Прызба
Прызба — збудаванне-насып уздоўж вонкавых сцен каля фундамента па перыметры драўлянага дома (лазні), служыць для засцярогі пабудовы ад прамярзання зімой і для абароны пабудовы ад холаду і сырасці звонку.
Самы просты варыянт прызбы, калі зруб хаты на ўзроўні двух першых вянкоў прысыпаўся зямлёй, часам маглі прысыпацца каменнем з зямлёй. Аднак часцей прызба мела наступны выгляд: на адлегласці 35—40 см ад зруба ў зямлю ўбіваліся калкі і перапляталіся лазой ці бярозавымі пруткамі, або ўкопваліся пруткі ў якія закладваліся жэрдкі, тонкае бярвенне ці дошкі. У прамежак між агароджай і сцяною засыпалі пілавінне, салому, кастрыцу, дзындру, торф, зямлю (дзёран).
Драўляны насціл над прызбай абараняе засыпанне ад пранікнення вільгаці і ператварае прызбу ў доўгую і шырокую лаўку, на якой зручна адпачываць дамачадцам.
Зноскі
Літаратура
правіць- Беларускае народнае жыллё / [Э. Р. Сабаленка і інш.] ; рэдактар В. К. Бандарчык ; Акадэмія навук БССР, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск: Беларуская навука, 1973. — 125 с. — 2 250 экз.
- Сергачоў С. А. Пры́зба // Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя / Рэдкалегія: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. . — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 414. — 575 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-014-9.