Вальдэмар III
Вальдэмар III (дацк.: Valdemar 3., 1314—1364) — кароль Даніі з 7 чэрвеня 1326. У 1325-26 гады і з 1330 года герцаг Шлезвіга пад імем Вальдэмар V.
Вальдэмар III | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Valdemar 3. | |||||||
![]() | |||||||
![]() | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Крыстафер II | ||||||
Пераемнік | Крыстафер II | ||||||
Нараджэнне |
1314[1] |
||||||
Смерць |
1364[1] |
||||||
Род | Эстрыдсены | ||||||
Бацька | Эрык II[d][2] | ||||||
Маці | Адэльгейда фон Гольштэйн[d][2] | ||||||
Жонка | Рыхарда Шверынская[d] | ||||||
Дзеці | Генрых Шлезвігскі[d][2] | ||||||
Веравызнанне | хрысціянства | ||||||
Дзейнасць | арыстакрат | ||||||
![]() |
Узышоў на прастол пасля звяржэння караля Крыстафера II. У Вальдэмара было шмат праціўнікаў, праз тры гады адрокся ад прастола.
Абранне на прастол Правіць
Сын герцага Шлезвіга Эрыка II і герцагіні Адэльхайд (ням.: Adelheid von Holstein) — дачкі Генрыха I фон Гольштэйн-Рэндсбург (ням.: Heinrich I. von Holstein-Rendsburg).
Калі яго далёкі сваяк Крыстафер II быў высланы з каралеўства, гольштэйнскай і дацкай знаці неабходна было абраць новага караля. Іх выбар паў на 11-гадовага герцага Шлезвіга Вальдэмара V — главу дынастычнай лініі, якая бярэ пачатак ад дацкага караля Абеля. З-за маладога ўзросту новага караля рэгентам і апекуном быў прызначаны яго дзядзька па матчынай лініі граф Гольштэйна Герхард III, які быў самым буйным уладальнікам закладзеных дацкіх земляў.
Пры каранацыі Вальдэмару, гэтак жа як у свой час Крыстаферу II, прыйшлося падпісаць пагадненні, якія абмяжоўвалі яго ўладу. У пагадненне былі дададзены новыя ўмовы, напрыклад, пра знішчэнне ўсіх замкаў у Сконэ, усе прадстаўнікі дваранства атрымалі права ўмацоўваць сядзібы. Самым важным было так званае «Улажэнне Вальдэмара» (Constitutio Valdemariana), дзе абумаўлялася, што ў будучым ніхто не меў права быць адначасова герцагам Шлезвіга і каралём Даніі.
Вальдэмар, прытрымліваючыся пагаднення, перадаў кіраванне ў Шлезвігу свайму дзядзьку Герхарду III.
Кіраванне Правіць
Практычна ўся ўлада ў Даніі цяпер належала знаці, што было вельмі непапулярна ў сярод сялян. Некаторыя новыя кіраўнікі была замежнікамі, шмат хто ўвёў новыя падаткі. У 1328 годзе на востраве Зеландыя сяляне паднялі мяцеж, які быў падушаны. У 1329 годзе паўстанне ўспыхнула ў Ютландыі, яно было таксама падушана. Урэшце, Герхарду III прыйшлося заклікаць на трон Крыстафера II. Вальдэмар ізноў стаў герцагам Шлезвіга.
У 1340 годзе адзіная сястра Вальдэмара Хельвіга (Helvig) ажанілася з дацкім каралём Вальдэмарам IV. У наступныя гады Вальдэмар вёў непаслядоўную палітыку ў адносінах да Даніі, у якой войны чаргаваліся з супрацоўніцтвам.
Шлюбы і дзеці Правіць
Жонка Рыхарда фон Лаўэнбург (дацк.: Richardis af Sachsen-Lauenburg). Дзеці:
Зноскі
- ↑ а б https://www.biografiasyvidas.com/biografia/v/valdemar_iii.htm
- ↑ а б в Lundy D. R. The Peerage