Руген
Руген (ням.: Rügen, руянск.: Руян, лац.: Rugia) — востраў у Балтыйскім моры, на ўсход ад Хідэнзэ. Буйнейшы востраў у межах Германіі (агульная плошча 926 км²). Уваходзіць у склад федэральнай зямлі Мекленбург-Пярэдняя Памеранія. Насельніцтва складае прыкладна 74 тыс. чалавек.
Руген | |
---|---|
ням.: Rügen | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 926 км² |
Найвышэйшы пункт | 161 м |
Насельніцтва | 74 000 чал. |
Шчыльнасць насельніцтва | 79,91 чал./км² |
Размяшчэнне | |
54°27′ пн. ш. 13°23′ у. д.HGЯO | |
Акваторыя | Балтыйскае мора |
Краіна | |
Зямля | Мекленбург — Пярэдняя Памеранія |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Агульная форма вострава досыць мудрагелістая, берагі моцна парэзаныя, іх выгібы ўтвараюць мноства заліваў, бухт, паўвастравоў і мысаў. Паўднёвае ўзбярэжжа Ругена распасціраецца ўздоўж берагоў Памераніі. Шырыня вострава на поўдні дасягае 41 км, максімальная працягласць з поўначы на поўдзень — 52 км.
На паўвостраве Ясмунд (Jasmund) на паўночным усходзе Ругена размешчаны аднайменны нацыянальны парк плошчай ў 3000 гектараў, заснаваны ў 1990 годзе. Шырока вядомым сімвалам Ясмунда з'яўляюцца крэйдавыя скалы, у прыватнасці, Каралеўскі трон (Königsstuhl — 118 метраў). Самая высокая кропка Ругена — Пікберг (Piekberg — 161 метр).
-
Jasmund National Park
Спасылкі
правіць- Афіцыйны сайт вострава (ням.) (англ.)