3. а б в г д Обухова 2012, с. 19.
  4. а б в г д е Пивченко, Трушель, Ковалева 2011, с. 187.
  5. а б в г д Гайворонский, Ничипорук 2005, с. 29.
  6. Анатомия : словарь / С. П. Ярошевич [и др.]. — Минск : БГМУ, 2016. — 248 с. ISBN 978-985-567-629-5.
  7. Синельников 2009, с. 227—228.
  8. а б в Привес, Лысенков, Бушкович 2006, с. 210.
  9. а б в Обухова 2012, с. 20.
  10. а б в г д Гайворонский, Ничипорук 2005, с. 30.
  11. Синельников 2009, с. 228.
  12. а б в г Пивченко, Трушель, Ковалева 2011, с. 188.
  13. а б в г д Синельников 2009, с. 232.
  14. а б в г д е ё Привес, Лысенков, Бушкович 2006, с. 213.
  15. а б в г д Обухова 2012, с. 22.
  16. а б в Пивченко, Трушель, Ковалева 2011, с. 189—190.
  17. а б в г д е ё Гайворонский, Ничипорук 2005, с. 32.
  18. а б в г Обухова 2012, с. 23.
  19. Пивченко, Трушель, Ковалева 2011, с. 190—191.
  20. а б в Гайворонский, Ничипорук 2005, с. 33.
  21. Синельников 2009, с. 232—233.
  22. Пивченко, Трушель, Ковалева 2011, с. 190.
  23. Синельников 2009, с. 228—229.
  24. а б в Привес, Лысенков, Бушкович 2006, с. 211.
  25. Гайворонский, Ничипорук 2005, с. 31—32.
  26. Синельников 2009, с. 229.
  27. Обухова 2012, с. 20—21.
  28. Синельников 2009, с. 229—230.
  29. а б в Обухова 2012, с. 21.
  30. а б Синельников 2009, с. 230.
  31. Пивченко, Трушель, Ковалева 2011, с. 188—189.
  32. а б в г Привес, Лысенков, Бушкович 2006, с. 212.
  33. а б в г Пивченко, Трушель, Ковалева 2011, с. 189.
  34. а б в Синельников 2009, с. 231.
  35. Обухова 2012, с. 21—22.
  36. Гайворонский, Ничипорук 2005, с. 31.
  37. Синельников 2009, с. 231—232.
  38. а б в г д Синельников 2009, с. 233.
  39. а б в Пивченко, Трушель, Ковалева 2011, с. 191.
  40. а б в Пивченко, Трушель, Ковалева 2011, с. 192.
  41. а б в г Привес, Лысенков, Бушкович 2006, с. 196.
  42. а б Обухова 2012, с. 32.
  43. а б в г Гайворонский, Ничипорук 2005, с. 12.
  44. а б Обухова 2012, с. 33.
  45. Синельников 2009, с. 233—235.

Літаратура

правіць
  • Синельников Р. Д. Учение о костях, соединении костей и мышцах // Атлас анатомии человека. — 7-е изд. — М.: Новая волна, 2009. — Т. 1. — 344 с. — 4 000 экз. — ISBN 978-5-7864-0199-9. — ISBN 978-5-94368-050-2. — ББК 28.706. — УДК 611+611.1/.8(075.8)(084.42).
  • Пивченко П. Г., Трушель Н. А., Ковалева Д. В. Анатомия опорно-двигательного аппарата. Учебное пособие. — 2-е изд. — Минск: БГМУ, 2011. — 147 с. — 552 экз. — ISBN 978-985-528-429-2. — ББК 54.18 я73. — УДК 611.73(075.8).
  • Гайворонский И. В., Ничипорук Г. И. Анатомия мышечной системы (мышцы, фасции и топография). Учебное пособие. — СПб: ЭЛБИ–СПб, 2005. — 84 с. — 552 экз. — ISBN 5-93979-123-9.
  • Привес М. Г., Лысенков Н. К., Бушкович В. И. Анатомия человека. — 12-е изд. — СПб.: СПбМАПО, 2006. — 720 с. — 5 000 экз. — ISBN 5-98037-028-5. — ББК 28.86. — УДК 611(075.8).
  • Обухова Л. А. Функциональная анатомия мышечной системы // Анатомия человека / под. ред. Шмугурова К. В.. — Новосибирск: НГУ, 2012. — 102 с. — 150 экз.

Спасылкі

правіць