Менскае княства — удзельнае княства Полацкай зямлі.

Гістарычная дзяржава
Менскае княства
1101 — 1413

Сталіца
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вылучаны з Полацкай зямлі да 1080-х гадоў, яшчэ пры жыцці кн. Усяслава Брачыславіча, як удзел для яго сына Глеба. Пасля смерці бацькі, менскі кн. Глеб, пры падтрымцы ці неўмяшальніцтве свайго сваяка вял. кн. кіеўскага Святаполка, значна пашырыў межы Менскага княства — да 1116 года апроч Менска княства ўключала Друцк, Оршу, Копысь і, напэўна, іншыя землі. Пасля смерці вял. кн. Святаполка (1113) князь Глеб канфліктаваў з новым вял. кн. Уладзімірам, у 1116 годзе ён спаліў уладзіміраў горад Слуцк і вывеў палон. Вял. кн. Уладзімір пайшоў да Менска і прымусіў Глеба падпарадкавацца, адняў у ўсе ўладанні апроч Менска. Аднак Глеб канечна не змірыўся з Уладзімірам, таму ў 1119 годзе Менск захапілі кіеўскія войскі, Глеб трапіў у палон і неўзабаве памёр у кіеўскай турме, Менскае княства было падпарадкавана Кіеву. Толькі ў сярэдзіне XII ст. асобнае Менскае княства адноўлена, у 1146 годзе менскі сталец займаў сын Глеба — Расціслаў.

Сыны Глеба вярнулі ў склад Менскага княства Друцк, а таксама далучылі суседні Ізяслаўль, які, магчыма, разам з Лагожскам уваходзіў у Менскае княства яшчэ пры Глебе, але ў 1116 годзе быў адняты вял. кн. Уладзімірам. Некаторы час Друцк і Ізяслаўль былі Менскімі ўдзеламі, але неўзабаве Друцк быў страчаны Глебавічамі, а Ізяслаўль у 1160—1180-я гады неаднакроць параходзіў з рук у рукі, пакуль урэшце канечна не стаў уладаннем Глебавічаў. Тым часам Менскае княства мела цесныя сувязі з літоўцамі, якія неаднакроць выступалі на яго баку.

У канцы XII ст. з Менскага княства вылучаецца Свіслацкі ўдзел, які быў асобным княствам яшчэ пэўны час па далучэнні Менскага ўдзела да ВКЛ. Тым часам вядомы і Лагожскі ўдзел, які згадваецца ў 1186 годзе, але пазней ён злучаны непасрэдна з Менскам.

Менскае княства існавала яшчэ ў 1-й чвэрці XIV ст., у 1326 годзе згадваецца кн. Васіль, залежны ад вял. кн. літоўскага Гедзіміна. Акалічнасці і пэўны час уваходжання Менскага княства ў ВКЛ не вызначаны, але ў 1345 годзе Менск разам з Лагойскам ужо ўваходзіў у Віленскую палову ВКЛ, т. б. належаў вял. кн. Альгерду. У 1387 годзе кароль і вял. кн. Ягайла між іншых уладанняў перадае Менск з княствам свайму брату Скіргайлу, пры гэтым згадвае служэбных князёў.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць