Мінскі абласны Савет дэпутатаў
Мінскі абласны Савет дэпутатаў (руск.: Минский областной Совет депутатов) — прадстаўнічы орган мясцовага самакіравання на тэрыторыі Мінскай вобласці. У склад дэпутацкага корпуса ўваходзіць 60 дэпутатаў, якія выбіраюцца па мажарытарнай сістэме. Тэрмін паўнамоцтваў Мінскага абласнога Савета дэпутатаў — 4 гады.
Мінскі абласны Савет дэпутатаў руск.: Минский областной Совет депутатов | |
---|---|
XXVIII скліканне | |
Тып | |
Тып | аднапалатны |
Кіраўніцтва | |
Старшыня |
Наталля Віктараўна Якубіцкая, беспартыйная з 27 лютага 2018[1] |
Структура | |
Членаў | 60 |
Фракцыі |
|
Выбары | |
Сістэма галасавання | мажарытарная |
Апошнія выбары | 18 лютага 2018 года |
Зала пасяджэнняў | |
г. Мінск, вуліца Энгельса, 4. | |
Сайт | |
Старонка на сайце Мінскага абласнога выканаўчага камітэта |
Склад
правіцьАпошнія выбары ў Мінскі абласны Савет дэпутатаў адбыліся ў 2018 годзе. Было абрана 60 дэпутатаў, толькі 2 з іх мелі партыйнасць[2].
Партыя | Колькасць месцаў |
---|---|
Беспартыйныя | 58 |
Камуністычная партыя Беларусі | 2 |
Зноскі
- ↑ Наталля Якубіцкая абрана старшынёй Мінскага абласнога Савета дэпутатаў. БЕЛТА
- ↑ Апазіцыйныя кандыдаты не прайшлі ў ніводны з абласных саветаў . Наша Ніва (19 лютага 2018). Праверана 16 красавіка 2020.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх