Адкрыць галоўнае меню

Біяграфічныя звесткіПравіць

Сын літоўскага пісьменніка Антанаса Венцлавы. Скончыў Віленскі ўніверсітэт. У пачатку 1968 года ён разам з расійскімі дысыдэнтамі падпісаў пратэст у сувязі са справай дысідэнтаў Аляксандра Гінзбурга і Юрыя Галанскова, у сямідзесятыя гады актыўна ўдзельнічаў у дысідэнцкай дзейнасці — напісаў адкрыты ліст ЦК Кампартыі Літвы, меў дачыненне да стварэння ў 1976 годзе літоўскай Хельсінкскай групы. У 1977 годзе з-за пераследу з боку савецкай улады эміграваў у ЗША. Быў пазбаўлены грамадзянства СССР. У 2018 прафесар-эмерыт Ельскага ўніверсітэта вяртаецца ў Вільню пасля саракагадовай эміграцыі[3][4]. У 1950-я - 1960-я гады не раз бываў у БССР. Наведаў Беларусь зноў у красавіку 2019, дзе прыняў удзел у прэзентацыі першага кніжнага выдання яго вершаў па-беларуску і ў другім фестывалі інтэлектуальнай кнігі "Прадмова". Усклаў кветкі ў мемарыяле памяці ахвяр сталінскага тэрору ва ўрочышчы Курапаты.

Беларускія перакладыПравіць

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #122777824 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. Tomas Venclova // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. ru.delfi.lt
  4. nn.by