Ельскі ўніверсітэт
Е́льскі ўніверсітэ́т (англ.: Yale University) — адзін з найбольш вядомых універсітэтаў ЗША, знаходзіцца ў г. Нью-Хэйвен, штат Канектыкут. Уваходзіць у групу самых элітных амерыканскіх універсітэтаў, т. зв. Лігу плюшчу.
Ельскі ўніверсітэт | |
---|---|
Па-англійску | Yale University |
Дэвіз |
іўр.: אורים ותמים лац.: Lux et Veritas бел.: Святло і Ісціна |
Заснаваны ў | 1701 |
Тып | прыватны |
Мэтавы фонд | $ 20,8 млрд. (2013) |
Прэзідэнт | Пітэр Салавзй |
Месца размяшчэння |
41°18′38″ пн. ш. 72°57′37″ з. д.HGЯO |
Кампус | гарадскі, 339 га |
Студэнтаў | 11 660 |
Бакалаўраў | 5 279 |
Магістраў і дактароў | 6 381 |
Выкладчыкаў | 3 810 |
Колер | Сіні Ель |
Талісман | Бульдог «Прыгожы Дэн» (Handsome Dan) |
Афіцыйны сайт | www.yale.edu |
![]() |
Выпускнікамі ўніверсітэта стала мноства вядомых асоб, у т.л. 52 лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі, 5 прэзідэнтаў ЗША, 13 мільярдэраў і мноства кіраўнікоў краін.
ГісторыяПравіць
Ельскі ўніверсітэт быў заснаваны як «Акадэмічная Школа» (Collegiate School) у 1701 годзе пурытанскай суполкай у тагачаснай калоніі Канектыкут, стаўшы трэцяй найстарэйшай установай вышэйшай адукацыі ў Злучаных Штатах. Першапачаткова школа дзейнічала ў горадзе Сэйбруку, але праз 15 год была перанесена ў Нью-Хэйвен, другі паводле велічыні горад Канектыкута. У 1718 годзе, у гонар шчодрага фінансавага ўкладу ад тагачаснага кіраўніка Брытанскай Ост-Індскай Кампаніі Элайху Еля, школа атрымала назву «Ельскі Каледж».
Першапачатковай мэтай установы была адукацыя пратэстанцкіх пастараў у тэалогіі і свяшчэнных мовах, але каля 1777 года навучальная праграма пачала надаваць увагу гуманітарным і навуковым дысцыплінам. Каледж таксама паступова пашыраўся, у 1810 годзе была заснавана Медыцынская школа, у 1822 — Школа багаслоўя, у 1843 — Юрыдычная школа. У 1847 годзе заснаванна першай у Злучаных Штатах аспірантуры (Yale Graduate School of Arts and Sciences), якая прапаноўвала бакалаўрам працягваць навучанне па вялікім шэрагу спецыяльнасцей — ад мастацтваў і гуманітарных дысцыплін да прыродазнаўчых і прыкладных навук. Так, на працягу XIX ст. Ельскі Каледж стаў надаваць прафесійныя і навуковыя ступені, у т.л. з першай у ЗША ступенню доктара навук у 1861 годзе, і ў 1887 годзе атрымаў статус універсітэта.
СтруктураПравіць
Ельскі ўніверсітэт уключае дванаццаць падраздзяленняў — Ельскі каледж, чатырохгадовая адукацыя ў якім заканчваецца атрыманнем ступені бакалаўра; Гуманітарная і навуковая аспірантура (Graduate School of Arts and Sciences), а таксама 10 прафесійных факультэтаў, якія рыхтуюць спецыялістаў у галінах юрыспрудэнцыі, медыцыны, бізнесу, аховы навакольнага асяроддзя, а таксама тэолагаў, архітэктараў, музыкантаў, мастакоў і акцёраў. Праграмы Ельскага ўніверсітэта вылучаецца сваёй шырынёй і паглыбленасцю. Паводле даўняй традыцыі прафесарска-выкладчыцкі склад універсітэта надае выключную ўвагу навучанню студэнтаў. Шматлікія пачатковыя і ўводныя курсы вядуцца заслужанымі навукоўцамі і прафесарамі ўніверсітэта.
КампусПравіць
Ельскі ўніверсітэт вядомы сваім гатычным кампусам у стылі, характэрным для найстарэйшых амерыканскіх універсітэтаў, што імкнуліся імітаваць слаўныя еўрапейскія ўстановы, як Оксфард і Кембрыдж. Выключэннем з агульнай стылістыкі сталі мастацкія галерэі, два найноўшыя каледжы, а таксама Школа мастацтва і архітэктуры.
Асобна выступае Бібліятэка рэдкіх манускрыптаў Байнэке, якая, апроч Бібліі Гутэнберга, таксама вядома сваёй архітэктурай. Яна пабудаваная з белага мармуру, настолькі тонкага, што часткова прапускае сонечнае святло. Байнэке таксама захоўвае багата старажытных славянскіх і ўсходнееўрапейскіх дакументаў.
Не менш знакамітая Мемарыяльная бібліятэка Стэрлінга, пабудаваная ў стылі кафедральнага сабора, дзе замест алтара знаходзіцца месца выдачы кніг. Будынак упрыгожаны мноствам скульптур і вітражоў, і захоўвае каля 4 мільёнаў кніг і дакументаў. Галоўная фрэска бібліятэкі, што адлюстроўвае Багародзіцу і апосталаў, вядомая схаванымі на ёй аўтарам сярпом і молатам. Мемарыяльная бібліятэка Стэрлінга злучана падземны ходам з Бібліятэкай Баса, якая захоўвае яшчэ 150 тысяч тамоў.
Ельскі ўніверсітэт таксама выкупіў і аднавіў вялікую колькасць прыватных дамоў на прылеглай да яго Хілхаўс авеню, які Чарлз Дыкенс, у час візіту ў ЗША ў 1840-х гадах, назваў прывабнейшай вуліцай Амерыкі. Ельскі кампус лічыцца адным з прыгажэйшых акадэмічных кампусаў у ЗША[1].
Вядомыя выпускнікіПравіць
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Іельскі ўніверсітэт // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. С. 170.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ельскі ўніверсітэт
- Афіцыйная старонка (англ.)