Мінская вобласць
Мінская вобласць (ⓘ) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР і Рэспубліцы Беларусь. Размешчана ў цэнтральнай частцы краіны, выхаду да дзяржаўнай граніцы не мае.
Мінская вобласць | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
|||||
Краіна | Беларусь | ||||
Статус | Вобласць | ||||
Уваходзіць у |
|
||||
Уключае | 22 раёны | ||||
Адміністрацыйны цэнтр | |||||
Дата ўтварэння | 15 студзеня 1938 | ||||
старшыня аблвыканкама | Анатоль Міхайлавіч Ісачэнка | ||||
Афіцыйныя мовы | беларуская, руская | ||||
Насельніцтва (2024) |
1,460 млн чалавек (без г. Мінска) (1-е месца) | ||||
Нацыянальны склад | беларусы, рускія, украінцы, палякі | ||||
Канфесійны склад | праваслаўныя, каталікі, прадстаўнікі іншых канфесій | ||||
Плошча |
39,9 тыс.[1] (3-е месца) |
||||
Вышыня над узроўнем мора |
216 м[2] | ||||
Часавы пояс | FET (UTC+3) | ||||
Код ISO 3166-2 | BY-MI | ||||
Код аўтам. нумароў | 5 | ||||
Афіцыйны сайт | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьВобласць створана 15 студзеня 1938 г., узбуйнена ў 1954 і 1960 г. Падзяляецца на 22 раёны.
У 1987 на тэрыторыі вобласці налічвалася 19 гарадоў, 19 гарадскіх пасёлкаў, 2 рабочыя пасёлкі, 1 курортны пасёлак.
У 1998 на тэрыторыі вобласці налічвалася 20 гарадоў, у т.л. 7 абласнога падпарадкавання, 23 гарадскія пасёлкі, 307 сельсаветаў, 5248 сельскіх населеных пунктаў.
Прырода
правіцьДля рэльефу Міншчыны характэрна чаргаванне ўзвышшаў і нізін. На тэрыторыі вобласці знаходзіцца самы высокі пункт Беларусі — гара Дзяржынская. Клімат вобласці ўмерана кантынентальны.
Мінская вобласць знаходзіцца на Балтыйска-Чарнаморскім водападзеле, праз яе тэрыторыю цякуць рэкі Бярэзіна, Нёман, Вілія, Свіслач, Пціч, Случ, а таксама іх прытокі. На поўначы вобласці ёсць значныя азёры, сярод іх выдзяляецца возера Нарач — самае вялікае ў Беларусі.
Сельскагаспадарчыя землі займаюць пераважна дзярнова-падзолістыя глебы (супясчаныя і сугліністыя), а таксама дзярнова-падзолістыя забалочаныя глебы і тарфяна-балотныя глебы.
Больш за трэцюю частку тэрыторыі вобласці пакрываюць лясы, у Барысаўскім, Лагойскім раёнах лясістасць дасягае 50 %. Галоўныя лесаўтваральныя пароды: хвоя звычайная, елка еўрапейская, бяроза павіслая. Поймы рэк займаюць нізінныя лугі. Балоты пераважна асушаныя.
На тэрыторыі вобласці знаходзіцца Нарачанскі нацыянальны парк, Бярэзінскі біясферны запаведнік (часткова).
11-13 ліпеня 2016 года па Мінскай вобласці прайшоў магутны шторм. На гарады абрынуўся моцны лівень, які суправаджаўся шквальным ветрам (да 25 м/с)[3].
Ад уздзеяння стыхіі пацярпелі 578 населеных пунктаў і каля 10 га лесу. Некалькі дзясяткаў чалавек атрымалі траўмы.
Праз год Беларусь зноў падвергнулася разбуральнаму ўздзеянню шторму. У канцы чэрвеня 2017 года над Мінскай, Брэсцкай і Гродзенскай абласцямі прайшоў магутны навальнічны фронт. Навальніца прынесла залевы і моцны парывісты вецер (да 22 м/с).
Насельніцтва
правіцьДля Мінскай вобласці у цэлым характэрна змяншэнне колькасці насельніцтва:
- 1998 г. — 1566,2 тыс. чал.;
- 2003 г. — 1513,9 тыс. чал.;
- 2007 г. — 1461,8 тыс. чал.;
- 2009 г. — 1422,5 тыс. чал.[4];
- 2011 г. — 1411,5 тыс. чал.[5];
- 2012 г. — 1401,8 тыс. чал.[6].
- 2015 г. — 1407,9 тыс. чал.[7].
Галоўнай прычынай дэпапуляцыі насельніцтва з’яўляецца нізкі ўзровень нараджальнасці. У 2010 г. сумарны каэфіцыент нараджальнасці па Мінскай вобласці склаў 1,7 на адну жанчыну пры неабходнасці для простага ўзнаўлення насельніцтва каэфіцыента 2,15.
Адною з прычын нізкага ўзроўню нараджальнасці з’яўляецца крызіс інстытута сям’і. У Мінскай вобласці кожнае пятае дзіця нараджаецца па-за шлюбам, каля 77 тыс. сямей (19,2 %) з’яўляюцца няпоўнымі, у тым ліку 32 тыс. сямей з непаўналетнімі дзецьмі. Каля 5,2 тыс. дзяцей — сіроты ці засталіся без апекі бацькоў, пры гэтым 84 % — пры жывых бацьках[8].
На тэрыторыі вобласці размешчаны 24 гарады, 19 пасёлкаў гарадскога тыпу, 5212 сельскіх населеных пунктаў. Найбольшыя гарады: Барысаў (150,6 тыс. чал.), Салігорск (101,7), Маладзечна, Слуцк, Жодзіна (62,4 тыс. чал.).
Нацыянальны склад насельніцтва (2009): беларусы — 88,5 %, рускія — 7,1 %, палякі — 1,3 %, украінцы — 1,2 %.
-
Беларусы ў Мінску і вобласці >95% 90–95% 85—90% 80–85% <80%
-
Рускія ў Мінску і вобласці >10% 8–10% 5–8% <5%
-
Палякі ў Мінску і вобласці >15% 5–15% 2–5% 1–2% 0.5–1% <0.5%
Органы кіравання
правіцьПрадстаўнічая ўлада: Мінскі абласны Савет дэпутатаў. Адрас: Мінск, вул. Энгельса, 4.
Выканаўчая ўлада: Мінскі абласны выканаўчы камітэт. Адрас: Мінск, вул. Энгельса, 4.
Гаспадарка
правіцьУ гаспадарчым комплексе важнае значэнне мае прамысловасць. Мінская вобласць спецыялізуецца на здабычы калійнай солі; прамысловасць мае шматгаліновы характар і ўключае: хімічную, лёгкую, машынабудаванне (грузавікі, станкі) будаўнічыя матэрыялы (бетон), электроніку, мэблю. Значная доля прамысловасці сканцэнтравана ў пяці гарадах (працэнт прамысловасці вобласці пазначаны ў дужках): Салігорск (25,5 %), Барысаў (19,8 %), Жодзіна (13,95 %), Слуцк (7,2 %), Маладзечна (6 %).[9]
Мінская вобласць з’яўляецца буйнейшым сельскагаспадарчым рэгіёнам Беларусі. У большасці раёнаў развіта мяса-малочная жывёлагадоўля, птушкагадоўля, вытворчасць збожжа. У вобласці вырошчваюцца збожжавыя (жыта, ячмень, авёс, пшаніца, кукуруза), кармавыя культуры, цукровыя буракі, лён, бульба, гародніна.
У структуры перавозак важнейшае месца займаюць чыгуначны і аўтамабільны транспарт. Чыгуначная сетка вобласці злучае Расію і Еўропу, краіны Балтыі і паўднёвыя дзяржавы СНД.
Сродкі масавай інфармацыі
правіць- Абласная прэса прадстаўлена газетай «Мінская праўда», заснавальнік — Мінскі абласны выканаўчы камітэт. Выдаецца з 1 лістапада 1950 г. Наклад — 13 тыс. 735 асобнікаў (май 2013).
- «Рэгіянальная газета». Распаўсюджваецца ў чатырох раёнах вобласці: (Маладзечанскі, Вілейскі, Мядзельскі і Валожынскі). Выдаецца ў Маладзечне. Наклад — 6 250 асобнікаў (май 2013). Уваходзіць у склад «Асацыяцыі выдаўцоў рэгіянальнай прэсы „Аб’яднаныя Масмедыі“».
- Абласная FM-радыёстанцыя «Минская волна» (існуе ад 2004 года). Акрамя таго, у Мінскай вобласці працуюць 20 рэдакцый мясцовага радыёвяшчання. Усе яны уваходзяць у структуру рэдакцый гарадскіх і раённых газет. Заснавальнікамі рэдакцый радыёвяшчання з'яўляюцца гарадскія і раённыя выканаўчыя камітэты і Саветы дэпутатаў[10].
