Рэгіянальная газета
«Рэгіянальная газета» — беларуская газета, якая выдаецца з 28 красавіка 1995 года[1]. Рэгіён распаўсюджвання — былы цэнтр Вілейскай, а пасля Маладзечанскай вобласці — часткі колішняй Віленшчыны. Выданне аб’ядноўвае інфармацыйную прастору чатырох раёнаў Мінскай вобласці (Маладзечанскі, Вілейскі, Мядзельскі і Валожынскі) і трох раёнаў Гродзенскай вобласці (Смаргонскі, Ашмянскі, Астравецкі).
«Тыднёвік "Рэгіянальная газета"» | |
---|---|
Маладзечна, Вілейка, Смаргонь, Ашмяны, Валожын, Мядзел, Астравец | |
Арыгінальная назва |
Рэгіянальная газета |
Тып | перыядычнае выданне[d] |
Фармат | 24 старонкі, фармат А3 |
|
|
Уладальнік |
Аляксандр Манцэвіч, Ніна Манцэвіч |
Выдавец | Таварыства з абмежаванай адказнасцю "Рэдакцыя газеты "Рэгіянальная газета"" |
Галоўны рэдактар | Аляксандр Манцэвіч |
Заснавана | 28 красавіка 1995 |
Палітычная прыналежнасць | Незалежная |
Мова | беларуская |
Галоўны офіс | Маладзечна, Вялікі Гасцінец, 68 а, 222310 |
Тыраж | 6500 |
ISSN | 1992-7155 |
Вэб-сайт | http://rh.by |
Выходныя звесткіПравіць
24-х палосны тыднёвік фармату А3, тыраж (май 2018) 5000 экзэмпляраў.
ГісторыяПравіць
«Рэгіянальная газета» («РГ») была першым масавым недзяржаўным выданнем у рэгіёне[2]. Спачатку газета выходзіла на 4 старонках, паступова набірала аб’ём, паляпшала якасць інфармацыі і сваё афармленне, стаўшы аўтарытэтным мясцовым выданнем.[3]. Адзін з нешматлікіх беларускамоўных рэгіянальных СМІ ў Беларусі.[4].
Лагатып газеты да 2014 года:
На старонках газеты і на сайце выдання[5] публікаваліся навукоўцы і краязнаўцы:
- Адам Мальдзіс,
- Генадзь Каханоўскі (пасмяротныя публікацыі)[6]
- Анатоль Рогач,
- Кастусь Харашэвіч,
- Анатоль Капцюг,
- Алесь Карлюкевіч,
- Сымон Барыс,
- Міхась Казлоўскі,
- Мікола Капыловіч[7]
- Сяргей Чыгрын,
- Уладзімір Содаль,
- Вольга Коласава,
- Барыс Бароўскі,
- Аляксандр Зайцаў,
- Наталля Іванова,
- Сяргей Верамейчык,
- Алена Саламевіч,
- Уладзімір Прыхач,
- Міхаіл Міхалевіч,
- Анатоль Сцебурака[8],
- Валянцін Ількевіч[8],
- Стэфан Плавінскі
Неаднойчы «РГ» станавілася ініцыятарам грамадзянскіх і культурных акцый. Адна самая істотная з іх — штогодні рэгіянальны конкурс самадзейных выканаўцаў «Адна зямля». «РГ» выступіла заснавальнікам яго разам з аддзеламі культуры раёнаў рэгіёну. Цяпер гэта адзін з самых папулярных рэгіянальных конкурсаў у Беларусі.
Некалькі разоў газета падвяргалася рэпрэсіям. У 2004 годзе яна вымушаная была прыпыняць свой выхад пасля адпаведнага загаду міністра інфармацыі[9].
Сённяшні дзеньПравіць
«РГ» выходзіць кожную пятніцу на 24 старонках, мае абноўленую інтэрнэт-версію, дзе публікуецца інфармацыя, а таксама рэклама і аб’явы з усяго рэгіёну.
«Рэгіянальная газета» — недзяржаўнае выданне, якое не з’яўляецца выразнікам інтарэсаў і пазіцый якой-небудзь палітычнай партыі, рэлігійнай канфесіі, органаў улады. У сваіх публікацыях паказвае супрацьлеглыя пункты гледжання, пазбягаючы тэндэнцыйнасці.
Уваходзіць у склад «Асацыяцыі выдаўцоў рэгіянальнай прэсы „Аб’яднаныя Масмедыі“».
Грамадскія ініцыятывыПравіць
«Рэгіянальная газета» падтрымлівае грамадскія ініцыятывы, выступаючы інфармацыйным спонсарам некаторых з іх. У 2013 годзе з’яўлялася інфармацыйным спонсарам трохдзённага фестывалю-конкурсу «Час жыць», накіраванага на папярэджанне суіцыдаў у асяродку моладзі, які праходзіў у Маладзечне.[10][11][12][13][14]
Акцыі газетыПравіць
2013 год. 12 ліпеня 2013 года «Рэгіянальная газета» правяла акцыю «Зрабіце нам дарогу».[15] Людзі фатаграфаваліся з плакатамі, на якіх па-рознаму абыгрывалі просьбу адрамантаваць унутрыдваровую дарогу ў Маладзечне: «Хто дасць грошы на падвеску?», «Няма дарог — давай метро», «За што плачу падаткі?», «Баюся зламаць ногі», «Нязручна хадзіць на абцасах» і іншыя. Перад акцыяй карэспандэнты падлічылі колькасць ямінаў на невялікім адрэзку дарогі, памералі іх глыбіню [16]. Пасля акцыі зладзілі інтэрв’ю з дырэктарам раённым прадпрыемствам «Камунальнік».[17] Восенню «Камунальнік» адрамантаваў першую частку дарогі [18]. Налета дарожнікі закончылі працу.
2014 год. Дзеці са школы-інтэрната для слабавідушчых. Цягам некалькіх месяцаў карэспандэнтка «Рэгіянальнай газеты» Настасся Роўда наведвалася ў маладзечанскую школу-інтэрнат № 2 для дзяцей са слабым зрокам. Журналістка спрабавала адчуць, чым жыве школа, чым жывуць дзеці, якія туды трапляюць. Сярод 107 дзяцей, якія вучыліся ў школе на той момант, — 72 інваліды па зроку і 30 сірот. У гутарках сацыяльныя педагогі установы расказалі, з якімі праблемамі звяртаюцца дзеці, і складанасці, да якіх мусіць быць гатовы той, хто прыходзіць сюды працаваць. Журналістка дазналася пра жыццёвыя лёсы некаторых дзяцей. Вынікам праекта стала відэа, якое паказвае жыццё дзяцей у школе-інтэрнаце. У газеце апублікавалі артыкул.
Не — будоўлі на месцы жалобы. Краязнаўца з Валожына Георгі Каржанеўскі звярнуўся ў рэдакцыю, каб зрабіць здабыткам грамадскасці планы будаўніцтва жылых дамоў на гарадскім стадыёне, дзе ў часы Другой сусветнай вайны расстралялі фашысты расстралялі 200 яўрэяў. Газета пісала аб пікеце[19], які зладзіў грамадскі актывіст, знайшла і апублікавала архіўныя дакументы, якія сведчылі аб масавых расстрэлах у гэтым месцы. Журналісты знайшлі і сустрэліся з яшчэ жывымі сведкамі тых падзей. Інтэрв’ю з імі былі апублікаваныя[20]. Георгі Каржанеўскі памер незадоўга да ініцыяваных з дапамогай газеты раскопак на стадыёне ў Валожыне. Вынікі раскопак пацвердзілі дадзеныя, сабраныя Каржанеўскім і журналістамі «Рэгіянальнай газеты». Парэшткі эксгумаваных ахвяр перапахавалі. Дамы на стадыёне не сталі будаваць. На месцы трагедыі гараджане заклалі мемарыяльную алею.[21]
Пратэсты супраць будоўлі буйных свінакомплексаў на Маладзечаншчыне. Адзін планавалася пабудаваць каля вёскі Соўлава, другі — каля вёскі Мойсічы, у трох кіламетрах ад Маладзечна. «Рэгіянальная газета» асвятляла збор подпісаў грамадзян пад пратэстам супраць будаўніцтва гэтых аб’ектаў. У газеце цягам некалькіх месяцаў выходзілі артыкулы, рэпартажы і аналітычныя матэрыялы, прысвечаныя гэтай праблеме. Карэспандэнты былі на грамадскім абмеркаванні будаўніцтва ў Маладзечне[22], куды прыйшло сто чалавек. Журналісты сустракаліся з жыхарамі Валожыншчыны, якія жывуць побач з такім самым, ужо пабудаваным, свінакомплексам. Гутарылі з эколагам і інжынерам-геолагам пра небяспеку будаўніцтва комплексу[23].
«Рэгіянальная газета» ў сецівеПравіць
Упершыню «Рэгіянальная газета» стварыла свой сайт у сакавіку 2000 года[24]. Стваральнік — маладзечанец Дзмітрый Бараноўскі. Інтэрнэт-старонка выдання была адным з першых падобных рэсурсаў у рэгіёне. Да 2009 года інтэрнэт-версія газеты неістотна адрознівалася па змесце ад папяровай версіі выдання. У асноўным публікацыі, змешчаныя ў сеціве, паўтаралі старонкі тыднёвіка. Змест сайта абнаўляўся 1 раз на тыдзень.
Пасля запуску абноўленай версіі сайта 15 мая 2009 года на новым адрасе палітыка выдання адносна зместу і рэгулярнасці падачы інфармацыі змянілася. З гэтага часу сайт публікуе навіны штодня, што робіць немагчымым размяшчэнне многіх з іх у тыднёвіку з прычыны страты актуальнасці.
25 лістапада 2009 года тыднёвік быў адзначаны дыпломам інстытута FOJO, Швецыя, за найлепшы рэдызайн Інтэрнэт-сайта.[25]
Адной з прыкмет сайта «Рэгіянальнай газеты» стала яго мультымедыйнасць. Тут публікуюцца фотарэпартажы, аўдыёзапісы, відэа.
1 мая 2013 года рэдакцыя правяла сваю першую анлайн-трансляцыю[26] з вуліц Маладзечна. 13 мая 2013 года ў прамым інтэрнэт-эфіры прайшоў круглы стол[27], прысвечаны праблемам мясцовага футбола.
Асноўныя рубрыкі і раздзелы газетыПравіць
- Адна зямля (культура)
- Базарны дзень (эканоміка)
- Куфэрак (гісторыя)
- Вакол здарэння
- Грамадства
- Сектар спорту
- Рэклама і аб’явы
- Тэлетыдзень (праграма тэлебачання)
Творчыя праектыПравіць
- Госць нумара (працягваецца)
- Школка дзядзькі Капцюга (працягваецца, аўтар Анатоль Капцюг)
- Дзікая прырода (2011 год — першы этап, аўтар Віктар Казлоўскі)
- Думкі ўслых (да 2011 года, аўтар Марына Сліж)
- Цыкл публікацый краязнаўца Анатоля Рогача
- Разам з «Вілейскім краязнаўчым музеем» рэалізуе праект пад назвай «Найцікавейшыя экспанаты», паводле якога журналіст Алесь Высоцкі расказвае аб экспанатах, якія могуць выклікаць найбольшую цікавасць наведнікаў музея.[28][29]
Журналісты і аўтары ў штацеПравіць
- Зоя Хруцкая, загадчык аддзела інфармацыі
- Настасся Роўда, карэспандэнт
- Наталля Тур, карэспандэнт
- Алесь Высоцкі, карэспандэнт па Вілейскім і Мядзельскім раёнах
- Галіна Сініца, карэспандэнт
- Марыя Бераснева, стыльрэдактар
АўтарыПравіць
- Сяргей Гайковіч, спартыўны аглядальнік
- Аляксандра Парахня
- Вольга Юркевіч
Узнагароды, адзнакіПравіць
- Лепшая рэгіянальная газета 2015 года. Конкурс «Асацыяцыі выдаўцоў рэгіянальнай прэсы „Аб’яднаныя Масмедыі“».[30][31]
- Трэцяе месца ў намінацыі «Дэбют» ў намінацыі конкурса «Вольнае слова» (2015) у журналісткі Настассі Роўды.[32]
- Другое месца ў намінацыі «Дэбют» конкурса «Вольнае слова» (2013) у журналісткі Зоі Хруцкай.[33]
- Дыплом за перамогу ў намінацыі «Лепшы тлумачальны артыкул» конкурсу «Лепшая рэгіянальная газета года 2013», арганізаванага Асацыяцыяй выдаўцоў рэгіянальнай прэсы «Аб’яднаныя Мас-медыі»[34]
- Другое месца ў намінацыі «Лепшая рэгіянальная газета года» конкурсу «Лепшая рэгіянальная газета года 2013», арганізаванага Асацыяцыяй выдаўцоў рэгіянальнай прэсы «Аб’яднаныя Мас-медыі».[34]
- Дыплом інстытута FOJO, Швецыя, за найлепшы рэдызайн Інтэрнэт-сайта.[25]
- Спецыяльны прыз газеце па выніках конкурсу пасольства Польшчы у Беларусі «Польшча — прыязная суседка Беларусі» (2006)[35] «Рэгіянальная газэта» была адзначаная як самая актыўная па колькасьці ўдзельнікаў і дасланых матэрыялаў.[36]
ЛітаратураПравіць
- Манцэвіч Алесь. «Рэгіянальная газета» — газета беларускага сэрца // Свая газета. 2013. Дапаможнік журналіста мясцовай прэсы. — Мн.: 2013. — Стар. 65—70.
- Манцэвіч Аляксандр. Акцыі газеты набліжаюць яе да чытачоў // Свая газета. 2014. У дапамогу мясцоваму журналісту. — Мн.: 2014. — Стар. 5—9.
- Памяць. Маладзечанскі раён. // Л.І. Карповіч: Друк. "Рэгіянальная газета". — Мн.: Беларуская энцыклапедыя., 2002. — С. 593. — 792 с. — (Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларуі.). — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0256-3.
- Мы робім газету разам з вамі. Брашура да 20-годдзя “Рэгіянальнай газеты”.. — Мн.: ТАА “Мэдысонт”., 2015. — 16 с. — 200 экз.
ЗноскіПравіць
- ↑ Аб «Рэгіянальнай газеце»
- ↑ "Рэгіянальная перыёдыка Беларусі на шляху станаўлення. Уладзімір Касько, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
- ↑ «Тут і сёння». Анатоль Гуляеў, медыяэксперт
- ↑ «Куды ні плюнь — „акупацыйная“ прэса!». Аляксандр Класкоўскі, кіраўнік аналітычных праектаў інфармацыйнай кампаніі БелаПАН, медыяэксперт
- ↑ Онлайн-версія «Рэгіянальнай газеты»
- ↑ Генадзь Каханоўскі. «Мемуарная літаратура і краязнаўства» //«Рэгіянальная газета», 7 студзеня 2000 г., № 1 (246), 4 лютага 2000 г., № 5 (250),
- ↑ Мікола Капыловіч. «Спадчына Уладзіміра Зянько» //«Рэгіянальная газета», 4 лютага 2000 г., № 5 (250),
- ↑ 8,0 8,1 Зніклыя скарбы Напалеона. Таямніца возера Вула (1812—2012) ля Вілейкі
- ↑ Праваабаронцы аб прыпыненні выхаду газеты
- ↑ Сёння ў Маладзечне пачаўся трохдзённы конкурс-фестываль «Час жыць» //«Рэгіянальная газета»
- ↑ Узнагароджанне пераможцаў творчых конкурсаў фестываля «Час жыць» //«Рэгіянальная газета»
- ↑ «Час жыць» — погляд на фестываль яго ўдзельніцы //«Рэгіянальная газета»
- ↑ Інтэрактыўны тэатр дапамагаў вырашаць складаныя пытанні на фестывалі «Час жыць» //«Рэгіянальная газета»
