Каташок — бакакветнае (батрычнае), коласападобнае паніклае суквецце. Складаецца з вялікай колькасці аднаполых кветак і ападае цалкам пасля цвіцення (тычынкавы каташок) ці паспявання пладоў (песцікавы каташок). Да каташкоў адносяцца суквецці бярозы, вярбы, таполі, мужчынскія суквецці вольхі, дуба, грэцкага арэха, каштана і інш. драўнінных ветраапыляльных раслін. У вярбы, таполі каташок — просты колас, у алешніку, бярозы і інш. — колас з дыхазіяў (складанае суквецце).

Каташкі алешніку
Каташкі вярбы

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць