Смоланд
Смоланд (шведск.: Småland) — гістарычная правінцыя ў паўднёвай Швецыі, ва ўсходняй частцы рэгіёну Гёталанд.
Смоланд | |||
---|---|---|---|
|
|||
Краіна | |||
Уваходзіць у | |||
Насельніцтва |
|
||
Плошча |
|
||
Часавы пояс | UTC+1 і UTC+2 | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Смоланд мяжуе на поўначы з Эстэргётландам, на поўдні — з Блекінгэ і Сконэ, на захадзе — з Вестэргётландам і Халандам. Мае выхад да Балтыйскага мора на ўсходнім узбярэжжы Швецыі. На тэрыторыі Смоланд размешчаны вялікія часткі ленаў Кальмар, Крунуберг і Ёнчэпінг, а таксама невялікія часткі ленов Эстэргётланд і Халанд.
Большая частка тэрыторыі правінцыі пакрыта лясамі, размешчанымі на пераважна пясчаных і камяністых глебах, малапрыдатных для земляробства. Культывуемыя землі займаюць каля 14 %, лугі — 7 %, лясы — 50 %. На працягу XIX стагоддзя было асушана мноства балот і тарфянікаў у барацьбе за прыдатныя для апрацоўкі зямлі.
Правінцыя багатая на азёры. Сярод найбуйнейшых — Ветэрн, другое па велічыні возера ў Швецыі, а таксама Больмен і Оснен.
Зноскі
- ↑ а б в г д Folkmängd i landskapen den 31 december 2016 — Statistics Sweden.
- ↑ archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.
- ↑ Folkmängd i landskapen den 31 december 2020 — Statistics Sweden.