- ↑ Канцэрт-конкурс фестываля «Час жыць»: Таццяна Беланогая, тэатр ценяў і аўтарская песня //«Рэгіянальная газета»
- ↑ На 150 метраў дарогі — 193 яміны. Людзі фатаграфаваліся з ахвотай //«Рэгіянальная газета»
- ↑ На 150 метраў дарогі — 193 яміны. Праезд у дварах, уздоўж гімназіі № 6 да «Космаса», цалкам разбіты //«Рэгіянальная газета»
- ↑ Кіраўнік «Камунальніка»: «Газета з акцыяй паспяшалася» //«Рэгіянальная газета»
- ↑ Рамонт праезду ў дварах уздоўж гімназіі № 6 да «Космасу», пра неабходнасць якога пісала «РГ», ідзе //«Рэгіянальная газета»
- ↑ Пікет у Валожыне: «Нельга аддаваць варварам косці людскія» //«Рэгіянальная газета»
- ↑ Расстрэл яўрэяў у Валожыне. Гавораць сведкі //«Рэгіянальная газета»
- ↑ У Валожыне на месцы расстрэлаў яўрэяў пасадзілі алею. Цяпер будуюць мемарыял //«Рэгіянальная газета»
- ↑ Што гаварылі на грамадскім абмеркаванні: чаму людзі супраць свінакомплексаў //«Рэгіянальная газета»
- ↑ [ http://www.rh.by/by/308/50/10225/ Эколаг бачыць хібы ў праектаванні свінакомплексу ў трох кіламетрах ад Маладзечна] //«Рэгіянальная газета»
- ↑ Асаблівасці газетнай WEB-старонкі //«Рэгіянальная газета», 31 сакавіка 2000 г., № 13 (258)
- ↑ 25,0 25,1 Дыплом інстытута FOJO, Швецыя
- ↑ Першая анлайн-трансляцыя: 1 мая ў Маладзечне
- ↑ Круглы стол па маладзечанскім футболе АНЛАЙН
- ↑ Што за знак меў памочнік Вілейскага старасты? //«Рэгіянальная газета»
- ↑ Незвычайны кубачак з Першай сусветнай захоўваецца ў Вілейскім музеі //«Рэгіянальная газета»
- ↑ «Рэгіянальная газета» стала лепшай газетай 2015 года сярод рэгіянальных СМІ Беларусі//«Рэгіянальная газета»
- ↑ Рэгіяналы ідуць наперад (спіс пераможцаў)//«Беларуская асацыяцыя журналістаў»
- ↑ [ http://baj.by/be/node/28601 Першыя месцы ў «Вольным слове»: Зміцер Лукашук, Павел Свярдлоў, Зміцер Галко, Ягор Марціновіч, Раман Стэфаненка]//«Беларуская асацыяцыя журналістаў»
- ↑ Віншуем пераможцаў «Вольнага слова»!//«Беларуская асацыяцыя журналістаў»
- ↑ 34,0 34,1 Ваша «Рэгіянальная газета» − з найлепшых у Беларусі//«Рэгіянальная газета»
- ↑ Польскае пасольства адзначыла «РГ» //«Сайт Vialejka.org»
- ↑ Агляд недзяржаўных СМІ за 23 сакавіка //«Радыё Свабода»
СпасылкіПравіць
- Онлайн-версія «Рэгіянальнай газеты»
- RSS-Стужка навін
- Асацыяцыя выдаўцоў рэгіянальнай прэсы «Аб’яднаныя Масмедыі»
- Гаворыць Маладзечна
- Пабыць у скуры журналіста: адзін дзень з жыцця "Рэгіянальнай газеты (Відэа)
- «Рэгіянальная газета» зладзіла вечарыну ў гонар 20-годдзя ў Вілейцы (Фота)
- Чаму я чытаю «Рэгіянальную газету», распавядаюць вядомыя людзі з нашага рэгіёна