Канстанцін Міхайлавіч Галкоўскі
Канстанцін Міхайлавіч Галкоўскі (літ.: Kostantinas Galkauskas; 16 чэрвеня 1875, Вільня — 20 лютага 1963, Вільнюс) — літоўскі і беларускі кампазітар, дырыжор і педагог. Народны артыст ЛітССР (1955)[1].
Канстанцін Галкоўскі | |
---|---|
Поўнае імя | Канстанцін Міхайлавіч Галкоўскі |
Дата нараджэння | 16 чэрвеня 1875 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 лютага 1963 (87 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | кампазітар |
БіяграфіяПравіць
Паводле паходжання беларус. Скончыў Пецярбургскую кансерваторыю (1908)[1], вучань М. Рымскага-Корсакава, А. Глазунова, А. Лядава(руск.) бел.. З 1908 года на педагагічнай працы, з 1945 года ў кансерваторыі[1]. Прафесар Літоўскай кансерваторыі.
ТворчасцьПравіць
Аўтар многіх твораў заснаваных на беларускім фальклоры, музыкі рамансаў і хораў на вершы беларускіх паэтаў Ф. Багушэвіча, Я. Купалы, Я. Коласа, М. Танка, Зм. Бядулі, К. Буйло, апрацовак народных песень і народных харавых сюіт «Дуда» і «Каханне» (апошняя з сімфанічным аркестрам)[1].
Апрацоўкі і арыгінальныя хары Галкоўскага ўваходзяць у рэпертуар Дзяржаўнай харавой капэлы БССР[1].
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Луцкевіч Л., Войцік Г. Канстаньцін Галкоўскі. — Вільня: Рунь, 2001.
- Календарыюм // «Czasopis» № 02/2003.