- Развіваецца кабельнае тэлебачанне. Праграмы ўласнай вытворчасці ствараюцца чатырма аператарамі кабельнага тэлебачання: ў Барысаве, Салігорску, Маладзечне і пасёлку Беразінскае Маладзечанскага раёна.
Культура
правіцьУ вобласці знаходзяцца Мінскі абласны краязнаўчы музей, Мінскі абласны драматычны тэатр, Мінскі абласны тэатр лялек «Батлейка». Усё ў Маладзечне.
Праводзіцца больш 30 культурных мерапрыемстваў, у т.л. рэспубліканскі тэатральны фестываль «Маладзечанская сакавіца». Ад 1999 года вобласць (разам з Гродзенскай) стала месцам правядзення фестывалю «Адна зямля»[11][12][13].
Гл. таксама
правіцьКрыніцы
правіць- ↑ «Мінская вобласць — цэнтральная вобласць Рэспублікі Беларусь, мяжуе з усімі абласцямі рэспублікі. Плошча — 39,9 тыс. квадратных кіламетраў, найбольшая працягласць з поўначы на поўдзень — 315 км, з усходу на захад — 240 км. Плошча вобласці (з Мінскам) складае 19,4?% плошчы Беларусі.»
Мінская вобласць: геаграфічнае становішча, тэрыторыя (руск.)(недаступная спасылка). Афіцыйны Інтэрнэт-сайт Мінскага абласнога выканаўчага камітэта. Архівавана з першакрыніцы 30 мая 2012. Праверана 7 мая 2012.
Мінская вобласць. Міншчына — найбуйнейшы рэгіён Беларусі (руск.). Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 30 мая 2012. Праверана 7 мая 2012. - ↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
- ↑ https://telegraf.by/2017/08/46/360139-samie-silnie-uragani-v-belarusi
- ↑ Афіцыйныя даныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта РБ на 14-10-2009
- ↑ Праграма дэмаграфічнай бяспекі Мінскай вобласці на 2011—2015 гады, глава 2(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 22 верасня 2015.
- ↑ Афіцыйныя даныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта РБ на 1-06-2012
- ↑ Этнокультурные процессы Центральной Беларуси в прошлом и настоящем / А. Вл. Гурко [и др.]; науч. ред. А. Викт. Гурко ; Нац. акад. наук Беларуси, Центр исслед. белорус. культуры, языка и лит., Фил. «Ин-т искусствоведения, этнографии и фольклора им. К. Крапивы». — Минск : Беларуская навука, 2016. С.409
- ↑ Этнокультурные процессы Центральной Беларуси в прошлом и настоящем / А. Вл. Гурко [и др.]; науч. ред. А. Викт. Гурко ; Нац. акад. наук Беларуси, Центр исслед. белорус. культуры, языка и лит., Фил. «Ин-т искусствоведения, этнографии и фольклора им. К. Крапивы». — Минск : Беларуская навука, 2016. С. 409—411
- ↑ http://www.belarus.by/by/about-belarus/geography/minsk-region Архівавана 29 красавіка 2010.
- ↑ Мяcцовыя радыёстанцыі Мінскай вобласці Архівавана 14 студзеня 2022.
- ↑ «Адна зямля» сцірае межы// «Рэгіянальная газета», 16 ліпеня 1999 г., № 29 (221)
- ↑ «Адна зямля» ў Маладзечне // «Рэгіянальная газета», 21 ліпеня 2006 г., № 29 (583)
- ↑ Даша Атрошанка атрымала Гран-пры «Адной зямлі» Архівавана 13 лістапада 2013. // «Рэгіянальная газета»
Спасылкі
правіць- Мінскі аблвыканкам Архівавана 24 снежня 2019.
- Мінская вобласць, гарады і вёскі. Фота славутасцей
- Мінская вобласць на афіцыйным сайце Рэспублікі Беларусь Архівавана 29 красавіка 2010.
- Official Website of the Republic of Belarus Архівавана 26 снежня 2010. (англ.)
- Мінская вобласць на афіцыйным інтэрнэт-партале Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- Мінск і вобласць на Акавіце Архівавана 26 кастрычніка 2010.
- Карта Мінскай вобласці на emaps-online
- Славутасці на партале globustut.by (руск.)
- Нацыянальнае агенцтва па турызму Архівавана 19 верасня 2010. (руск.)
- Карта найвышэйшых геаграфічных кропак Мінскай вобл.(недаступная спасылка)
- Газета «Мінская праўда» Архівавана 25 жніўня 2011.
- Тыднёвік «Рэгіянальная газета» Архівавана 18 верасня 2020.
- Радыёстанцыя «Минская волна» Архівавана 22 ліпеня 2010.